Нашы землякі

           Уладзімір Максімавіч Скарынкін нарадзіўся 7 чэрвеня 1939 года у горадзе Віцебску у сям’і служачага. У 1946-1956 гады Уладзімір Скарынкін вучыўся ў сярэдняй школе №2 г. Гарадка.Закончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). Працаваў па спецыяльнасці у Мінскім аэрапорце, у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі.У 1982-1987 гг. – намеснік дырэктара  Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. З сакавіка 1987 г. – на творчай рабоце.З 1992 г. Уладзімір Максімавіч Скарынкін зноў працуе ў апараце Саюза пісьменнікаў Беларусі. У друку ўпершыню выступіў у 1955 годзе ў газеце “Піянер Беларусі” з вершам “Першы яблык”.Уладзімір Скарынкін – аўтар зборнікаў лірыкі:

“Буслы над аэрадромам” (1969),“Гукавы бар’ер” (1972), “Дазвольце ўзлёт” (1975),“Чацвёрты

разварот” (1979), “Вугал атакі” (1983),“Пасадачныя агні” (1985), “Выратавальны плыт” (1988),

“Размова на парозе” (1991), “Лосвіда” (1993), “Апошняе слова” (1994).

Уладзімір Скарынкін – аўтар перакладаў кнігі вершаў Мікалая Рубцова “Рускі агеньчык” (1986), паэмы Дантэ Аліг’еры “Боская камедыя” (1998), Джорджа Байрана “Дон Жуан” і “Прароцтва Дантэ” (2004), зборніка вершаў Міколы Вінграноўскага “Украінскі прэлюд” (1999).

 Уладзімір Скарынкін напісаў тры кніжкі для дзяцей:

 “Канікулярная ангіна” (1993), “Падарожжа ў Крайшарад” (1997), “У карэце па белым свеце” (2000).

 У творах паэта адчуваецца асаблівая павага да гісторыі свайго народа, да бацькоўскай зямлі, Віцебшчыны і яе працавітых людзей.Яго творы перакладыліся на рускую і ўкраінскую мовы.Уладзімір Максімавіч жыве ў Мінску.

 Уладзімір Максімавіч Скарынкін – член  Саюза беларускіх пісьменнікаў,лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспудлікі Беларусь імя Янкі Купалы і Нацыянальнай прэміі Італіі за пераклады.

        Уладзімір СКАРЫНКІН – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за 2000 год у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, адзначаны за мастацкі пераклад паэмы Дантэ Аліг’еры «Боская камедыя»

         “ – Да прэміі я стаўлюся спакойна, але думаю, што далі яе ўсё ж недарэмна. Некалі Уладзімір Караткевіч пісаў так: «Нам патрэбны беларускі Дантэ… Без «Боскай камедыі» не можа абыходзіцца нічыя літаратура. Iсправа нават не ў Дантэ… Справа ў нас. Трэба гэта зрабіць для сябе. Для ўзбагачэння сваёй мовы, для яе гнуткасці, шматфарбнасці, зіхотнасці, светланоснасці».

      Я ганаруся, што мне ўдалося здзейсніць запаветную мару свайго знакамітага земляка. Думаю, Караткевіч парадаваўся б, трымаючы  ў руках «Боскую камедыю» Дантэ на беларускай мове.

     Я працаваў над ёй амаль 5 гадоў, і працавалася мне ўзнёсла. Мая мама некапі казапа: «Нічога не бойся, галоўнае — справу пачаць і закончыць». Я пачаў і закон-чыў. Iя рады, што кніга імгненна разышлася ў продажы, абвяргаючы выказванне рэдактара аднаго з часопісаў, маўляў, каму сёння патрэбна «Боская камедыя», тым больш на беларускай мове.

