Вялікая Айчынная вайна

22 чэрвеня 1941 г. у мірнае жыццё нашай краіны ўварвалася вайна, перакрэсліўшы мары і надзеі мільёнаў людзей. У Гарадоцкім і Мехаўскім раёнах, як і ў ва ўсіх іншых, адразу ж пачалася мабілізацыя ваеннаабавязаных у Чырвоную Армію. На патрэбы войска накіроўвалі аўтатранспарт, коней. Спраўныя трактары, абсталяванне МТС, калгасную жывёлу адпраўлялі ў тыл. Частка насельніцтва раёна таксама пакінула родныя мясціны і накіравалася на ўсход.

Адпаведна пастанове СНКСССРад24 чэрвеня 1941 г. пачалі стварацца знішчальныя батальёны для барацьбы з варожымі парашутыстамі і дыверсантамі. Узніклі такія фарміраванні ў Гарадоцкім і Мехаўскім раёнах. Мехаўскі знішчальны батальён, якім камандаваў начальнік раённага аддзела НКУС М.І.Дзячкоў, пачаў дзейнічаць 25 чэрвеня, налічваў 107 чалавек. Байцы-знішчальнікі мелі на ўзбраенні вінтоўкі, станковы і два ручныя кулямёты. Размяшчаліся яны ў будынку Езярышчанскай сярэдняй школы.

Група садзейнічання асноўным сілам знішчальнага батальёна была сфарміравана з рабочых Бычыхінскай МТС. Складалася яна з 30 чалавек на чале з дырэктарам Ф.Ф.Германтавым. Байцы былі ўзброены вінтоўкамі, мелі ручны кулямёт і супрацьтанкавае ружжо. Ужо першыя дні ліпеня былі адзначаны баявымі справамі знішчальнікаў: збіты нямецкі самалёт, арыштаваны варожыя сігнальшчыкі.

У трывожным чаканні жыло насельніцтва раённага цэнтра і вёсак. Выконваліся правілы светамаскіроўкі, і ноччу Гарадок патанаў у цемры. Аднак жыццё не замірала на яго цёмных вуліцах, адбывалася перамяшчэнне вайскоўцаў, бежанцаў. У пачатку ліпеня пачаліся налёты нямецкай авіяцыі. Па ўспамінах жыхароў, 3 ці 4 ліпеня адбылася першая бамбардзіроўка Гарадка варожымі самалётамі, а 9 ліпеня германскія войскі занялі горад.

Пад Гарадком дзейнічала 214-ая стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра А.Н.Разанава. Яна ўваходзіла ў склад 22-ой арміі (генерал-лейтэнант П.А.Ершакоў). Перад дывізіяй стаяла задача вызваліць горад ад гітлераўцаў. Яе падраздзяленні, сфарміраваныя вясной 1941 г. у Варашылаўградзе, перамяшчаліся пад Гарадок з г. Невель і бліжэйшых да яго станцый. Палкі дывізіі не паспелі поўнасцю сканцэнтравацца і вымушаны былі прама з маршу ўступіць у бой 10 ліпеня. На правым флангу наступаў 776-ы стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка Сівакова, на левым — 788-ы стралковы полк на чале з маёрам Трэфілавым. Па шашы Невель — Гарадок у раён баявых дзеянняў падцягваліся 780-ы стралковы і 709-ы гаўбічна-артылерыйскі палкі, якімі камандавалі падпалкоўнік Калачоў і маёр Хутарцоў.

Раніцай 11 ліпеня нашы войскі пачалі наступленне непасрэдна на Гарадок. Баявыя дзеянні чырвонаармейцаў былі сустрэты моцным кулямётным і мінамётным агнём праціўніка. Тры разы на працягу дня яны пераходзілі ў атаку, цяснілі ворага і ўшчыльную набліжаліся да горада. Фашысты паспелі ўмацаваць свае пазіцыі. Закапаныя ў зямлю танкі яны ператварылі ў непрыступныя агнявыя кропкі. Выбіць гітлераўцаў з Гарадка не ўдалося. У гэты ж дзень на працягу дзвюх з паловай гадзін варожыя самалёты бамбілі і абстрэльвалі баявыя парадкі дывізіі на ўсім шляху ад Гарадка да Невеля. Вайсковыя падраздзяленні панеслі вялікія страты ў асабістым складзе і матэрыяльнай частцы. Былі і дэзерціры.

Упартыя баі працягваліся 12 ліпеня. На наступны дзень з ранку да позняга вечара не сціхаў бой на заходнім і паўночным берагах возера Кашо. Пад моцным уздзеяннем авіяцыі, артылерыйскага і кулямётнага агню войскі дывізіі вымушаны былі адысці.

У гэтыя дні многія байцы, камандзіры і палітработнікі 214-ай стралковай дывізіі праявілі вытрымку і мужнасць, засталіся вернымі воінскаму абавязку. Сваёй бясстрашнасцю натхняў усіх байцоў старшы палітрук Бацякін, які камандаваў разведбатальёнам. Цяжка паранены, ён праз некалькі гадзін памёр. Храбра змагаліся з ворагам байцы батальёна на чале з капітанам

А.С.Грыгор’евым. Параненага камандзіра змяніў старшы палітрук Штраус. У баі 11 ліпеня ён атрымаў 7 раненняў. Выключную стойкасць праявіў маёр Трэфілаў, умела кіруючы 788-ым палком. Трапным кулямётным агнём знішчаў агнявыя кропкі фашыстаў чырвонаармеец Бажко. Гераічна вялі сябе артылерысты, якія гарматным агнём падтрымлівалі баявыя дзеянні пяхоты.

У гэтыя ліпеньскія дні ў паветраных баях над Гарадком удзельнічалі лётчыкі 49-га знішчальнага авіяпалка, які меў загад прыкрываць свае войскі ў раёне Невеля, Вялікіх Лук, Гарадка. У аператыўнай зводцы палка за 10 ліпеня 1941 г. было запісана: «Вёў паветраны бой над Гарад-ком і вёскай Вайханы». У гэтым баі загінуў камандзір эскадрыллі лейтэнант Д.Р.Барабанаў. Указам Прэзідыума Вяр-хоўнага Савета СССР ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

13 ліпеня на пазіцыі гітлераўцаў і на вялікую колькасць іх баявой тэхнікі ля Гарадка абрушылі ўдар нашы бамбардзіроўшчыкі. Адзін з самалётаў быў пашкоджаны зенітным снарадам і загарэўся. Паранены штурман І.М.Жмурко змог скінуць бомбы. Пры адыходзе полымя перакінулася на другую плоскасць. Экіпаж не пакінуў самалёт. Лётчык вёў яго да лініі фронту і на сваёй тэрыторыі пасадзіў самалёт на фюзеляж. І.М.Жмурко быў прадстаўлены да ўзнагароды.

На працягу 6 дзён ішлі баі на подступах да Гарадка. Арэнай баявых дзеянняў з’яўляліся вёскі Верцяя, Вялікае і Малое Кашо, Памёт, Лапезы, Лагушанкі, Заазер’е. Апошняя аператыўная зводка са штаба 214-ай стралковай дывізіі паступіла 15 ліпеня. Напісана яна была ў лесе на захад ад в. Мамоны. Перавага праціўніка ў людзях, агнявых сродках і паветраных сілах, адсутнасць у нашых байцоў аўтаматычнай зброі, недахоп мінамётаў і асабліва артылерыі не далі магчымасці выканаць пастаўленую перад дывізіяй задачу. Пасля захопу нямецкімі войскамі Невеля баявыя падраздзяленні яе адыходзілі на ўсход. Для жыхароў раёна наступіў змрочны час аку-пацыі.

Два з паловай гады гаспадарылі нямецка-фашысцкія захопнікі на гарадоцкай зямлі. Тэрыторыя раёна, як і Віцебскай вобласці ў цэлым, адносілася да тылавога раёна групы нямецкіх армій «Цэнтр», дзе ўся паўната ўлады была сканцэнтравана ў руках ваенных. Тут размяшчаліся нямецкія вайсковыя фарміраванні, камандаванне і ваеннаслужачыя якіх з’яўляліся поў-нымі гаспадарамі ў зоне сваёй дзейнасці.

