Подвиг на Городокской земле

Подробности Просмотров: 420

Гарадоцкая наступальная аперацыя

За Невелем леса шумят ночами

И рубят их прожектора мечами,

За Невелем есть город Городок,

Пылит одна дорога – на восток.

           Из фронтовой поэзии

Гарадок быў акупіраваны 10.07.1941 г. За час акупацыі горад  быў амаль поўнасцю разбураны, фашысты знішчылі ў горадзе і раёне 5084 мясцовых жыхароў. Вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Гарадоцкай наступальнай аперацыі 24 снежня 1943 года.

Гарадок прыкрываў подступы да Віцебска і праціўнік імкнуўся ўтрымаць горад. Увесь дзень 23 снежня  гітлераўцы аказвалі жорсткае супраціўленне. У 7 гадзін раніцы 24 снежня гвардзейцы 5-й дывізіі імклівым ударам адкінулі ворага і ўварваліся з поўначы ў Гарадок. Гэта прывяло да аслаблення супраціўлення праціўніка перад фронтам 26-й, 83-й дывізій,1-й і 11-й стралковых дывізій. У той час, калі 5-я гвардзейская стралковая дывізія завязала бой у горадзе, часці 1-й і 11-й дывізій сумесна з танкістамі 10-й і 159-й танкавых брыгад прарваліся да чыгуначнай станцыі Гарадок, авалодалі ёю і выйшлі на паўднёва-ўсходнюю ўскраіну Гарадка. З захаду ў горад уступілі байцы 83-й стралковай дывізіі. Вораг пачаў у беспарадку адыходзіць, пакідаючы артылерыю, забітых і параненых. Пасля вулічных баёў у 9 гадзін 30 хвілін 24 снежня Гарадок быў вызвалены ад гітлераўцаў.

У вызваленні прымалі ўдзел: 11 гвардзейская армія — 8 гвардзейскі стралковы корпус (генерал-лейтэнант Малышаў Пётр Фёдаравіч) у складзе: 5 гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр Салдатаў Мікалай Лаўрэнцьевіч), 83 гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр Вараб’ёў Якаў Сцяпанавіч), 26 гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр Каржанеўскі Мікалай Мікалаевіч); 16 гвардзейскі стралковы корпус (генерал-маёр Фядзюнькін Іван Фёдаравіч) у складзе: 1 гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр Крапоцін Мікалай Аляксеевіч), частка сіл 11 гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр Максімаў Аляксандр Іванавіч); 10 гвардзейская танкавая брыгада (палкоўнік Булыга Андрэй Раманавіч), 159 танкавая брыгада (падпалкоўнік Сямібратаў Фёдар Фёдаравіч); 15 артылерыйская дывізія прарыву (палкоўнік Корачкін Аляксандр Аляксеевіч) у складзе: частка сіл 35 гаўбічнай артылерыйскай брыгады (палкоўнік Кушнер Петр Сямёнавіч), частка сіл 69 лёгкай артылерыйскай брыгады (падпалкоўнік Левін Абрам Рыгоравіч), 18 мінамётнай брыгады (палкоўнік Рэп’еў Інакенцій Мікалаевіч); 21 артылерыйская дывізія прарыву (генерал-маёр арт. Самборскі Кірыл Мікітавіч) у складзе: 66 лёгкай артылерыйскай брыгады (палкоўнік Фралоў Міхаіл Назаравіч), 94 цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады (палкоўнік Панамароў Уладзімір Іванавіч), 25 мінамётнай брыгады (палкоўнік Міхалёў Сяргей Сяргеевіч); частка сіл 10 штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгады (палкоўнік Палякоўскі Езакіэль Гільевіч).

