Фальклорнае свята для жыхароў горада і раёна «Каляду сустракаем — весела гуляем!» — Детский центр культуры «Росток» г.Молодечно

12 студзення дзверы дзіцячага цэнтра культуры “Расток” гасцінна  расчыніліся для ўсіх жадаючых даведацца пра цікавыя традыцыі святкавання Каляд  на Беларусі.                                                                                У зале, абсталяванай  як вясковая хата,адбылося фальклорнае свята для жыхароў горада і раёна “Каляду сустракаем – весела гуляем!”, на якое сабралася больш за 80 гледачоў.

  

Сустракала ўсіх Гаспадыня са сваімі сяброўкамі. Калядная сустрэча распачалася з гаворкі аб традыцыях святочнай  вячэры, якая пачынаецца тады, калі на небе запальваецца першая зорка. Да гаспадыні завіталі калядоўшчыкі – спачатку дзеці, а затым і дарослыя.

    

Кожны гурт прыходзіў з сімвалам сонца – Каляднай зоркай.

 

Калядоўшчыкі былі  пераапрануты ў традыцыйныя маскі: Мядзведзя – сімвала здароўя і сілы,  Пеўніка – сімвала  весялосці і радасці, Казы – сімвала багацця і дабрабыту.

  

Песнямі, гульнямі, танцамі яны павесялілі ўсіх прысутных, самым актыўным удзельнікам гульняў  падаравалі салодкія сувеніры.

 

У Калядны вечар не абышлося без варожбаў.  Цыганка прапанавала гаспадыні, а потым і гледачам даведацца пра лёс і жыццё. З задавальненнем варажылі не толькі дарослыя, але і дзеці. Гаспадыня шчодра частавала калядоўшчыкаў і дзякавала за добрыя пажаданні.

   

На заканчэнні свята Гаспадыня пачаставала ўсіх прысутных традыцыйнымі стравамі  Каляднай вячэры – куццёй, поліўкай і дранікамі.

 

На працягу святочнага вечара ў зале панаваў добры настрой,  рабілі фотаздымкі на памяць  ў вясковым інтэр’еры.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.