        А між тым просьбы аб перавыданні кнігі, паводле слоў Адама Мальдзіса, ідуць ад беларусаў з усяго свету. Пасля «Боскай камедыі» я пераклаў яшчэ адзін ранні твор Дантэ «Новае жыццё». Было б выдатна, каб яны пабачылі свет пад адной вокладкай у серыі «Беларускі кнігазбор». Падтрымаць фінансава гэты праект мае намер і італьянскі бок, пра што паведаміў мне пасол Італіі ў Беларусі Стэфано Бенаццо.

         А я зараз ужо заняўся новым перакладам. Гэта будзе яшчэ адзін сусветна вядомы твор, які загучыць па-беларуску, — раман у вершах «Дон Жуан» Байрана”.

Советная Наталья Викторовна

  (творческие псевдонимы:Наталья Городянка, Наталья Родная, Наталья Булаева).

 Кандидат психологических наук (ДКН № 069659 от 17.10.2008г.) С 28 августа 2009г. действительный член, профессор МАТр (Международная Академия Трезвости) – Швеция.

08. 08. 2011г. – член Союза писателей Беларуси. 17-18 октября 2011г – делегат 2-ого съезда Союза писателей Беларуси. 06.06.2012г. – член Союза писателей России.С 2006 г. – член Полоцкого литературного объединения «Наддвинье». С 2011г – творческий руководитель литературного клуба «Городянка» при Городокской центральной районной библиотеке. С 2010г. – член комиссии по разработке Концепции Русской Православной Церкви по утверждению трезвости.

Призёр конкурса  «Сердце – открытое детям» Республиканского редакторско-издательского учреждения «Литература и Искусство” (2007г.).

Победитель литературного конкурса газеты «Воскресенье» совместно с Издательством Белорусского Экзархата, посвящённого 1020-летию Крещения Руси (2008г.).

Победитель районного поэтического конкурса «Я нарадзіўся на Прыдзвінні» (2009г.)

Награждена:

  • Памятным знаком ЦК ВЛКСМ «За активную работу в комсомоле» (1986),
  • Медалью «Святой Благоверный Великий Князь Александр Невский» (2006),
  • Медалью «Памяти ХХ- летия Международного института резервных возможностей человека( МИРВЧ)» (2008) . 

Родилась 29 апреля 1956 года  в пос. Янтарный  Приморского района, Калининградской области, в семье военнослужащего.

Образование:

1963 – 1973 гг.  –  средняя школа № 1,  г. Городок, Витебская область

1974 – 1978 гг. – Мурманское педагогическое училище, диплом с отличием.

1979 – 1984 гг. – Ленинградский ордена Трудового Красного Знамени государственный педагогический институт имени А.И. Герцена по специальности: педагогика и психология дошкольная, присвоена квалификация – преподаватель дошкольной педагогики и психологии, методист по дошкольному воспитанию.

   В  1991г. окончила Ленинградский ордена Ленина и ордена Трудового Красного Знамени государственный университет по специальности: психологическое обеспечение профессиональной деятельности и спорта, присвоена квалификация – практический психолог.

  Повышала квалификацию в Военно-медицинской академии им. С.М.Кирова, в Петербургском психоневрологическом институте им. Бехтерева, в Петербургской медицинской академии последипломного образования врачей.

  В 2008 году защитила кандидатскую диссертацию на тему: «Кризисно-реабилитационная психологическая помощь при игровой зависимости на основе стрессовой психотерапии»,  по специальностям: 05.26.02 – безопасность в чрезвычайных ситуациях и    19.00.04 –  медицинская психология.       

Трудовой путь:

  С 1973 года работала воспитателем и заведующей детским садом в п. Зареченск, Кандалакшский район, Мурманская область, воспитателем д/с в г. Городок, Витебская область.

 С 1983 года   – РК ЛКСМБ –  секретарь комитета комсомола Городокской птицефабрики.

 С 1987 года – инспектор Городокского РОНО. С 1990 года  – ведущий психолог, медицинский психолог Международного института резервных возможностей человека (Ленинград).С 1992 года – директор  и ведущий медицинский психолог ОДО «Психологический реабилитационный центр «МИРВЧ»/

Опубликовано: 26 научных работ (в т.ч. в соавторстве) по проблемам психотерапевтического лечения и психологической помощи больным алкоголизмом, наркоманией, игроманией,  оценки их  эффективности.  