Загадам ВГК прысвоена найменне Гарадоцкіх: 5 гвардзейскай стралковай дывізіі, 11 гвардзейскай стралковай дывізіі, 26 гвардзейскай стралковай дывізіі, 10 гвардзейскай танкавай брыгадзе, 17 знішчальна-супрацьтанкавай артылерыйскай брыгадзе (палкоўнік Нялепа Васіль Паўлавіч), 488 гарматнаму артылерыйскаму палку (палкоўнік Штульберг Мацвей Якаўлевіч), 523 корпуснаму артылерыйскаму палку (палкоўнік Торапаў Павел Ягоравіч), 2 гвардзейскай мінамётнай дывізіі (палкоўнік Апрэлкін Іван Аляксандравіч), 545 мінамётнаму палку (падпалкоўнік Смірноў Антон Пятровіч), 6 гвардзейскаму матарызаванаму інжынернаму батальёну (маёр Яўграфаў Аляксей Іванавіч), 259 знішчальнай авіяцыйнай дывізіі (палкоўнік Курбатаў Якаў Архіпавіч).

Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гарадка, загадам ВГК ад 24 снежня 1943 г. аб’яўлена падзяка і ў Маскве дадзены салют 12 атрылерыйскімі залпамі з 124 арудзій.

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксандраў, Л. Яго вайна // Гарадоцкі веснік. — 2003. — 9 снежня . — С. 3.

Пра ветэрана вайны , удзельніка вызвалення г.Гарадка  Будмана Аркадзя Барысавіча.

2. Бастова, А. Участник Великой Победы // Гарадоцкі веснік. — 2009. — 8 мая .

О боевых дорогах  на городокской земле Александра Васльевича Чапаева (1910-1985г.г.)- старшего сына легендарного героя Гражданской войны Василия Ивановича Чапаева.

3. Башун, А. Новыя імёны ахвяр вайны… // Гарадоцкі веснік.— 1993.— 24 снежня .— С. 3.

4. Высоцкий, В. Эхо Городокского бора // Гарадоцкі веснік. —2001. —№102(8052)—22 снежня. — С.2.

Про участников освобождения г. Городка генерала-лейтенанта Андрея Ерёменко и капитана Александра,  сына Василия Ивановича Чапаева.

5. Грузневич, Н. Боролись вместе // Гарадоцкі веснік. — 2007. — 31 ліпеня. — С. 2.

6. Камінскі, М. І. Гарадок / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. — С. 153.

7. Карташов, Л.С. Высокая награда //  От Подмосковья до Кенигсберга/ Л.С.Карташов .  — М.

Глава «Высокая награда» посвящена рассказу о боях за Городок.

8. Кочетков, А. Освобождение Бычихи // Гарадоцкі веснік. — 2006. — 6 мая .

9. Мешков, О.Бессмертный подвиг героя  // Гарадоцкі веснік. — 2004. — 6 лістапада . — С. 2.

Про Героя Советского Союза , рядового 9-й роты  820-го  полка 117-й стрелковой дивизии  4-й ударной армии Бориса Георгиевича Малышева, погибшего при  освобождении Городокского района.

10. Мешков, О. Подвиг танкистов // Гарадоцкі веснік. — 2004. — 13 лістапада . — С. 2.

Про лейтенанта взвода автоматчиков Николая Георгиевича Матвеева, участника освобождения Городка и района.

11. Мешков, О. Наш земляк // Гарадоцкі веснік. — 2005. — 24 снежня . — С. 2.

О ветеране , освобождавшем Городок и район в годы войны , Фёдоре Никифоровиче  Антусенко.

12. Мешков, О. Городокская операция 1-го Прибалтийского фронта // Гарадоцкі веснік. — 2006. — 23 снежня . — С. 2.

13. Мороз, А. Светлый праздник освобождения// Гарадоцкі веснік. — 2003. — 23 снежня . — С. 1.

14. Мукомол, Л. Как это было// Гарадоцкі веснік. — 2005. — 24 снежня . — С. 2.

В статье ветеран войны, воин 83-й гвардейской стрелковой дивизии, получившей наименование Городокской , Юрий Андреевич Прудников вспоминает события  дня  освобождения Городка  – 24 декабря 1943 года.

15. Мукомол, Л. Под гвардейским знаменем // Гарадоцкі веснік. — 2007.    — 22 снежня . — С.1.

Об освобождении 83-й гвардейской стрелковой дивизией г.Городка  и района от немецко-фашистских захватчиков.

16. Мужнасць і адвага крочылі побач// Гарадоцкі веснік. — 1993. —№52—24 снежня . — С.2.

