Калі рыхтуюцца ізноў…

Подробности Категория: Вершы аб родным крае

****

Калі рыхтуюцца ізноў

Лясы надзець апратку,

Зямля мая

Ля валуноў

Адтайвае спачатку.

Нібы асілак Гаравік,

Пакуль хапала клёку,

На Віцебшчыну

Ледавік

Пёр валуны здалёку.

Змяніць не здолелігады

Іх выгляд самавты.

Ля валуноў

Мурог заўжды

Густы і сакавіты.

Пад вербалозам трапяткім

Ля Гараджанкідзесьці

Імшэе камень,

На якім

Я так любіўпрысесці.

Глядзеўна шустрых качанят

Я з-пад рукі,

Бывала,—

I мой дапытлівы пагляд

Пяшчота сагравала.

Навекікрай,

Дзе мы раслі,—

У нашых сэрцах,

3 намі…

Я нарадзіўся на зямлі,

Сагрэтай валунамі.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.