   Поэзия, художественная проза и публицистика печатались в районной, областной и республиканской периодике Беларуси, а также России, в том числе, в журналах «Нёман», «Новая Немига литературная», «Окно», «Качели», «Полымя» (Беларусь), «Литературная учёба»,  «Наш современник», «Московский парнас» (Москва), «Медный всадник» (Санкт-Петербург).

 Участница многочисленных коллективных сборников и альманахов. Автор книг поэзии и прозы «Тепло свечи»(2005), «Цветок на морозе»(2005), «Святой Благоверный Князь Александр Невский»(2006), «В поиске сокровища»(2008), «За краем света» (2010), «Тайна русского Царя» (2010), «Два поклона» (2012).

Семейное положение: замужем, трое детей.

Анастасия Дуборезова

(родилась 14 марта 1985 года, Городок), белорусская биатлонистка, а в прошлом лыжница, участница Олимпийских игр в Ванкувере в лыжных гонках.

       В лыжном Кубке мира А. Дуборезова дебютировала в октябре 2007 года, тогда же первый раз попала в тридцатку лучших на этапе Кубка мира, в эстафете. Всего имеет на своём счету 3 попадания в тридцатку лучших на этапах Кубка мира, все в командных соревнованиях. Лучшим результатом в итоговом общем зачёте Кубка мира, является для Дуборезовой 123-е место в сезоне 2009-10.

       На Олимпиаде-2010 в Ванкувере принимала участие в четырёх гонках: спринт — 42-е место, биатлон 7,5+7,5 км — 53-е место, эстафета — 10-е место, масс-старт на 30 км — 44-е место.За свою карьеру принимала участие в одном лыжном чемпионате мира, на чемпионате 2009 года, стартовала в четырёх гонках, лучший результат — 40-е место в масс-старте на 30 км.

      По окончании сезона 2009-10 перешла из лыжных гонок в биатлон. В биатлонном Кубке мира Дуборезова дебютировала в декабре 2010 года, в марте 2011 года первый и пока единственный раз попала в очковую зону на этапе Кубка мира, заняв 40-е место в спринте. По итогам сезона 2010-11 заняла 96-е место в общем зачёте Кубка мира.

      В сезоне 2011—2012 уже на 3 этапе Кубка мира в Хохфильцене впервые в карьере попала на цветочную церемонию, заняв 10-е место в спринтерской гонке. На 4 этапе в Оберхофе в спринтерской гонке заняла 7-ю позицию, не допустив ни одного промаха. В гонке с массовым стартом заняла 10-е место.

Джамал Агамов  c хорошим результатом с  Международного Турнира по греко-римской борьбе «Thor Masters – 2012», который проходил 28-29 января в Дании вернулся  наш земляк, учащийся училища олимпийского резерва Джамал Агамов. Среди борцов категории до 55 кг городокчанин занял третье место. Проиграв сильному российскому спортсмену Назиру Манкиеву (первое место) Джамал дал возможность норвежцу Андресу Роннингену, которому достался более слабый противник, занять  вторую позицию.Путевку в большой спорт парень получил в Городокской ДЮСШ у тренера Алексея Гамзюка. До этого Джамал неоднократно становился призером международных турниров, а в прошлом году в возрастной категории до 23 лет на Первенстве республики по греко-римской борьбе занял первое место.     