Распрацаваны кіраўнікамі фашысцкай Германіі план «Ост» прадугледжваў цэлую сістэму палітычных, эканамічных і ваенных мерапрыемстваў, накіраваных нарабаванне нашых багаццяў, знішчэнне людзей. Усе перашкоды ў дасягненні захопніцкіх мэт рашуча ліквідаваліся, жорстка караліся праціўнікі «новага парадку». У першую чаргу акупанты ліквідавалі органы савецкай улады. Пад іх кіраўніцтвам з ліку мясцовых жыхароў былі ўтвораны гарадская, раённая і валасныя ўправы, якія ўзначальвалі бургамістры, у вёсках прызначаны старасты. Грамадзянскую ўладу ў раёне ўзначаліў В.Т.Сівалобаў, а пасля яго забойства ў 1942 г. І.Д.Аляшковіч. Бургамістрам у Гарадку спачатку з’яўляўся Уверскі, а пасля П.Р.Ленчанка.

Узнікла раённае паліцэйскае ўпраўленне, якое з пачатку 1942 г. узначальваў А.Р.Мордзік. Яно складалася з палітычнага і крымінальнага аддзелаў, спецкамендатуры. 61 чалавек быў заняты ў гэтых падраздзяленнях. Па раёну, без уліку Мехаўскага, было ўтворана 12 паліцэйскіх атрадаў па 30 — 40 чалавек у кожным. Памагатымі акупантаў сталі прыкладна 400 паліцэйскіх з ліку мясцовага насельніцтва.

Пры «новым парадку»ў Гарадку былі закрыты тры сярэднія школы, сельскагас-падарчы тэхнікум. Кнігі фашысты спалілі. Рабочы клуб, кінатэатр былі ператвораны ў казармы, не працаваў дзіцячы сад. Для насельніцтва акупанты ўстанавілі працоўную павіннасць. Усе жыхары ад 14 да 55 год абавязаны былі рамантаваць дарогі, масты, капаць траншэі, выконваць іншыя работы. За адказ ад гэтых заняткаў пагржала пакаранне бізунамі або турма.

У час акупацыі ў горадзе дзейнічалі ганчарны, цагельны, смалакурны, гарбарны заводы, бондарская і кавальска-слясарная вытворчасць, торфараспрацоўкі, працавала швейная майстэрня. На гэтых прадпрыемствах было занята 255 чалавек. Існаваў рэжым паднявольнай працы. Кіраўнікі мелі права неабмежавана павялічваць працягласць рабочага дня, збіваць рабочых, а западозраных у сабатажы знявольваць у турму або высылаць у працоўныя лагеры.

Палітыка акупантаў у сельскай гаспадарцы была накіравана на задавальненне патрэб арміі і насельніцтва Германіі. Сельскія жыхары абкладаліся ваенным падаткам на прадукты харчавання. Тым, хто не справіцца з гэтым, пагражала пакаранне: адбяруць каня або карову, нават зямлю. У першы ваенны год акупацыйныя ўлады імкнуліся сабраць ураджай на калгасных палетках. Бургамістр Болецкай вобласці ў кастрычніку 1941 г. паведамляў у Гарадоцкае раённае зямельнае ўпраўленне аб тым, што яшчэ не ўбранымі застаюцца болып 100 га сельскагаспадарчых культур, у тым ліку не выкапана 5 га бульбы, не паднята 50 га льну, хаця людзей у калгасах за кошт бежанцаў і перасяленцаў больш на 50%, чым да вайны.

Ваеннае ліхалецце, жорсткія акупацыйныя парадкі адмоўна ўплывалі на дэмаграфічную сітуацыю таго часу ў раёне. Аб гэтым сведчаць дакументы раённай управы. За перыяд з 22 чэрвеня 1941 па 30 ве-расня 1943 г. нарадзілася 515 чалавек, памерла 815. Смяротнасць перавысіла нараджальнасць у 1,5 раза.

Гітлераўскі акупацыйны рэжым прадугледжваў планамернае знішчэнне людзей. У лагеры на тэрыторыі сельскагаспадарчага тэхнікума налічвалася да 500 ваеннапалонных. Немцы не кармілі іх; людзі харчаваліся тым, што перадавалі жыхары горада. Памерлых закопвалі ў двары тэхнікума. Вясной 1942 г. некалькі чалавек уцяклі з лагера. Безумоўна, ім дапамаглі гараджане, хутчэй за ўсё работнікі тэхні-кума, чые дамы размяшчаліся побач. Палонныя перасеклі поле і скрыліся ў бары, які пачынаўся адразу за вучэбнай гаспа-даркай тэхнікума і называўся Разыграем. Стары лес надзейна схаваў уцекачоў. Раззлаваныя гітлераўцы расстралялі кожнага пятага з застаўшыхся ваеннапалонных. Хутка лагер перастаў існаваць. Справу знішчэння людзей давяршыў голад і хваробы.

Гітлераўцы і іх памагатыя з ліку паліцэйскіх загубілі шмат мірных жыхароў. Яны бязлітасна каралі праціўнікаў «новага парадку», удзельнікаў вызваленчай барацьбы і іх сем’і, не шкадавалі ні старых, ні малых. 3 прыходам чужынцаў у Гарадку з’явіліся шыбеніцы, якія стаялі каля турмы. А ў адзін з зімовых дзён 1942 — 1943 гг. жыхары райцэнтра былі ўражаны жудасным відовішчам: па вуліцах імя Карла Маркса і далей па Пралетарскай і Віцебскай шашы да тэхнікума на слупах віселі людзі. Сярод пакараных — актывіст Якаўлеў з Кабішчанскага сельсавета.

Месцам чалавечага болю і цяжкіх пакут сталі Вараб’ёвы горы, прыгожыя мясціны ў ваколіцах Гарадка, дзе ў мірны час любілі адпачываць гараджане. У 1941 г. фашысты расправіліся тут з яўрэйскім насельніцтвам раённага цэнтра, а потым на працягу свайго гаспадарання ўчынялі расстрэлы патрыётаў, партызанскіх сем’яў і тых, хто аказваў дапамогу і падтрымку народным мсціўцам або праяўляў незадаволенасць новымі парадкамі. Гэтыя людзі траплялі сюды з гарадской турмы. Некаторых з турмы адпраўлялі ў Віцебск і далей у Германію або пераводзілі ў працоўны лагер у Гарадку. Цесната, дрэннае харчаванне, праца з цямна да цямна — такая доля тых, хто знаходзіўся тут.

Гітлераўцы бязлітасна распраўляліся з партызанскімі сем’ямі, з усімі, хто аказваў дапамогу партызанам. Так, 22 сакавіка 1943 г. абарвалася жыццё 13 чалавек з в. Зарэцкія Вайханскага сельсавета. Сюды прыбыў нямецкі карны атрад. Жыхароў сабралі на вуліцы, дапытваліся аб партызанах. 3 натоўпу фашысты адабралі партызанскія сем’і, загналі ў хлеў і падпалілі памяшканне. Плач дзяцей, крыкі дарослых не краналі душы забойцаў. Разам з Ефрасінняй Дзмітрыеўнай Івановай загінулі трое дзетак. Сярод загубленых была Еўдакія Міхайлаўна Лявонава, а чацвёра яе маленькіх дзяцей засталіся жывымі. Не дапусціў расправы з імі салдат у нямецкай форме, які быў родам з Чэхіі. Ён вывеў малых у хмызняк, пасадзіў там, загадаўшы нікуды не выходзіць. Такім жа чынам гэты чалавек выратаваў дзяцей яшчэ з адной сям’і. Гэтая іскрынка чалавечай дабрыні і спагады сярод насілля і нянавісці сагравала людзей, адгукалася ў іх сэрцах удзячнасцю.

