7 апреля, 12:00, СК аг.Боруны. Фольклорные посиделки «Благавешчанне». | “ОШМЯНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ”

7 красавіка ў 12.00 сельскі клуб аграгарадка Баруны запрашае Вас на фальклорныя пасядзелкі «Благавешчанне».  Назва свята паходзіць ад славазлучэння «благая (добрая, шчаслівая, радасная) вестка». Згодна з Евангеллем ад Лукі, з такой весткай звярнуўся да Дзевы Марыі  архангел Гаўрыіл, які паведаміў ёй, што ў вызначаны час яна народзіць збавіцеля свету і выратавальніка людзей — Ісуса. Людзі здаўна ўшаноўвалі гэтае свята, лічылі цяжкім грахом займацца нават лёгкай работай, бо ўвесь свет радаваўся: сонца іграла на ўсходзе, птушкі нават гнёзды не вілі.
Да Благавешчання строга забаранялася капаць зямлю, бо яна можа прагневацца і не зарадзіць. У некаторых мясцовасцях не пяклі і не варылі, бо баяліся, што паселішчы будуць спаленыя сонцам. Але на Гродзеншчыне ж пякли пшанічныя пірагі Галёпы  ў выглядзе бусла .  У гэты дзень забаранялася гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, не пачыналі сеў, не выганялі першы раз кароў, не вывозілі гной у поле.
У народзе свята адзначалася і як дзень прыходу вясны. Пасля абеду ў многіх раёнах Беларусі «гукалі вясну».  Песні напаміналі пра далёкія часы куплі-продажу нявест і іншыя рэлікты. Моладзь наладжвала гульні и карагоды.
Вось і арганізатары фальклорных вячорак пазнаёмяць гасцей з народнай традыцыйнай версіяй святкавання. Вас чакае прыгажуня Вясна, вясёлыя  народныя гульні і конкурсы, салодкая выпечка і абавязкова вясновы радасны настрой!
Уваход свабодны!

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.