 Вашчыа Іван Арэф’евіч(1900?, хутар Вашчылы паблізу в. Дарахі Гарадоцкага павета Віцебскай  губерніі, цяпер   Руднянскі с/с Гарадоцкага раёна -1977?, г. Курган),краязнаўца.                                                                                                                                                                                                  

      Вучыўся  ў Невельскай  гімназіі.З пачаткам  Першай сусветнай вайны тры разы  збягаў на фронт, аднак  быў  вернуты  паліцыяй.Урэшце стаў “сынам  палка” адной  з сібірскіх  часцей, якая накіроўвалася  на  руска –германскі  фронт. Служыў  у пешай, потым кавалерыйскай  разведцы. У 16 гадоў  стаў поўным  георгіеўскім кавалерам. Быў  таксама ўзнагагоджаны французскімі і англійскімі медалямі, ордэнам  Ганны. За заслугі быў  ўдастоены афіцэрскага  звання. Скончыў  1-ю Пецяргофскую  школу прапаршчыкаў (14.05.1916).Даслужыўся  да звання  паручніка. Быў тройчы  паранены. Вучыўся  ў  лётнай  школе ў Гатчынне на “паветранага  назіральніка”(штурмана).

    Пасля  заключэння міру  з  Германіяй  вярнуўся  дадому . Па  асабістых  перакананнях не прыняў  палітыкі  бальшавікоў і выехаў  у  Сібір, дзе быў мабілізаваны ў армію  Калчака.

   Служыў  у аўтароце, потым  у падраздзяленні паветраных войскаў. Браў  удзел  у  баявых дзеяннях.Быў  цяжка паранены. Напярэданні  разгрому калчакаўскай арміі разам  з  вядомым асам  Першай  Сусветнай  вайны  лётчыкам  Мураўцавым перайшоў  мяжу  з  Кітаем. Жыў ў Манчжурыі. У Харбіне ажаніўся з дачкой  былога  ўпраўляючага  Краснаярскага  банка.

   Некаторы час  служыў у казацкіх часцях  генерала  Сямёнава.У званні пад’есаўла служыў  начальнікам штаба  Пагранічанскага раёна Далёкаўсходняга  саюза  ваенных  у Манчжурскай імперыі, які ў сваю  чаргу падначальваўся Галоўнаму бюро па справах расійскіх эмігрантаў у –Манчжоў-Го).

   З’яўляўся  актывістам  “Национальной организации русских  разведчиков” (НОРР), штаб-кватэра  знаходзілася  ў  Парыжы.) З’яўляўся начальнікам “Восточного  отдела НОРР”. У дзяржаўным   архіве Хабараўскага краю знаходзіцца персанальны фонд І.А.Вашчылы. У часопісе “Часовой” змешчаны яго фотаздымак (электронная  копія  на сайце С.В.Волкава). Згадваецца ў слоўніку  лётчыкаў, які быў складзены  эмігрантамі ў 1960-х гадах у Сан-Францыска.

    Служыў  у ваенных  фарміраваннях Гаміньданаўскай арміі  пад  началам  Чан Кайшы.Сфарміраваў  лётную часць з былых  лётчыкаў белагвардзейскіх  войскаў.У паветраным  баі з лётчыкамі арміі КПК быў цяжка паранены. Даслужыўся да  звання падпалкоўніка. Меў магчымасць стаць  палкоўнікам , аднак не пагадзіўся, бо ўмовай для гэтага з’яўлялася прыняцце кітайскага  падданства.

    У 1945г. разам  з падначаленай яму  часцю перайшоў на бок Савецкай Арміі. Быў рэпрасаваны і адсядзеў 11гадоў ў ГУЛАГУ. Увесь час хацеў вярнуцца на  Радзіму (Гарадоччыну), аднак у выніку таго, што меў абмежаванне на пражыванне ў Еўрапейскай частцы СССР, дзе жыў уг.Курган РСФСР. Працаваў  на розных пасадах у школе, выкладчыкам  музыкі. Штогод  улетку прыязджаў на  Гарадоччыну. Даследаваў  тэрыторыю  Руднянскага сельскага савета. Прыцягнуў увагу археолагаў да выяўленых ім археалагічных  аб’ектаў: курганоў, гарадзішчаў. Адкрыў у 1968г. і ўвёў  у навуковы зварот курганныя  могільнікі  каля в. Дарахі, у 1975г. неапалітычныя  стаянкі на возеры Сенніца. Першым   даследаваў і звярнуў  увагу  спецыялістаў на  мясцовасць, якая, верагодна, з’яўлялася месцам  пакланення  мужчынскаму  дзетароднаму органу, так званы “Х..лес”. Перапісваўся і меў стасункі з архелагамі Э.М.Зайкоўскім, Ю.А.Зайцам, А.Лапаціным, В.Мікляевым, М.Ткачовым, Г.В.Штыхавым і інш.