Асабліва цяжка даводзілася мясцовым жыхарам у час карных экспедыцый, якія акупанты праводзілі супраць партызан. Карнікі не толькі адбіралі ў людзей іх маёмасць, жывёлу, прадукты харчавання, але і чынілі расправу над насельніцтвам, палілі вёскі. У красавіку 1942 г. была поўнасцю спалена вёска Мяжа, 362 двары, з добра абсталяванымі да вайны бальніцай, школай, малаказаводам. Восенню гэтага года гітлераўцы спустошылі Халамерскі край. Агонь знішчаў дамы і гаспадарчыя пабудовы, губіў старых, жанчын, дзяцей. Шмат людзей было расстраляна, спалена ў Пальмінскім, Стадолішчанскім, Вярэцкім, Руднянскім, Зайкаўскім, Марчанскім сельсаветах. Магілы ахвяр фашызму раскіда-ны па ўсім раёне. Вёскі Сінякі, Сячонка, Дарахі, Баркова, Нізкія, Хартова — гэта адрасы чалавечага гора і жаху.

Жудасная трагедыя здарылася непадалёку ад вёскі Мямлі Хмяльніцкага сельсавета. У лютым 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі праводзілі чарговую карную экспедыцыю супраць партызан. У ходзе яе акупанты разлічвалі поўнасцю ачысціць ад народных мсціўцаў зону Віцебск — Сураж — Невель. Партызаны з цяжкімі баямі адступалі ў Шчалбоўскія лясы, дзе трапілі ў кальцо блакады. Тут жа сабралася вялікая колькасць мірных жыхароў, якія ратаваліся ад карнікаў у лясах. Пасля ліквідацыі «Суражскіх варот» насельніцтва з іншых куткоў вобласці, якое спадзя-валася трапіць у савецкі тыл, аказалася запёртым у гэтых мясцінах. I, канешне, вырвацца з акружэння разам з партызанамі ўдалося далёка не ўсім з некалькіх тысяч мірных грамадзян. Болынасць старых, жанчын, дзяцей былі захоплены карнікамі і расстраляны.

Гаспадаранне фашыстаў прынесла Гарадоцкаму краю вялікія матэрыяльныя страты. Акупанты разрабавалі маёмасць 206 калгасаў, 6 МТС, 1 машынна-трактарнай майстэрні, разбурылі памяшканні і знішчылі абсталяванне 20 прамысловых прадпрыемстваў раёна. Адступаючы, фашысты ўзарвалі ў Гарадку клуб, кінатэатр, электрастанцыю, воданапорную вежу. Зніклі будынкі Свята-Мікалаеўскага сабора і яшчэ адной царквы. У руінах ляжаў тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. Такім жа быў лёс болыпасці будынкаў школ, клубаў, бібліятэк. У раёне на час вызвалення засталася 921 галава буйной рагатай жывёлы з амаль 31 тысячы. Больш як 11 тысяч коней налічвалася да вайны, за перыяд акупацыі іх засталося 453. 3 209 трактароў захавалася 30, з 34 камбайнаў — 9, з 173 трактарных плугоў толькі 26, а з 98 грузавых аўтамашын — ніводнай. Самая ж непрыметная страта — людзі, якія загінулі ў ваенныя гады. У пачатку студзеня 1944 года ў Гарадку налічвалася 3457 чалавек з 8100, што жылі тут напярэдадні вайны. Кожную сям’ю закранула чорнае крыло вайны і акупацыі, вынікам чаго сталі загубленыя жыцці, зламаныя і пакалеча-ныя лёсы, нявылечныя душэўныя раны.

План «Ост» прадугледжваў поўнае знішчэнне асобных народаў. Такі лёс чакаў яўрэяў, якія здаўна жылі ў Гарадку і ў перадваенныя гады складалі значную частку яго жыхароў. У першыя дні вайны некаторыя з іх рушылі ў эвакуацыю і змаглі выбрацца ў наш тыл, болыпасць жа засталася ў акупіраваным фашыстамі горадзе. Захопнікі адразу абавязалі яўрэйскае насельніцтва насіць на спіне жоўты лапік у выглядзе круга, які прышываўся да верхняга адзення. Працаздольных яўрэяў прымушалі прыбіраць вуліцы, выконваць іншыя работы.

У хуткім часе акупанты ўчынілі грабеж найболып заможных яўрэйскіх сем’яў. Нямецкія салдаты разам з паліцэйскімі адбіралі ў людзей маёмасць, лепшыя рэчы забіралі сабе, а астатнія дазвалялі браць мясцовым жыхарам. Асобныя з іх ліку ахвотна рабілі гэта, а многія адмаўляліся.

Затым гітлераўцы і іх памагатыя арганізавалі пагром, у ходзе якога не абмінулі ні адзін яўрэйскі дом. А ў пачатку жніўня адбылася першая крывавая расправа з жыхарамі-яўрэямі каля вёскі Бярозаўка пад Гарадком, астатніх сагналі ў гета, якое існавала 1,5 — 2 месяцы. За гэты час акупанты знішчылі ўсе яўрэйскія сем’і, расстрэл якіх праводзілі на Вараб’ёвых гарах. Выратавацца давялося адзінкам. Крыху болып як 400 прозвішчаў значыцца ў спісах загінуўшых у жніўні — кастрычніку 1941 г. Зразумела, што забітых было болып. Зараз цяжка ўстанавіць дакладную лічбу ахвяр гэтага генацыду. У 1941 — пачатку 1942 г. гітлераўцы расстралялі таксама яўрэйскае насельніцтва ў Езярышчы, знішчылі сем’і Бравіных, Нахамчыных, Юдовіных, Зарэксонаў у вёсках Бычыха і Бяскатава.

Гарэлі ў агні вёскі

За час акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі многія вёскі, дзе жылі партызанскія сем’і або насельніцтва аказвала падтрымку народным мсціўцам. У людзей адбіралі маёмасць, прадукты харчавання, хатнюю жывёлу, забівалі старых, жанчын, дзяцей. Моладзь гналі на чужбіну ў якасці рабочай сілы. 13 гарадоцкіх вёсак — Ахрамеева, Вусце, Гумнічына, Задобрыя, Кавалі, Казлы, Лапакова, Падранда, Петрачыха, Рудзіха, Сямёнава, Чытавуха, Янава — былі спалены разам з людзьмі і ўвекавечаны ў хатынскім мемарыяле.

Гітлераўцы зруйнавалі 183 вёскі. У пасляваенны час не адрадзіліся 35 з іх. Зніклі абжытыя куточкі, толькі папялішчы з закуранымі комінамі напаміналі аб мінулым жыцці. Людзі не захацелі сяліцца на спустошаных месцах, дзе зямля ўвабрала ў сябе слёзы і кроў сваіх насельнікаў, загінуўшых пакутніцкай смерцю.

Партызанскі рух

На акупіраванай тэрыторыі раёна разгарнулася партызанская барацьба. Партызанская група была створана ў п. Ноўка Вярэцкага сельсавета. Арганізатарам яе стаў Уладзімір Аляксандравіч Ліпскі, які нарадзіўся тут, працаваў на мясцовым шклозаводзе, у Суражскім райвыканкаме, а з 1939 г. быў старшынёй райвыканкама ў Беластоцкай вобласці. Вайна застала яго ў п. Ноўка, куды ён прыехаў на адпачынак у час водпуску.

Першай баявой аперацыяй групы У. Ліпскага стала знішчэнне з засады нямецкай аўтамашыны з салдатамі на дарозе Ноўка —Ходарава. Былі іншыя справы на баявым ліку ноўкінскіх партызан. Аднак праіснаваў гэты атрад нядоўга: знайшліся здраднікі, якія выдалі партызан фашыстам. Схопленыя ворагамі Уладзімір Ліпскі, Аляксандр Ліпскі, Уладзіслаў Кельнер, Аляксей Лявонаў, Іван Макараў, Іван Сандаеў былі павешаны або расстраляны аку-пантамі. Пасля гібелі кіраўніка і найболып актыўнай часткі партызан барацьбу с захопнікамі ўзначаліў Аляксей Пятровіч Дзік. Яго партызанскі атрад стаў састаўной часткай 1-ай Беларускай партызанскай брыгады.

