Выязны раённы семінар «Песняры Беларусі сінявокай: работа бібліятэк па папулярызацыі беларускай літаратуры» | Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

16 чэрвеня на базе Казловіцкай сельскай бібліятэкі адбыўся выязны раённы семінар на тэму «Песняры Беларусі сінявокай: работа бібліятэк па папулярызацыі беларускай літаратуры». У ім прынялі ўдзел усе сельскія бібліятэкары раёна.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася дырэктар ДУК «ЦБС Калінкавіцкага раёна» Кіпер Валянціна Анатольеўна. Яна акрэсліла актуальнасць тэмы семінара і пазнаёміла з планам работы.

Настаўнік ДУА «Казловіцкі  дзіцячы садок — пачатковая школа Калінкавіцкага раёна»  Марыніч Святлана Міхайлаўна ў сваім паведамленні «Пра развіццё і сучасны стан беларускай мастацкай літаратуры» расказала бібліятэкарам пра тое, як развівалася беларуская літаратура з пачатку 19 стагоддзя і да нашых дзён.

Семінар працягнула загадчыца Гарадской бібліятэкай філіял №1 Клімава Лілія Міхайлаўна. Яна пазнаёміла калег з цікавым вопытам работы сваёй бібліятэкі па прапагандзе беларускай кнігі сярод юных чытачоў: «Формы і метады працы з дзецьмі па далучэнню да беларускай літаратуры».

«Жывы і блізкі свет роднага слова». Вопытам работы па папулярызацыі беларускай літаратуры падзяліліся Траццякова Святлана Уладзіміраўна, бібліятэкар  Крукавіцкай сельскай бібліятэкі,  і  Васільева Тамара Фёдараўна, бібліятэкар Міроненкаўскай сельскай бібліятэкі.

Усе выступленні калег выклікалі цікавасць у слухачоў, многае ўзята да ўвагі для прымянення ў працы сваіх бібліятэк.

Гэты год як ніколі багаты на літаратурныя падзеі: 135-годдзе  з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Бібліятэкар аддзела маркетынга Даўгуненка Валянціна падрыхтавала для бібліятэкараў метадычныя парады да святкавання 135-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа «Волаты беларускага слова». Тэмамі яе выступлення сталі літаратурныя юбілеі 2017 года і інавацыйныя метады бібліятэчнай работы па прапагандзе творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.

З аглядам навінак беларускай літаратуры «Яшчэ раз пра беларускую кнігу» выступіла бібліёграф Цэнтральнай раённай бібліятэкі Рудэнка Алена.

Казловіцкая сельская бібліятэка была абраная пляцоўкай семінара невыпадкова. У ёй працуе бібліятэкар Манько Тамара Міхайлаўна, з чыім вопытам работы па прыцягненню да чытання дзяцей і падлеткаў карысна пазнаёміцца ​​кожнаму прафесіяналу. Асабліва цікавымі з’яўляюцца новыя формы работы, выкарыстаныя у мерапрыемствах для юнацтва і моладзі па краязнаўству. Яе праца не раз адзначалася на раённым і абласным узроўні. А ў гэты раз Тамара Міхайлаўна стала пераможцай Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». У намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» дыпломам І ступені ўзнагароджана Казловіцкая сельская бібліятэка.

Выязное пасяджэнне працягнулася наведваннем музея сялянскага побыту «Этнахатка», які ў 2016 годзе быў створаны Тамарай Міхайлаўнай Манько пры бібліятэцы.

Экскурсію па музеі правяла бібліятэкар Казловіцкай сельскай бібліятэкі. У экспазіцыі Этнахаткі прадстаўлены прадметы беларускай даўніны, сельскага побыту, вышываныя карціны.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.