РАЦЭ МАЙГО МАЛЕНСТВА

Подробности Категория: Вершы аб родным крае

РАЦЭ МАЙГО МАЛЕНСТВА

Хоць і завешся Гараджанкай,

Ты не пястухай гарадской

Была адвеку,

А сялянкай –

Вясёлай,

Шчодрай,

Гаманкой.

Як і твае,

Мае вытокі

У той зялёнай старане,

Куды уладна біятокі

Ізноў паклікалі мяне.

З табой да скону закаханы

Мы ў кожны поплаў,

Кожны луг,

Ва ўсе пагоркі

І паляны,

Што аксаміцяцца

Наўкруг.

Без іх жыццё,

Што катаванне…

І мы ўсё кружымся ля іх –

З любімым краем расставанне

Адтэрміноўваем

На міг.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.