18 ліпеня 1941 г. на аснове знішчальнага батальёна, які дзейнічаў у Мехаўскім раёне з першых дзён вайны, быў створаны партызанскі атрад колькасцю 65 чалавек. Камандзірам яго стаў старшыня Мехаўскага райвыканкама Кузьма Фёдаравіч Волкаў, а камісарам — Іван Тарасавіч Гуцаў. Ён жа з’яўляўся сакратаром Мехаўскага падпольнага райкама партыі. Начальнікам штаба быў зацверджаны М.Г.Скарабагатаў, да вайны загадчык ваеннага аддзела райкама. У хуткім часе да атрада далучылася група адказных работнікаў раёна — І.С.Скуматаў, І.І.Фадзееў, К.П. Бажанок, М.Ф.Сафронаў — прыбыўшых сюды па заданню ЦК КП(б)Б. Народныя мсціўцы распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, знішчалі масты, парушалі сувязь, займаліся зборам зброі і боепрыпасаў. У в. Мехавое партызаны захапілі склад з нарабаванай у насельніцтва маёмасцю, знішчылі невялікі нямецкі гарнізон у в. Халамер’е. Зрабілі налёт у в. Обаль на маслазавод, работу якога наладзілі акупанты. Парты-аны І.Р. Афанасьеў і 1.3. Лябёдка дапамаглі перабрацца за лінію фронту больш як 500 чырвонаармейцам-акружэнцам. У верасні 1941 г. у час засады на дарозе Бы-чыха — Обаль партызаны спалілі аўтамашыны, забілі 7 варожых салдат. Аднак і самі яны панеслі страты: загінулі П.А.Ба-раноўскі, сакратар Мехаўскага падпольнага райкама камсамола, і начальнік штаба М.Г.Скарабагатаў.

Акупанты, занепакоеныя перашкодамі ў перамяшчэнні па дарогах Езярышча — Халамер’е — Бычыха, затрымалі частку войскаў, што рухаліся да фронту, накіравалі іх на акружэнне і знішчэнне партызан. Невялікі атрад быў блакіраваны з усіх бакоў, за спіной заставалася толькі вузкая паласа балота, якое лічылася непраходным. Дзякуючы строгай дысцыпліне і дапамозе партызана-падпольшчыка I. М. Рыбікава атрад вырваўся з акружэння. Было выра-шана частку партызан пераправіць у лясы Суражскага раёна.

На новым месцы яны аб’ядналіся з атрадам Іванова-Нароенкі і сумеснымі намаганнямі правялі некалькі аперацый: знішчылі мост каля в. Шчалбова, вывелі са строю млыны ў вёсках Паташня, Кузьміно. У кастрычніку гэта група выйшла ў савецкі тыл. Астатнія партызаны разбіліся на малыя групы і перайшлі ў падполле.

У канцы студзеня 1942 г. атрад быў адноўлены, а ўжо ў лютым вёў бой з аку-пантамі каля в. Блічына на тэрыторыі Газьбінскага сельсавета. У сакавіку партызаны зрабілі налёт на гарнізон у в. Смалоўка, дзе гітлераўцы наладзілі работу лесапільнага завода. Аперацыя была праведзена паспяхова: выведзены са строю ўсе механізмы завода, падпалены склад піламатэрыялаў, спалена памяшканне, у якім размяшчаліся паліцэйскія, узарваны чыгуначны мост, забіта каля 80 гітлераўцаў і паліцаяў. Такі поспех садзейнічаў далейшаму росту партызанскай барацьбы, упэўненасці насельніцтва ў непазбежным выгнанні акупантаў з роднай зямлі.

Разгром гітлераўскіх войск пад Масквой аказаў вялікі ўплыў на актывізацыю партызанскай барацьбы на акупіраваных тэрыторыях. Яна прымае новыя формы. Узнікаюць партызанскія брыгады, якія былі не вельмі буйнымі па свайму складу: ад 3 — 4 да 5 — 7 атрадаў, колькасць асабістага складу 300 — 800 чалавек. На чале брыгады стаялі камандзір, камісар, начальнік штаба. Камандзір меў намеснікаў і памочнікаў па разведцы, забеспячэнню, дыверсійна-падрыўной і медыцынскай службах, у камісара — памочнік па камсамолу.

У маі 1942 г. па рашэнню Віцебскага абкама КП(б)Б Мехаўскі атрад быў разгорнуты ў 2-ую Беларускую партызанскую брыгаду імя П.К.Панамарэнкі, якая складалася з трох атрадаў агульнай колькасцю 617 чалавек; конны ўзвод разведкі, гаспадарчая і санітарная часткі, штабныя службы складалі 128 чалавек. Партызаны былі ўзброены вінтоўкамі, кулямётамі, меліся ў нязначнай колькасці аўтаматы, міна-мёты.

У 1942 —1943 гг. на тэрыторыі раёна разгарнулі баявую дзейнасць таксама 1-ая і 4-ая Беларускія, 1-ая Віцебская, імя Куту-зава, імя Леніна, імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, партызанскія брыгады. Восенню 1942 г. у выніку баёў з карнікамі ў Гарадоцкі раён выйшлі тры атрады Багуігоўскай брыгады, атаксама атрад І.С. Банкарова з Бешанковіцакага раёна. Гэты атрад размяшчаўся ў Канчанскім лесе. У пачатку кастрычніка тут адбылося пасяджэнне Бешанковіцкага падпольнага райкама партыі. На ім было прынята рашэнне аб аб’яднанні асобных атрадаў у партызанскую брыгаду «За Савецкую Беларусь». Усю восень брыгада займалася ў асноўным папаўненнем асабовага складу, пошукам зброі і боепрыпасаў, баявыя дзеянні ў гэты час вялі невялікімі падраздзяленнямі.

У час экспедыцыі «Зімовы лес» супраць партызан у трохвугольніку чыгункі Невель — Полацк — Віцебск брыгада «За Савецкую Беларусь» адступіла на Расоншчыну. Пасля завяршэння баёў з карнікамі яна дыслацыравалася на мяжы Бешанковіцкага і Ушацкага раёнаў.

Партызанская тактыка прадугледжвала нечаканы напад на ворага з засады, знішчэнне яго сродкаў перамяшчэння, складоў і жывой сілы, разгром нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, захоп трафеяў і хуткі адыход да з’яўлення падмацаванняў праціўніка.

Часцей за ўсё партызаны рабілі засады на асобныя машыны або невялікія аўтакалоны. Гэта залежала ад узбраення, суадносін сіл, колькасці боепрыпасаў, месца і часу сутак. Незаўсёды гэтыя абставіны былі на карысць партызан. Аднак нечака-насць, добрае веданне мясцовасці, уменне выкарыстоўваць яе прыносілі поспех партызанам.

Аперацыі па разбурэнню варожых камунікацый зрывалі або парушалі перавозкі праціўніка па шашэйных і грунтовых дарогах. Партызаны знішчалі масты, рабілі завалы, перакопвалі дарогі, выводзячы іх на некаторы час са строю. Дапамагалі ім у гэтай справе партызанскія рэзервы і мясцовыя жыхары.

Па даных штаба 2-ой Беларускай брыгады, з лютага да ліпеня 1942 г. партызаны ўзарвалі 36 мастоў на шашэйных дарогах і чыгунцы, 9 складоў з баепрыпасамі і гаручым, 21 аўтамашыну, 3 нямецкія танкі, 2танкеткі, спусцілі пад адхон 2 эшалоны. У нападзе на гарнізон станцыі Езярышча дзейнічалі разам з 4-ай Беларускай партызанскай брыгадай. У ходзе гэтай аперацыі былі знішчаны склады боепрыпасаў і трафейнай зброі, узята апаратура дыспетчарскага ўпраўлення і радыёапаратура, спалены пошта і гасцініца.

Народныя мсціўцы брыгады імя Кутузава пад камандаваннем С.Т.Воранава на працягу верасня 1943 г. займаліся мініраваннем дарог Смалоўка — Вышадкі, Гарадок — Мяжа, Смалоўка — Бяскатава, Вярэчча — Прывальні, чыгункі Гарадок — Вярэчча. На партызанскіх мінах падрываліся нямецкія аўтамашыны з ваенным грузам. У гэтых аперацыях вызначыліся Д.П.Шавель, Г.І.Ларыёнаў, А.С.Петухоў, М.І.Іваноў, палітрук Сяргееў.

У ліку баявых спраў партызан 1-ай Беларускай брыгады — дзёрзкая аперацыя разам з байцамі дыверсійнай групы ў Гарадку. 15 мая 1943 г. група з 23 чалавек зрабіла налёт на нафтабазу і склады са збожжам, што знаходзіліся на чыгуначнай станцыі. Было знішчана 300 т бензіна, 216 т мукі і 300 т жыта. Гэта паспяховая партызанская дыверсія мела станоўчы рэзананс сярод насельніцтва раёна, вельмі напалохала гітлераўцаў і нанесла ім знач-ныя страты.