Ананьеў Паўлюк нарадзіўся ў 1905 г. у в.Андрасковічы ў беднай сялянскай сям’і.Скончыў Віцебскія педагагічныя курсы (1928), пасля два гады настаўнічаў. З 1938 вучыўся на літаратурным факульцеце Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута (крытычна-творчая секцыя).

Як пралетарскі паэт П.Ананьеў пачаў фарміравацца ў Віцебску. Першыя яго вершы апублікаваны ў “Віцебскай сялянскай газеце” ў 1926 г.З 1930 г. выступаў  у рэспубліканскім перыядычным друку.У 1932 г. выйшла першая кніга вершаў П.Ананьева “Героіка дзён”. Якая , як і больш буйныя яго творы (паэма “Ліпнёвая радасць”і “Паэма пра вынаходніцтва), была непрыхільна сустрэта тагачаснай крытыкай. Творы, не адначаныя высокай паэтычнай культурай і глыбінёй  мастацкай думкі, у цэлым былі вытлумачаны з вульгарна-сацыялагізатарскіх пазіцый. Замест таго, каб паказаць маладому  паэту слабасць яго твораў у мастацкіх адносінах, добрасумленна сказаць аб прычынах творчых няўдач, дапамагчы раскрыцца паэттычнаму таленту, якім не быў абдзелены П.Ананьеў, крытыка літаральна закляйміла яго творчасць, як халтурную, палітыка –памылковую і ідэалагічна шкодную. Ваяўнічая крытыканская кампанія вакол твораў П.Ананьева адмоўна адбілася на маральным і фізічным стане без таго хворага паэта.Ён памёр на курорце ў Гаграх, пакікуўшы невялікую творчую спадчыну, не пазбаўленую лірызму, у якой, наколькі дазволіў яму талент, выказаў сваё разуменне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці, вясновую падасць пераўтварэння і абнаўлення жыцця.

Аршанскі Бэр – празаік, драматург, літаратуразнавец, публіцыст. Пісаў на яйрэйскай, беларускай і рускай мовах..

Нарадзіўся 30.11.1883г. у Гарадку. З 1902 г. жыў у  Рызе.У 1908 г. пераехаў у Вільню.У гады, калі Заходняя Беларусь і Вільня апынуліся пад польскай уладай працаваў у падполлі. У пачатку 1920-ых гадоў пераехаў у Мінск. Некаторы час загадваў яўрэйскай секцыяй Інбелькульта. Потым магчыма працаваў у АН БССР.У 1930 гады пабываў на Калыме.

Літаратурную працу пачаў  у Вільні, дзе выдаў некалькі п’ес, у тым ліку драму “Пачатак  усходу” пра рэвалюцыйныя падзеі 1905-1906 г.г. Апублікаваў некалькі зборнікаў займальных апавяданняў для дзяцей. Некаторыя з іх прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайне. Даследаваў яўрэйскую літаратуру Беларусі, праблемы тэатра. П’еса  Б.Аршанскага “Кроў” ставілася на сцэне яўрэйскага тэатра БССР.Памёр 15.11.1945г.

ВЕРАНІЦЫН Канстанцін – нарадзіўся 13 чэрвеня 1834 года ў вёсцы Астраўляны Гарадоцкага раёна.

                                                                Вёсачка гэта- радзімы куточак

Тут панскі маёнтак стаяў.

Калісці за смугай стагоддзяў,

Кастусь  Вераніцын пісаў.

