Народный фольклорный коллектив «АЗЕРЫЦА» | КУЛЬТУРА ГОРОДОКЩИНЫ

Народны фальклорны калектыў “Азерыца”(кіраўнік Жанна Комава) Езярышчанскага гарпасялковага Дома культуры створаны у 2004 годзе. Ён аб’ядноўвае шчырых прыхільнікаў беларускай песні і музыкі, старадаўніх танцаў і фальклорных традыцый роднага краю. У 2006 годзе яму прысвоена ганаровае найменне “народны”.
Дзейнасць фальклорнага калектыва “Азерыца” скіравана на адраджэнне нацыянальнай культуры, развіццё самадзейнай творчасці, папулярызацыю народнай песні і музыкі, выкарыстанне лепшых узораў музычнага, танцавальнага фальклору, вуснай паэтычнай творчасці пры правядзенні святаў народнага календара і абрадаў. Значная частка музычных твораў, што складаюць аснову рэпертуару “Азерыцы” запісаны ад старэйшага ўдзельніка калектыву Рыгора Данілавіча Бацюлёва – носьбіта аўтэнтычнага фальклору, сапраўднага народнага музыкі.
Калектыў прымае ўдзел у абласных фестывалях, аглядах і конкурсах. “Азерыца” паказала сваё майстэрства на абласным аглядзе — конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор”, стала лаўрэатам Міжнароднага фальклорнага фестывалю імя В.Сяргеевай у горадзе Усвяты Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Значнай падзеяй у жыцці ансамбля стаў удзел у V Міжнародным фестывалі традыцыйнай культуры “Покуць -2010” у горадзе Харкаве (Украіна) і інш.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.