Вялікае значэнне для разгортвання партызанскай барацьбы мелі так званыя Віцебскія (Суражскія) вароты, існаваўшыя на працягу лютага — верасня 1942 г. «Вароты» — 40-кіламетровы разрыў лініі савецка-германскага фронту на стыку груп нямецкіх армій «Цэнтр» і «Поўнач», які ўтварыўся ў выніку наступлення 4-ай ударнай арміі Калінінскага фронту ў ходзе Таропецка-Холмскай аперацыі і вызвалення прыфрантавых раёнаў партызанамі атрадаў М.Ф.Біруліна, М.І.Дзячкова, М.П.Шмырова, Я.З.Захарава.

Подступы да іх утрымлівалі часці 4-ай ударнай арміі і 1-ая і 2-ая Беларускія партызанскія брыгады. Праз «вароты» партызаны падтрымлівалі сувязь з Віцебскім абкамам КП(б)Б і аблвыканкамам, якія размяшчаліся на тэрыторыі Усвяцкага і Веліжскага раёнаў, з камандаваннем 4-ай ударнай арміі.

У тыл ворага накіроўваліся зброя, медыкаменты, боепрыпасы, літаратура; з акупіраванай тэрыторыі выходзілі партызанскія атрады на перафарміраванне, добраахвотнікі ў Чырвоную Армію, насельніцтва, якое ратавалася ад карнікаў. Так, партызаны 1-ай Беларускай брыгады сабралі і пераправілі ў савецкі фонд абароны на 7 млн. руб. каштоўнасцей. 3 лютага па ліпень 1942 г. партызаны 2-ой Беларускай брыгады адправілі з тылу ворага 630 т фуражу, 800 т бульбы, 70 т хлеба, больш 300 галоў рагатай жывёлы, каля 100 коней, было адмабілізавана 2500 чалавек.

Камандзір разведкі, а затым атрада імя Чапаева 2-ой Беларускай партызанскай брыгады І.Р.Афанасьеў успамінаў, што ў асобных выпадках адпраўлялі нават тэхніку для рэгулярных войск. У маі 1942 г. разведка выявіла ў лесе 6 гармат, пакінутых адным з падраздзяленняў Чырвонай Арміі, што выходзіла з акружэння. Камандаванне 4-ай ударнай арміі выслала сваіх спецыялістаў для выяўлення прыгоднасці гармат. 3 дапамогай партызан тэхніка была прыведзена ў парадак і перапраўлена праз лінію фронту.

Неаднойчы гітлераўцы спрабавалі ліквідаваць «вароты». У пачатку верасня яны сцягнулі ў гэты раён вялікія сілы пяхоты з артылерыяй і танкамі, разгарнулі наступленне. У канцы месяца карнікі пасля ўпартых баёў выціснулі партызан з прыфрантавых вёсак і закрылі Віцебскія вароты.

Актыўныя дзеянні партызан Гарадоцкага, Мехаўскага, Суражскага, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў прывялі да ўтварэння ў лютым 1942 г. Суражскай партызанскай зоны. У склад яе ўваходзіла тэрыторыя Паташанскага, Межанскага, Зайкаўскага, Вышадскага, часткова Руднянскага і Газьбінскага сельсаветаў. Тут была адноўлена дзейнасць органаў Савецкай улады.

Вялікая работа праводзілася партызанамі сярод насельніцтва: распаўсюджванне лістовак, зводак Саўінфармбюро, гутаркі з жыхарамі вёсак аб становішчы на фронце, збор грашовых сродкаў, хлеба і іншых прадуктаў для Чырвонай Арміі і адпраўка іх у савецкі тыл.

Гарадоцкія партызаны актыўна ўдзельнічалі ў «рэйкавай вайне». У жніўні — верасні 1943 г. яны падарвалі больш 1600 рэек на чыгуначных лініях. У барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі вызначыліся многія нашы землякі, баявыя справы якіх адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі: І.З.Лябёдка, У.А.Слямнеў, П.І.Кнураў, І.І.Маза, А.Л.Папоў, С.Ф.Кіра-ёнак, Шэдаў і многія іншыя.

Не вярнуліся дамоў, загінулі ў партызанах ці прапалі без вестак каля 1000 ураджэнцаў Гарадоцкага раёна. У час выканання задання фашысты схапілі партызан з 2-ой Беларускай брыгады Леаніда Сухарукава і Івана Кавалёва. Іх прыгналі ў Езярышча. Пасля жорсткіх катаванняў юнакоў павесілі каля будынка старой бальніцы, не дазваляючы доўгі час пахаваць іх.

Зімой 1943 г. ля вёскі Янова Даўгапольскага сельсавета загінуў камісар 1-га атрада 4-ай Беларускай партызанскай брыгады М.А.Шабанаў. Група партызан, якую ён узначальваў, вярталася з задання, калі на вёску наляцелі карнікі, пачалі хапаць моладзь. Кэмісар вырашыў даць бой гітлераўцам. У перастрэлцы быў паранены. Падпусціўшы ворагаў бліжэй, падарваў сябе і іх гранатай. Пахаваны Мікалай Аляксандравіч Шабанаў на грамадзянскіх могілках у в. Вусце Халамерскага сельсавета.

У чэрвені 1943 г. загінуў партызан Віктар Самойлаў з атрада «Мсцівец» 2-ой Беларускай партызанскай брыгады імя П.К.Панамарэнкі. Ён знаходзіўся ў баявым дазоры і першым сустрэў фашыстаў, якія шчыльным ланцугом агарнулі ніўскі лес. Калонамі па 50 і болып чалавек праз кожныя 100 — 150 метраў з сабакамі-аўчаркамі рухаліся яны да партызанскай стаянкі. Віктар адкрыў агонь з кулямёта. Птлераўцы акружылі яго з усіх бакоў, паранілі, але партызан працягваў страляць. Скончыліся патроны, і ў справу пайшлі гранаты. Апошняй з іх юнак узарваў сябе і свой кулямёт разам з наляцеўшымі на яго фашыстамі.

За вызваленне роднай зямлі разам з дарослымі змагаліся падлеткі. Яны былі разведчыкамі, памочнікамі ў шпіталях, удзельнічалі ў баявых аперацыях. У ліку іх Федзя Маскалёў, Галя Спірыдонава, Лёня Бароўскі, Ваня Шпакаў, Валодзя Дзенісенка.

Адважнай разведчыцай 2-ой партызанскай брыгады была Надзя Багданава. Яна прабіралася ў самыя небяспечныя месцы. Здабытыя ёю звесткі аб варожых гарнізонах садзейнічалі поспеху баявых аперацый партызан. Смерць хадзіла побач з дзяўчынкай. Трапіўшы ў рукі ворага, вы-несла страшэнныя катаванні: яе білі, выпалілі на спіне зорку. Ад болю страціла прытомнасць, амаль поўнасцю зрок. Жывой засталася цудам. Выхадзілі яе, рызыкуючы сваім жыццём і жыццём блізкіх, жыхаркі вёскі Заналючык Т.Самакалева і Л.Шаронак. Пасля вайны ўрачы дапамаглі Надзеі Аляксандраўне паправіць зрок. Жыла яна ў Віцебску.

Прадстаўнікі розных нацыянальнасцей вялі барацьбу ў тыле ворага. У 2-ой Беларускай партызанскай брыгадзе ваявалі рускі, ленінградзец Б.М.Самойлаў, малодшы сяржант з Башкірыі Б.І.Гушанаў, украінец А.В.Хахлоў. Камандзірам узвода, а затым камісарам атрада быў малады хло-пец з Украіны П.І.Ігнаценка, смяротна паранены ў адным з баёў. У атрадзе брыгады імя Леніна разам з беларускімі сябрамі змагаўся і аддаў сваё жыццё чэх Міраслаў Пантлік.

