“Новыя імёны ў беларускай паэзіі” | Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

У пачатку кастрычніка  ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне аматараў паэзіі клуба “Бумеранг” “Новыя імёны ў беларускай паэзіі”, якое было прысвечана творчасці сучасных  паэтаў Гомельшчыны.

На пасяджэнне запрасілі  мясцовых паэтаў і аматараў паэзіі.

Галоўны ідэйны натхняльнік і старшыня клуба – Святлана Крупіна пазнаёміла гасцей з творчасцю таленавітых беларускіх паэтаў: Юрыя Фатнева, Міхася Башлакова, Ніны Шкляравай, Алеся Дуброўскага, Міхася Болсуна. 

 Падчас мерапрыемства госці чыталі вершы гомельскіх паэтаў, пасля выказвалі сваё стаўленне да іх твораў.

Прысутныя адзначылі, што сёння немагчыма ўявіць наша жыццё без паэтычнага радка, наколькі бескаляровым б яно стала без магіі і музыкі беларускага паэтычнага слова.

  

У гасцінай была аформлена кніжныя выстава  “Шчырасць паэтычнага слова”,  на якой былі прадстаўлены творы паэтаў Гомельшчыны.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай абстаноўцы і завяршылася чаяваннем.

Мы запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у пасяджэннях клуба аматараў паэзіі «Бумеранг». Цікавыя тэмы і цёплая сяброўская абстаноўка не пакінуць вас абыякавымі. 

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.