“Зброяй сатыры, зброяй праўды”

туризм в разных странах
готовый интернет-магазин на joomla

Літаратурны вечар “Зброяй сатыры, зброяй праўды”  да 120-годдзя з Дня нараджэння выдатнага беларускага сатырыка, байкапісца і драматурга К.Крапівы прайшоў 18 сакавіка ў літаратурна-музычнай гасцінай.

Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю сатырыка. Аматары літаратуры, настаўнікі, школьнікі, супрацоўнікі музея, бібліятэкары далучыліся да акцыі “Байкі Кандрата Крапівы чытаем разам”. У іх выкананні гучалі басні Крапівы “Плывец-тэарэтык”, “Мурашка і Жук”(супрацоўнікі краязнаўчага музея), былі прадстаўлены інсцэніроўкі фельетона “Каровін мужык”, байкі “Воўк і ягнюк па-новаму” (супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі). Выдатна праявілі свае акцерскія таленты ў інсцэніроўках па байках К.Крапівы  вучні СШ №2. Дзякуючы прысутнасці пачуцця гумару, атмасферы цеплыні атрымалася сапраўднае свята!

спутниковые тюнеры
установка wordpress на хостинг

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.