Птлераўскія акупанты не сталі гаспадарамі на нашай зямлі. Нянавісць і справядлівы гнеў праследавалі захопнікаў і іх памагатых з ліку здраднікаў. Чужынцы імкнуліся самымі жорсткімі метадамі падавіць народнае супраціўленне, заставіць людзей скарыцца. Акупацыйныя ўлады праводзілі карныя экспедыцыі, прыцягваючы да ўдзелу ў іх франтавыя часці, баявую тэхніку, авіяцыю. На працягу 1942 — 1943 гг. іх было шэсць: № 95, «Клетка малпы», «Зімовы лес», «Шаравая маланка», «Грамавы ўдар», «Майская навальніца». Мэта гэтых акцый — ліквідацыя партызанскага руху, расправа з насельніцтвам, рабаўніцтва жывёлы, маёмасці, харчовых і сыравінных запасаў. Цяжка даводзілася партызанам і мірнаму насельніцтву, былі шматлікія ахвяры.

У вельмі складаным становішчы аказаліся партызаны ў лютым —сакавіку 1943 г., калі гітлераўцы праводзілі карную экспедыцыю супраць партызан Суражскай зоны пад кодавай назвай «Кугельбліц» («Шаравая маланка»). Тут актыўна дзейнічалі брыгады 1-ая, 2-ая Беларускія, 1-ая Віцебская, імя Кутузава, імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, Беларуская дыверсійная імя У.І.Леніна, Багушэўская і «Аляксея».

Вораг разлічваў акружыць і знішчыць партызанскія фарміраванні ў трохвугольніку Невель — Віцебск — Усвяты. Атрады і брыгады падрыхтаваліся да адпору праціўніка і занялі кругавую абарону. Больш за дзве варожыя дывізіі пры падтрымцы артылерыі, танкаў і самалётаў пачалі наступленне. Над тэрыторыяй, занятай партызанамі, ляталі нямецкія самалё-ты-разведчыкі. Некалькі сутак ішлі кровапралітныя баі. Карнікі цяснілі партызан, у якіх на зыходзе былі боепрыпасы. Войскі праціўніка занялі ўсе важнейшыя дарогі, на галоўных накірунках расставілі агнявыя сродкі. Пачалося прачэсванне лесу. Камандаванне партызанскіх фарміраванняў прыняло рашэнне аб прарыве блакады. Зноў цяжкія баі. Каля в. Загуззе фашысты адрэзалі ад асноўных сіл 3-і атрад брыгады імя Кутузава. Партызаны адбіваліся ад ворага, пакуль не скончыліся патроны. Тады камандзір атрада С.І.Барысаў падняў сваіх байцоў у атаку. Завязалася ру-капашная схватка. Загінулі 35 партызан, у ліку якіх камандзір атрада Барысаў, камісар П.А. Угорыч, камандзір роты В.У.Гудоўскі. Тыя, хто застаўся жыць, пад камандаваннем начальніка штаба Мачальнікава вырваліся з акружэння.

Партызаны панеслі значныя страты. Аднак фашысцкія захопнікі так і не змаглі задушыць народную барацьбу, імкненне людзей жыць у незалежнай краіне.

Падпольныя райкамы партыі

Городокский подпольный райком КП(б)Б

(9.6.1942-4.11.1943)

          В         июле 1941 года в Городокском райо­не на подпольную работу остались секре­тарь райкома И.Ф.Кореневский и пред­седатель райисполкома Ф.Е. Рыбаков, но они не могли долго оставаться в своем районе. И.Ф.Кореневский вскоре ушел в Ушачский район, Ф.Е.Рыбаков — в совет­ский тыл.

24 мая 1942 года Витебский обком КП(б)Б принял решение направить Ф.Е. Ры­бакова в Городокский район для органи­зации партизанского движения                          9   июня 1942 года Витебский обком КП(б)Б утвердил членов Городокского подпольного райкома партии.

Подпольный райком КП(б)Б базиро­вался в партизанской бригаде им. М.И. Ку­тузова (комбриг СТ. Воронов; комиссар Ф.Е.Рыбаков, с января 1943 года Н.И.Га-пеенко).

Состав подпольного райкома КП(б)Б

Секретарь:

Рыбаков Филипп Егорович (9.6.1942 — 4.11.1943).

Члены райкома:

Воронов Степан Трофимович (9.6.1942 — 4.11.1943), Хохлов Михаил Петрович (9.6.1942 – 4.11.1943), Гапеенко Николай Иванович (7.4.1943 – 4.11.1943), Оскер Иван Климентьевич (7.4.1943 — 4.11.1943).

Меховский подпольный райком КП(б)Б

(17.7.1941 — 15.10.1941, 9.6.1942 — 21.11.1943)

Райком КП(б)Б в июле 1941 года ос­тался на подпольную работу в составе сек­ретарей райкома партии И.Т. Гуцева, Е.И. Ерошенки, В.И. Израилита, председателя рай­исполкома К.Ф. Волкова, ставшего во главе партизанского отряда. Райком КП(б)Б и отряд действовали до 15 ок-тября 1941 года. В бою с карателями сек­ретарь райкома КП(6)Б В.И. Израилит погиб. Другие партийные руководители и бойцы отряда направились за линию фрон­та, часть их временно ушла в подполье.

Подпольный райком партии восстанов­лен Витебским обкомом КП(б)Б 9 июня 1942 года. Первым его секретарем был ут­вержден комиссар 2-й Белорусской парти­занской бригады им. П.К. Пономаренко Я.Н. Барсуков.

4 марта 1943 года партизанская брига­да в составе шести отрядов, во главе с ком­бригом М.И. Дьячковым и членами рай­кома КП(б)Б вышла в советский тыл. По­становлением Витебского обкома партии от 12 июня 1943 года секретарь райкома Я.Н. Барсуков вновь был направлен в рай­он действия бригады.

Райком КП(б)Б воссоздал 2-ю Белорус­скую партизанскую бригаду, командиром которой стал Я.Н. Барсуков, комисса­ром — М.Ф. Сафронов. В сентябре 1943 года Я.Н. Барсуков выбыл в обком партии. Руководство работой райкома КП(б)Б осу­ществлял М.Ф. Сафронов.

Состав подпольного райкома КП(б)Б.

Секретари:

Гуцев Иван Тарасович (17.7.1941 — 15.10.1941), Ерошенко Емельян Игнатьевич (17.7.1941 – 15.10.1941), Израилит Вульф Израилевич (17.7.1941 – 15.10.1941 (по­гиб), Барсуков Яков Никандрович (9.6.1942 — 9.1943 — первый секретарь), Сафронов Михаил Федорович (9.6.1942 – 9.1943 -второй секретарь, 9.10.1943 — 21.11.1943 — секретарь).

Члены райкома:

Волков Кузьма Федорович (17.7.1941 — 15.10.1941, 9.6.1942 – 4.3.1943), Ольшан­ский Прохор Николаевич (9.6.1942 —

Падпольныя райкамы ЛКСМБ

Городокский подпольный райком ЛКСМБ

(23.7.1942-4.11.1943)

В июле 1941 года Витебский обком ком­сомола и Городокский райком партии ос­тавили на территории района 88 комсо­мольцев, которые ушли в подполье. До создания райкома комсомольским органи­затором в районе работала Е.Д. Чаплин­ская.

Подпольный райком комсомола был создан Витебским подпольным обкомом ЛКСМБ. Приступил к работе 23 июля 1942 года. Его основная база находилась в парти­занской бригаде им. М.И. Кутузова (ко­мандир СТ. Воронов, комиссар Ф.Е. Ры­баков) в Городокском районе.

Состав подпольного райкома ЛКСМБ.

Секретари:

Чаплинская Елена Донатовна (23.7.1942 – 25.5.1943 (погибла), Пету­хов Анатолий Сергеевич (25.5.1943 — 4.11.1943).

Члены райкома:

Петухов Анатолий Сергеевич (25.7.1942 — 25.5.1943), Зуева Татьяна Назаровна (25.7.1942 – 8.3.1943), Кар-даш Иван Брониславович (25.7.1942 — 4.11.1943).

Друкуецца па кн.: Подпольные

комсомольские органы в Белоруссии в годы

Великой Отечественной войны 1941 —1944.

Мн., 1976. С. 143.