17. Наумов,  П.  В боях за Городок// Гарадоцкі веснік. —  2003. — 23 снежня . — С. 1, С.4.

18. Освободителям Городка салютовала Москва:[по материалам мемуаров И.Х.Баграмяна подготовила С.Яковлева] // //Гарадоцкі веснік. —2013.  —  №64  . — 20 снежня . — С. 2.

19. Освобождение городов: справочник по освобождению городов в период Великой Отечественной войны, 1941—1945 / Ин-т воен. истории М-ва обороны СССР ; Центр. архив М-ва обороны СССР ; под общ. ред. С. П. Иванова ; авт. коллектив: М. Л. Дударенко [и др.]. — М. : Воениздат, 1985. — С. 76—77.

20. Пазднін, М. Начны штурм// Гарадоцкі веснік. — 1993. —№52(7462)—24 снежня . — С.1.

21. Памяць: Гарадоцкі раён: Гістарычна – дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі/ Укл.С.І.Садоўская.-Мн.:Беларусь, 2004.— С.369 – 401.

22. Пучкова, Е.Маресьев в городокском небе//Гарадоцкі веснік. —2013. №100 —  24снежня . — С.8.

О знаменитом прототипе героя Бориса Полевого “Повесть о настоящем человеке” – асе бомбардировочной авиации, Герое Советского Союза, Гвардии полковнике Алексее Маресьеве,который после ампутации обеих голеней продолжал полёты и воздушные бои с гитлеровскими лётчиками,участвовал в освобождении Городокщины от немецко-фашистских захватчиков.

              23. Разанаў, В. Яны былі першымі // Гарадоцкі веснік. — 1993. —№52(7462)—24 снежня . — С.2.

Пра Сагіда Карданава, які пахаваны ў Гарадку, пра Шаралука Гетажаева і Івана Пракопавіча Калюжнага.

              24. Садовская, С. Подвиг фронтовых медиков в Городокской операции // Гарадоцкі веснік.—2012. —№100—22 снежня . — С.4, 6.

О медиках на фронте Александре Васильевиче Колмыкове , командире сан.взвода и санитаре Иване Сидоровиче Михалёве, участвовавших в освобождении Городка.

25. Садоўская, С. Вызваленне. Гарадоцкая аперацыя  // Гарадоцкі веснік. —   2003. — 23 снежня . — С. 2.

26. Семашко, М. Не отступив ни шагу //Гарадоцкі веснік. —2014.  — №56—  29 ліпеня . — С.2.

О Герое Советского Союза Иване Николаевиче Антонове, участвовавшего в Городокской операции и совершившего подвиг со своей танковой бригадой.

27.  Хлебников, Н. М. От Невеля до Городка / Н. М. Хлебников // Под грохот сотен батарей / Н. М. Хлебников. — Изд. 2-е, испр. — М. : Воениздат, 1979. — С. 250—271. — (Военные мемуары).

28. Хроника Городокской операции : [по материалам мемуаров командующего 11-й гвардейской армии генерал-полковника К.Н.Галицкого] // Гарадоцкі веснік. — 2013. — №100. —24 снежня           

29. Хрысанаў, М. Усім смярцям назло // Гарадоцкі веснік. — 1991. — №111(7339). — 24 снежня. — С.2.

30. Чванаў, Л. У баях за Гарадок / Л. Чванаў // Прамень камунізму (Гарадок). — 1983. — 24 лістапада. — С. 3.

31. Шапялевіч, В. Узнагарода знайшла героя  // Гарадоцкі веснік. — 1991. —№111(7339)—24 снежня . — С.2.

Пра жыхара вёскі Прывальні, ветэрана вайны УладзіміраАляксеевіча Усцінава.

32. Шараў,  П.  На подступах і ў горадзе / П. Шараў // Прамень камунізма (Гарадок). — 1973. — 20 снежня. — С. 2.

33. Шкиндер, П. Память огненных лет// Гарадоцкі веснік. —2001. — №102(8052)—22 снежня . — С.2.

             34. Яковлева, С. 905дней в оккупации // Гарадоцкі веснік. —2014. — №97 — 20 снежня . — С.4.

             Рассказ о войне  городокчанки Валентины Степановны Ивановой (Богдановой)

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.