Т.Паўлоўская

    Вераніцын паходзіў з прыгонных сялян памешчыкаў Бондыравых. Спачатку яго прозвішча было Васільеў. У 1851 годзе, атрымаўшы вольную, ён прыпісаўся ў гарадоцкія мяшчане і выбраў сабе прозвішча “ Вераніцын. “

     Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы, Віцебскай гімназіі і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. З акадэміі яго ў 1854 годзе выключылі, але гэта даравітага гарадоцкага хлопца не спыніла.

   У 1859 годзе ён бліскуча ( у спісе выпускнікоў яго  імя стаіць першым ) скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, напісаўшы дысертацыю “О белорусском хозяйстве”. Працаваў выкладчыкам ў Маладзечанскай  семінарыі , потым служыў ў Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін , меў чын стацкага саветніка.  У 1900 годзе пайшоў ў адстаўку стацкім саветнікам. Пражываў у доме па Паварскім завулку № 13, дзе ў розныя часы жылі Тургенеў, Некрасаў, Чарнышэўскі. Памёр каля 1904 гаду.

  Пяру Вераніцына належыць сатырычна-парадыйная паэма “ Тарас на Парнасе“, час напісання 15 красавіка 1855.

Ці знаў хто,братцы , з вас Тараса ,

        У палясоўшчыках што быў ?

        На Пуцявішчы, у Панаса,

        Ён там, ля лазні блізка жыў.

                          “ Тарас на Парнасе”

 Геніяльны аўтар –непараўзыдзены выразнік беларускай ментальнасці-пакінуў нам класічны тэкст і не менш класічную  Таямніцу, так сказаў у сваім выступленні на літаратурна-краязнаўчым чытанні ў Гарадку (1997 )  даследчык, доктар  філалагічных навук Генадзь Кісялёў, ён жа назваў Вераніцына жар-птушкай беларускай паэзіі. І да таго, брахнейкі, дайшло, што” Тараса” – ўсё раўно як “ сон Багародзіцы” – найдзеш ува ўсякай хаце. Пісьменныя шчыра пішуць яго сабе на паперку, цёмныя шчэ шчырэй вучацца яго на памяць.

      Цікава было б даць чытальніку ету байку такою, якою яна напісана самім сачыніцелем. Ды толькі нігдзе не можна найці яго рукапісання.

ВОРАНАЎ Мікалай Гаўрылавіч –нарадзіўся 13.12.1936 г. у в. Віры Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі пра-цаваў у леспрамгасе, Задзвінскай МТС, служыў у ВМФ на Балтыцы. Пасля дэмабілізацыі супрацоўнічаў у суражскай, аршанскай, сенненскай раённых газетах, не-задоўга да выхаду на пенсію — у шаркаўшчынскай раённай газеце «Кліч Радзімы». Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1952 г. Яго вершы і замалёўкі друкаваліся ў часопісе «Советскнй моряк», газетах «Страж Балтыкі», «Советский флот». Першае апавяданне «Прымак» апублікавана ў 1963 г. у газеце «Віцебскі рабочы». Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984). У часопісе «Маладосць» надрукаваны аповесці «Завея», «Вадалазы», у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданні «Чалавек з дарогі», «Цёплая восень», «Раннія замаразкі», «Суседзі» і іншыя. Апавяданні Міколы Воранава перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, чувашскую мовы.

ДаўгапольскІ Цодзік Львовіч –празаік. Пісаў на яўрэйскай ,беларускай і рускай мовах.