3 дакладной запіскі сакратара Гарадоцкага падпольнага райкама ЛКСМБ

4.3.1943), Дьячков Михаил Иванович (9.6.1942-4.3.1943), Степанов Алексей Акимович (9.6.1942 – 4.3.1943), Попов Александр Леонович (7.4.1943 — 21.11.1943).

Друкуецца па кн.: Подпольные партийные

органы Компартии Белоруссии в годы

Великой Отечественной войны 1941 ~ 1944.

Мн., 1975. С. 106-107, 112-113.

Вызваленне. Гарадоцкая аперацыя

Вызваленне Гарадоцкага раёна пачалося ў кастрычніку 1943 г., калі завяршылася Невельская аперацыя. 3 узяццем Невеля на стыку германскіх армій «Поўнач» і «Цэнтр» перастала дзейнічаць ракадная чыгуначная дарога Дно — Навасакольнікі — Невель. Германскае камандаванне пазбавілася магчымасці манеўраваць сваімі сіламі. Калінінскаму (з 20 кастрычніка 1-му Прыбалтыйскаму) фронту адкрываўся шляхдля далейшага наступлення на Віцебск і Полацк.

Праціўнік імкнуўся стрымаць наступальны парыў нашых армій, перакінуўшы пад Гарадок, які знаходзіўся паміж Невелем і Віцебскам, дадатковыя сілы: дзве пяхотныя дывізіі з-пад Ленінграда, пяць пяхотных і адну танкавую дывізіі з паўднёвага крыла групы армій «Цэнтр». Авіяцыйная групоўка ворага таксама ўзмацнілася. У выніку ўпартых баёў у канцы кастрычніка Чырвоная Армія вызваліла першыя населеныя пункты Марчанскага, Руднянскага, Газьбінскага сельсаветаў.

У сярэдзіне лістапада 4-ая і 3-яя ўдарныя арміі 1 -га і 2-га Прыбалтыйскіх франтоў прарвалі варожую абарону заходней Невеля і прасунуліся на паўднёвы і паўночны захад. Праціўнік, скарыстаўшы рэзервы, аказаў упартае супраціўленне. Наступленне нашых армій было спынена. Яны аказаліся ў своеасаблівым «мяшку», які быў выцягнуты на 100 км з поўначы на поўдзень і на 55 км з усходу на захад. Сувязь з асноўнымі сіламі франтоў пад-трымлівалася праз перашыек шырынёй 10—11 кіламетраў. У лініі фронту ўтварыўся вялікі выступ, у аснове якога знаходзіўся Гарадок. У папярэчніку гэты выступ складаў ад 35 да 60 кіламетраў, з поўначы на поўдзень — да 80 км. Разгортваючы наступленне з яго вяршыні, нямецкія войскі маглі перарэзаць участак, які злучаў дзве нашы арміі з галоўнымі сіламі, поўнасцю акружыць іх і ліквідаваць такім чынам небяспеку для сябе на віцебскім і

полацкім накірунках. Варожы бок рыхтаваўся да такога наступлення, аб чым сведчылі даныя франтавой разведкі.

Каб не дапусціць акружэння сваіх войск, камандаванне 1-га Прыбалтыйскага фронту на чале з генералам арміі І.Х.Баграмянам распрацавала план наступальнай аперацыі. Галоўная роля ў яе ажыццяўленні адводзілася войскам 11 -ай гвардзейскай арміі (камандзір генерал-лейтэнант К.М.Галіцкі) і 4-ай ударнай (камандзір генерал-лейтэнант В.І.Швяцоў).

Планавалася сустрэчнае наступленне гэтых армій на станцыю Бычыха з мэтай акружэння і разгрому сіл праціўніка ў раёне азёр Ардова, Езярышча і ліквідацыі гарадоцкага выступу.

Войскі 11-ай гвардзейскай арміі наносілі галоўны ўдар у цэнтры варожых пазіцый і два дапаможных — на флангах з мэтай звязаць баявымі дзеяннямі праціўніка на ўсім участку наступлення і пазбавіць яго магчымасці манеўраваць сваімі сіламі. 4-ай ударнай арміі прыходзілася наступаць на станцыю Бычыха з захаду, з «мяшка».

Да ўдзелу ў аперацыі з нашага боку прыцягваліся войскі 6 стралковых, 2 танкавых і 1 кавалерыйскага карпусоў, 2 танкавыя брыгады, асобныя артылерыйскія, мінамётныя, інжынерныя падраздзяленні. Дзеянні наземных войск падтрымліваліся авіяцыяй 3-яй паветранай арміі. Агульныя суадносіны сіл бакоў былі на карысць Чырвонай Арміі.

Гітлераўцы добра ўмацавалі свае пазіцыі. Іх абарончы рубеж узводзіўся тут летам і восенню 1943 г. і атрымаў назву «Пазіцыя пантэры». У паласе наступлення 11 -ай гвардзейскай арміі абарона праціўніка складалася з некалькіх ліній траншэй, бліндажоў у 3 —5 накатаў. Танкі і бронемашыны, падбітыя ў папярэдніх баях, былі закапаны ў зямлю і з’яўляліся брані-раванымі кулямётна-артылерыйскімі кропкамі. Фашысты стварылі сістэму апорных пунктаў на пануючых вышынях, у вёсках, уздоўж чыгункі і шашы. Пярэдні край абарончых умацаванняў меў мінныя палі, калючы дрот. Увесь раён абароны прастрэльваўся з розных напрамкаў. Вораг добра выкарыстаў асаблівасці мясцовасці са шматлікімі рэкамі, балотамі, якія не прамярзалі да канца снежня.

Гэтыя абставіны стваралі значныя цяжкасці для перамяшчэння баявой тэхнікі, а многія месцы былі зусім недаступнымі для яе руху. Гітлераўцы разлічвалі тут зімаваць. Усе бліндажы былі забяспечаны печкамі, а афіцэрскія нават мелі мэблю, адабраную ў мясцовых жыхароў.

Нашы войскі настойліва рыхтаваліся да наступлення, намечанага на 26 лістапада. Асаблівая ўвага надавалася забеспячэнню вайсковых фарміраванняў боепрыпасамі. На баявыя пазіцыі, куды нельга было пад’-ехаць з-за бездарожжа або недахопу транспартных сродкаў, артылерысты і пехацінцы самі неслі снарады і міны. 3 гэтай мэтай штодзённа кожнай дывізіяй 11-ай гвардзейскай арміі выдзяляліся спецыяльныя групы з найболып фізічна моцных байцоў.

Наступальным дзеянням не спрыяла надвор’е. Дажджы, туманы не давалі магчымасці дзейнічаць авіяцыі, весці эфектыўную артылерыйскую падрыхтоўку. Між тым прарваць добра ўмацаваныя варожыя пазіцыі без дастатковага авія- і артылерыйскага забеспячэння было немагчыма. 3 дазволу Стаўкі наступленне было перанесена на больш позні тэрмін да ўсталявання добрага зімовага надвор’я, калі можна было б выкарыстоўваць і авіяцыю, і танкі.

Пачалося наступленне армій 1-га Прыбалтыйскага фронту 13 снежня. Двухгадзінная артылерыйская падрыхтоўка змянілася атакай байцоў 11-ай гвардзейскай арміі пры падтрымцы танкаў. Атакуючыя ўварваліся ў траншэі першай лініі абароны праціўніка, аднак далей рухацца не змаглі. Моцны агонь ворага спыніў нашы танкі, залягла пяхота. Артылерыйскія і мінамётныя батарэі гітлераўцаў, якія захаваліся пасля артылерыйскага налёту на другім абарончым рубяжы, затрымалі наступаючыя падраздзяленні. Прыйшлося зноў распачаць артылерыйскі абстрэл, паўтарыць атаку. На гэта пайшло шмат часу. Вораг змог падцягнуць рэзервы, актыўна супраціўляўся.

Аперацыя развівалася не так, як планавалася. Большасць наступаючых часцей 11 -ай гвардзейскай арміі да канца дня пераадолелі нязначную адлегласць. Найбольшага поспеху дабілася 84-ая гвардзейская стралковая дывізія, якой камандаваў генерал-маёр Г.Б.Петэрс. Яе байцы прайшлі наперад на 2 км у паласе шырынёй 1,5 км.

