7 апреля, 12:00, СК аг.Боруны. Фольклорные посиделки «Благавешчанне». | “ОШМЯНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ”
7 красавіка ў 12.00 сельскі клуб аграгарадка Баруны запрашае Вас на фальклорныя пасядзелкі «Благавешчанне». Назва свята паходзіць ад славазлучэння «благая (добрая, шчаслівая, радасная) вестка». Згодна з Евангеллем ад Лукі, з такой весткай звярнуўся да Дзевы Марыі архангел Гаўрыіл, які паведаміў ёй, што ў вызначаны час яна народзіць збавіцеля свету і выратавальніка людзей — Ісуса. Людзі здаўна ўшаноўвалі гэтае свята, лічылі цяжкім грахом займацца нават лёгкай работай, бо ўвесь свет радаваўся: сонца іграла на ўсходзе, птушкі нават гнёзды не вілі.
Да Благавешчання строга забаранялася капаць зямлю, бо яна можа прагневацца і не зарадзіць. У некаторых мясцовасцях не пяклі і не варылі, бо баяліся, што паселішчы будуць спаленыя сонцам. Але на Гродзеншчыне ж пякли пшанічныя пірагі Галёпы ў выглядзе бусла . У гэты дзень забаранялася гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, не пачыналі сеў, не выганялі першы раз кароў, не вывозілі гной у поле.
Сейчас читают
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.