    Нарадзіўся  ў сям’і меламеда-настаўніка, які навучаў рэлігійным спевам. Засвоіўшы майстэрства па пераапрацоўцы шчаціны, Ц. Л Даўгапольскі ў юначым узросце працаваў у г. Невелі на шчаціннай фабрыцы (1894-1907г.г.) Пасля здачы экстэрнам экзаменаў на званне хатняга настаўніка настаўнічаў у в.Захар’іна Магілёўскай губерні 1910-1911г.г.) У 1912 -1918г.г. загадваў яўрэйскім вучылішчам  у Гарадку. Уваходзіў у Бунд (1917-). У 1918-1921г.г. працаваў інструктарам  Наркамасветы па Віцебскай і Магілёўскай абласцях.У 1922-1932г.г. –дырэктар дзіцячага дома ў Віцебску. У 1925-1932гг.- літіратурны супрацоўнік, рэдактар яўрэйскай газеты “Октобэр” у Мінску. З 1933г. працаваў у Дзяржкамвыдзе БССР. У 1937 г. быў незаконна асуджаны. У 1943 г.вызвалены, жыў на Урале, займаўся педагагічнай працаў. Пасля вайны жыў у Віцебску .Цяжка захварэўшы , пераехаў да дачкі ў Ленінгра,. дзе і памёр.

Першае апавяданне “Электрычнасць” было надрукавана ў 1917 г. у газеце”Віцебскі  рабочы2.У 1925-1926 гг. У часопісе “Штэрн” быў змешчаны раман Ц. Даўгапольскага2Каля  адчыненай брамы”.Выходзілі яго з борнікі апавяданняў “На савецкай зямлі(1928)г..”Навыварат”(1929г.);аповесць”агітпоезд2,раман “Шоўк”(1933г.)У пасляваенныя гады на рускай мове выдадзены зборнікі апавяданняў “Гэта было даўно”(1950г.),аповесць”На берагах Сылвы”(1955г. і іншыя  Стыль яго твораў блізкі стылю газетных нарысаў і фельетонаў.у гэтых жанрах  Ц.Даўгапольскі выступаў таксама.

ДЗМІТРЫЕЎ Генадзь Рыгоравіч –нарадзіўся 18.10.1943 г. у в. Злыднікі (цяпер Першамайка) Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе. У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў настаўнікам у Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна. У 1984 г. — няштатны карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР па Гродзенскай вобласці, з 1987 г. намеснік дырэктара, дырэктар гэтага бюро, літкансультант. 3 1999 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».

Пісаць вершы пачаў у школьныя гады. Друкаваўся спачатку ў Езярышчанскай раённай газеце «Калгасная вёска», затым у многіх літаратурных выданнях Беларусі. Выйшлі тры яго паэтычныя зборнікі «Гарады на далонях» (1974), «ПтушкаСінязорка» (1976), «Азярыны» (1980). 3 1979 г. — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

ДРАЗДОЎ Валерый Фёдаравіч –беларускі журналіст, публіцыст-аналітык, кінасцэнарыст-дакументаліст.

Нарадзіўся 11.02.1949 г. у в. Евіна Гарадоцкага раёна ў сям’і настаўніцы і ляснічага. У час вучобы ў сярэдняй школе актыўна друкаваўся ў рэспубліканскай маладзёжнай прэсе і раённай газеце. Закончыў Пальмінскую СШ, факультэт журналістыкі БДУ (1976). Журналісцкую дзейнасць пачаў у шматтыражнай газеце «Трактар». 3 1981 г. — уласны карэспандэнт, загадчык аддзела культуры і навукі «Сельскай газеты». 3 верасня 1990 г. у рэдакцыі «Народнай газеты»: аглядальнік, пазней — намеснік галоўнага рэдактара і выканаўчы дырэктар.

Аўтар шматлікіх аналітычных артыкулаў у беларускіх, расійскіх і еўрапейскіх выданнях, шэрага сцэнарыяў дакументальных кінастужак, нарысаў пра неардынарных і гераічных суайчыннікаў у друкаваных айчынных СМІ, літаратурных сборніках і на дзяржаўным радыё. Вялікая колькасць матэрыялаў В. Драздова была прысвечана яго малой радзіме — Гарадоччыне, яе эканамічным і сацыяльным праблемам. Тэма неперспектыўных вёсак на прыкладзе населеных пунктаў Гарадоцкага раёна ўздымалася ў дакументальным фільме «Дарога на Евіна», які атрымаў шырокі грамадскі рэзананс. В. Драздоў адзіны карэспандэнт друкаваных СМІ, які прысутнічаў у час падпісання Белавежскага пагаднення ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі

8 снежня 1991 г. Член выканкама рады Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь, пераможца і лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх конкурсаў журналісцкага майстэрства. Трагічна загінуў 11.6.2004 г. у Мінску.