Наступленне 4-ай ударнай арміі ў першы дзень было болыы паспяховым. На ўчастку прарыву пасля артпадрыхтоўкі была пастаўлена дымавая завеса, пад покрывам якой пачалі атаку танкі і пяхота 2-га гвардзейскага стралковага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра А.П.Белабародава. 47-ая стралковая дывізія (камандзір палкоўнік Г.І.Чарноў) разам з 24-ай танкавай брыгадай (камандзір палкоўнік В.К.Барадаўкін) прарвалі галоўную паласу абароны праціўніка і на працягу дня прасунуліся на 5 км наперад. Добрае ўзаемадзеянне пяхоты, танкаў і артылерыі забяспечылі поспех. На 3 км уклініліся ў варожую абарону гвардзейцы 90-ай стралковай дывізіі (камандзір В.Е. Уласаў), якая наступала ў цэнтры, і наблізіліся да другога абарончага рубяжа гітлераўцаў. Поспеху 4-ай ударнай арміі садзейнічала раптоўнасць наступлення, прымяненне дымоў, што з’явілася нечаканым для ворага.

На наступны дзень у баявыя дзеянні 11-ай гвардзейскай арміі былі ўнесены карэктывы. Генерал-лейтэнант К.М.Галіцкі вырашыў перанесці галоўны ўдар з цэнтральнага ўчастка на правы фланг, у паласу 84-ай гвардзейскай стралковай дывізіі генерала Г.Б.Петэрса, і памножыць яе поспех, дасягнуты напярэдадні.

Пасля артылерыйскай падрыхтоўкі 84-ая гвардзейская стралковая дывізія пры ўзаемадзеянні з 159-ай танкавай брыгадай, якой камандаваў палкоўнік С.П.Хайдукоў, перайшла ў наступленне. У хуткім часе ўступілі ў бой 117-ая танкавая і 44-ая мотастралковая брыгады 1-га танкавага корпуса (камандзір генерал-лейтэнант В.В.Буткоў). Для падтрымкі танкавых брыгад ствараліся спецыяльныя артылерыйскія групы, прадстаўнікі якіх карэкціравалі агонь, знаходзячыся ў камандзірскіх танках. Такое цеснае ўзаемадзеянне танкаў з пяхотай і артылерыяй забяспечыла поспех: у першай палове дня гэтыя вайс-ковыя фарміраванні дасягнулі шашы Невель — Гарадок. Прарвала абарону ворага таксама 16-ая гвардзейская стралковая дывізія. У другой палове дня па загаду генерала К.М.Галіцкага ўступіла ў бой 83-яя гвардзейская стралковая дывізія (ге-нерал-маёр Вараб’ёў). Яна разгарнула наступленне ў накірунку вёсак Лапцёўка і Сурміно.

Камандуючы 4-ай ударнай арміяй генерал В.І.Швяцоў 14 снежня таксама ўвёў у бой дадатковыя сілы: 41-ую танкавую брыгаду і дзве кавалерыйскія дывізіі. Ддна з іх, 5-ая гвардзейская кавалерыйскя дывізія, перарэзала чыгунку Невель — Гарадок у раёне раз’езда Раслякі. Лявей вяла баі за чыгунку і 47-ая стралковая дывізія. Прыкладна пяхотны полк праціўніка быў акружаны ў вёсцы Віраўля часткай сіл

90-ай гвардзейскай стралковай дывізіі і 70-ай танкавай брыгады, якія дзейнічалі разам з часцямі 381-ай стралковай дывізіі.

Паляпшэнне надвор’я ў гэты дзень дало магчымасць дзейнічаць нашай авіяцыі. Штурмавыя дывізіі 3-яй паветранай арміі наносілі ўдары па рэзервах праціўніка, яго агнявых пазіцыях. Актывізавалася і варожая авіяцыя. Успыхвалі паветраныя баі.

На трэці дзень наступлення, 15 снежня, на напрамку дзеяння 4-ай ударнай арміі ўступіла ў бой 166-ая стралковая дывізія. Яе байцы разам з танкістамі 41-ай танкавай брыгады выйшлі да чыгункі ўсходней в. Малашанкі.

Працягвалі наступальныя дзеянні войскі 11-ай гвардзейскай арміі. Паспяхова дзейнічала 83-яя гвардзейская стралковая дывізія, байцы якой авалодалі в. Раіны і вялі бой за Сурміно. Адзін з батальёнаў 248-га гвардзейскага стралковага палка гэтай дывізіі вызваліў вёску Кайкі, у якой размяшчаўся артылерыйскі полк праціўніка, і захапіў спраўныя пушкі. 250-ы гвардзейскі стралковы полк заняў вёску Лапцёўка, дзе знаходзілася пераправа праз раку Обаль і праходзіла адзіная дарога на поўдзень. Узнікла пагроза акружэння нямецкай 211-ай пяхотнай дывізіі. Гітлераўцы распачалі моцныя контратакі, імкнучыся адбіць у нашага палка гэту вёску.

К.М.Галіцкі пісаў у сваіх успамінах: «Генерал Вараб’ёў… узмацніў 250-ы гвар-дзейскі стралковы полк падраздзяленнямі 252-га. Іх сумеснымі намаганнямі менш чым за 12 гадзін былі адбіты пяць шалёных контратак гітлераўцаў, якія імкнуліся прабіцца ўжо не толькі з поўначы, але і з захаду. Лапцёўка і пераправа засталіся ў нашых руках. Праціўнік жа, страціўшы ў ходзе сваіх контратак толькі забітымі больш за 400 салдат і афіцэраў, быў вымушаны дробнымі групамі прабівацца на поўдзень… па балоцістай нізіне, кінуўшы ўсю баявую тэхніку і абозы».

Тры стралковыя дывізіі, 83-яя гвардзейская, 156-ая і 29-ая, завяршылі акружэнне часцей 211 -ай пяхотнай дывізіі ворага. У гэты ж дзень, 15 снежня, дабілася поспеху 360-ая стралковая дывізія пад камандаваннем палкоўніка І.І.Чынава, байцы якой вызвалілі ад немцаў раённы цэнтр і чыгуначную станцыю Езярышча.

Раніцай 16 снежня працягвалася наступленне 11-ай гвардзейскай і 4-ай ударнай армій. У хуткім часе танкісты 1-га і 5-га танкавых карпусоў сумесна з перадавымі падраздзяленнямі 1-ай і 90-ай гвардзейскіх стралковых дывізій злучыліся ў раёне ст. Бычыха. У акружэнні аказаліся часці адной авіяпалявой, 4 пяхотных дывізій і 6 асобных спецыяльных і ахоўных батальёнаў праціўніка. Нашы войскі пачалі разгром акружанай групоўкі ворага.

Адначасова з розных накірункаў удар паёйнаносілі 1-ая, 31-ая, 5-ая, 83-яя, 90-ая, 26-ая гвардзейскія і 381-ая стралковая дывізіі. На працягу двух дзён задача ліквідацыі трапіўшых у акружэнне варожых часцей была выканана.

За пяць дзён баявых дзеянняў войскі 11-ай гвардзейскай і 4-ай ударнай армій акружылі і знішчылі варожую групоўку ў паўночна-заходняй частцы гарадоцкага выступу. Гэта прывяло да пашырэння (30 — 35 км) гарлавіны прарыву паўднёвей Невеля, што значна палепшыла становішча 3-яй і 4-ай ударных армій.

Адначасова з ліквідацыяй акружаных часцей праціўніка нашы войскі вялі наступленне на Гарадок, вызваленне якога 24 снежня сіламі 11-ай гвардзейскай арміі стала другім этапам наступальнай аперацыі. У наступныя дні злучэнні гэтай арміі з баямі прасоўваліся ў напрамку Віцебска. Лінія фронту адступіла на поўдзень на 18 — 20 км ад Гарадка. Войскі 4-ай удар-най арміі наступалі ў накірунку Шуміліна. Яны перарэзалі шашэйную і чыгуначную дарогі Віцебск —Полацк. Праціўнік аказваў моцнае супраціўленне на ўсіх участках наступлення нашых армій.

Такім чынам, у апошнія дні снежня 1943 г. Гарадоцкая аперацыя закончылася, былі ліквідаваны выступ у лініі фронту і вызвалена тэрыторыя раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.