 КОНАНАЎ Віктар Міхайлавіч –рускі савецкі пісьменнік, член Саюза пісьменнкаў Расіі. Нарадзіўся ў в. Вярэчча Гарадоцкага раёна. У 1955 г. прызваны на службу ў армію. Служыў на Далёкім Усходзеў танкавых часцях. Там напісаў сваё першае апавяданне, якое надрукавалі ў газеце «Сувораўскі націск». Вайсковай службе прысвечана аповесць «Экіпаж машыны баявой».

Пасля службы працаваў на будаўніцтве Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода. Аб гэтым перыядзе жыцця расказваюць аповесці «Сон і сіні май» і «Небяспечныя званы». 31961 г. зноў на Далёкім Усходзе. Жыве ў г. Хабараўск.

МАРАЛЕЎСКІ  Юзаф –паэт, педагог. Нарадзіўся ў г. Гарадок Віцебскай вобласці. Пісаў на польскай , лацінскай , рускай мовах. У 1790 г. скончыў клас рыторыкі ў езуітскай калегіі ў Оршы, вывучаў французскую мову ў Полацкай езуітскай калегіі –у  Оршы. З 1794 г. настаўнік у езуітскіх калегіях у Мсціславе, Магілёве, Полацку. Быў выхавацелем у езуітскім пансіёне у Пецярбургу (1806-1810), працаваў у настайніцкай семінарыіі і загадваў  манастырскай бібліятэкай у   Оршы         (181-1814). Сакратар ордэна езуітаў  беларускай правінцыі (1814-1816),кіраўнік  Полацкай акадэміі (1816-1818). У 1818 г. пераехаў на Валынь, друкаваўся ў часопісах  “Полацкі штомесячнік”, ”Вестник Европы”. Творчасць Маралеўскага выяўляла характэрныя рысы літаратуры часоў пераходу ад класіцызму да рамантызму.          Адначасова             з  класітыстычнымі трэнамі,    элегіямі,        эпіграмамі,   панегірыкам, наследаваннямі Гарацыю пісаў у перадраматычным  стылі  лірычныя  песні ў якіх з агульнагуманістычных і хрысціянскіх  пазіцый  разважаў  аб выхаваўчым значэнні паэзі. Выказваў замілаванне да прыроды роднага краю.

ХАЗАНСКІ Уладзімір Якаўлевіч –журналіст, пісьменнік, лаурэат прэміі Камсамола Беларусі. Нарадзіўся ў 1923 г. у Гарадку. Скончыў факультэт журналістыкі Свярдлоўскага універсітэта. Працаваў журналістам газет «Советская Белоруссня» і «Віцебскі рабочы». Звыш 40 гадоў з’яўляўся ўласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена» па Віцебскай вобласці. Аўтар дакументальных аповесцей «Ася»,«Спрослте у берез», якія расказваюць аб падполыпчыках горада Полацка і ўдзельніках Прошкаўскага інтэрнацыянальнага падполля. Разам з артыстам тэатра імя Я. Коласа А. Гутковічам напісаў п’есу «Юныя мсціўцы», якая ішла ў тэатрах Віцебска, Магілёва, Мінска.

ШМАНЬ Генадзь Якаўлевіч –журналіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1931 г. у в. Бяскатава Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння школы працаваў у рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы». У гэты час пачынаецца яго літаратурная дзейнасць. У 1961 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Саюза пісьменнікаў СССР. Зборнікі вершаваных і празаічных твораў на рускай і беларускай мовах:

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.