МЕРОПРИЯТИЯ | “ОШМЯНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ”
2015
Народное гуляние «Бульбяны кірмаш»
Выступленне дырэктара ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”
на выніковай калегіі
Аб выніках работы за 2015 год і задачах на 2016 год
ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”
Паважаны прэзідыум, госці, калегі! Культура – гэта, перш за ўсе, людзі!
Людзі творчасці, адважных ідэй, бескарыслівага служэння сваёй справе. Менавіта такія спецыялісты згуртаваным калектывам плённа працуюць у дзяржаўнай установе культуры “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”, якая з 1 сакавіка 2015 года створана падчас рэарганізацыі і мае статус юрыдычнай асобы. Цэнтр культуры з’яўляецца галоўнай клубнай установай Ашмянскага раёна, каардынуе дзейнасць сваіх адасобленых падраздзяленняў, забяспечвае метадычнае кіраўніцтва іх дзейнасці.
У структуру цэнтра уваходзяць чатыры ўнутраныя аддзелы і 16 адасобленых падраздзяленняў (7 — аддзелы культуры і вольнага часу, 1 – аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, 6 — сельскія клубы і 2 — сельскія клубы-бібліятэкі). Эфектыўнасць і якасныя паказчыкі дзейнасці нашай установы больш за ўсе залежаць ад узроўню прафесійнай падрыхтоўкі, творчага патэнцыялу, вопыту і самааддачы спецыялістаў. У нашым цэнтры працуе 90 чалавек. 64 — кіраўнікі і спецыялісты. 13 з іх маюць вышэйшую і 48 сярэднюю спецыяльную адукацыю.
У справаздачным годзе работнікамі клубных устаноў вялася стабільная работа па арганізацыі вольнага часу насельніцтва, развіццю яго творчых здольнасцей, папулярызацыі значных дзяржаўных і гістарычных дат.
Арганізавана 2914 марапрыемстваў (+98 да узроўню мінулага года), у тым ліку 35,3 % на платнай аснове.
Клубнымі установамі выкарыстана больш за 40 формаў арганізацыйна-творчай і культурна-адпачынкавай дзейнасці. Ладзіліся народныя святы і абрады, святы вёсак і Дні калектыўнага адпачынку аднавяскоўцаў і іншыя буйныя мерапрыемствы на адкрытым паветры.
Упершыню адбыліся такія мерапрыемствы як: раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельска-гаспадарчага праекту “Властелин села – 2015”; шоу-конкурс “Мистер-Ошмяны 2015”; народнае гулянне “Бульбяны кірмаш”. Прайшоў рад мерапрыемстваў, у рамках “Нядзелі культуры”.
Шырокамаштабна прайшлі ў раёне культурныя падзеі, прысвечаныя 70-ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта мітынгі ля помнікаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны у рамках раённай эстафеты “Ніхто не забыты, нішто не забыта” (май), раённае культурна-спартыўнае свята “Голос победы в сердцах поколений” (май), мітынг у рамках велапрабегу “Спасибо за победу” (май) і г.д. З гэтай нагоды адным са знакавых мерапрыемстваў стаў прафесійна-творчы конкурс на лепшую пастанову работы установы культуры раёна па патрыятычнаму выхаванню «Вайны свяшчэнныя старонкі». Хочацца падзякаваць за добры уровень падрыхтоўкі і рознапланавасць мерапрыемстаў у рамках гэтага конкурсу, удзел у конкурсе дзяцей і моладзі. Пераможцы конкурсу сёння будуць узнагароданы дыпломамі.
Сейчас читают
2015 год быў аб’яўлены у Рэспубліцы Беларусь Годам моладзі. шэраг мерапрыемстваў праводзілася менавіта для гэтай катэгорыі насельніцтва: навагодні бал-маскарад для старшакласнікаў “Как-то раз под старый год” (студзень), раённы конкурс маладых спецыялістаў “Малады спецыяліст 21 веку” (сакавік), свята, прысвечанае Дню моладзі “Будущее строить молодым” (чэрвень), акцыі па здароваму ладу жыцця, танцавальныя вечары і многія другія.
На рэалізацыю творчага патэнцыялу моладзі, у тым ліку школьнай арыентаваны фестывалі, конкурсы, агляды, якія ладзяцца у раёне, а таксама сістэмная работа па арганізацыі канцэртнага абслугоўвання насельніцтва.
Агульная лічба канцэртаў і спектакляў па выніках 2015 года склала 701 адзінку. У сярэднім паказчык колькасці канцэртаў на 1 клубную ўстанову па раёну складае — 41,2 у год, што на 9,1 адзінак вышэй абласнога. Разам з тым, сярэдні паказчык платных канцэртаў на 1 клубную ўстанову адстае ад абласнога на 13,3 адзінак.
Хто на якім узроўні знаходзіцца — відаць на табліцы, але хочацца сказаць, што маючы такі творчы патэнцыял, для нашага раёна гэта недапушчальна. Мяркую, што вялікую увагу трэба надзяліць не толькі платным, але і абменным канцэртам з іншымі раёнамі і, упэўнена, што сёлета сітуацыю выправім.
Стабільнасць развіцця народнай творчасці ў раёне падтрымліваецца дзейнасцю клубных фарміраванняў: аматарскіх калектываў, гурткоў і аб’яднанняў. У справаздачным годзе пры клубных установах іх працавала — 153 (+6 у параўнанні з мінулым годам), у тым ліку 89 фарміраванняў для дзяцей (што складае 58 % ад іх агульнай колькасці). Сярэдні паказчык на адну клубную установу – 9,0 фарміраванняў, па вобласці – 9,5. На базе ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры” створана студыя эстрадных спеваў “Чыстая нота”, якая функцыянуе на платнай аснове. У выніку гэтай працы план выканання паказчыкаў “павелічэнне колькасці клубных фарміраванняў” згодна з выкананнем Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011-2015 гады склала 104,8 %.
Значны ўклад у культурнае абслугоўванне насельніцтва ўносяць калектывы з найменнямі “народны” і “узорны”. Пры клубных установах іх налічваецца – 10.
У 2015 годзе вядучымі калектывамі раёна дадзена 148 канцэртаў і спектакляў, з іх 51 — на платнай аснове. Звыш 70-ці — прайшлі у сельскай мясцовасці у рамках раённага фестывалю “Творчыя калектывы – працаўнікам сяла”.
Лепшыя калектывы і прадстаўнікі раёна прынялі паспяховы ўдзел у абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, адзначу толькі некаторыя з іх:
— народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” — у Рэспубліканскім фестывалі харавой творчасці «Пеўчае поле» (Мядзельскі р-н);
— на Х абласным фестывалі народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы” у г.Ліда народны драматычны тэатр стаў лаурэатам II ступені;
— на V адкрытым абласным фестывалі гульні “Карнавал весялосці” у г.п.Воранава народны тэатр гульні і забаў “Серпантин” атрымаў дыплом “За лепшую дзіцячую гульнёвую праграму»;
— на рэгіянальным фестывалі-конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля” (г.Ашмяны), салісты народнага тэатра танца і песні “Імпульс” ў сваіх узроставых катэгорыях занялі: другое месца – Любоў Шчарбакова, трэцяе – Алёна Бароўская;
-Паспяховым 2015 год стаў для народнага ансамбля народнай песні “Жытніца”: ён прыняў удзел у рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” (г.Астравец), на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” калектыў узнагароджаны дыпломам лаурэата I ступені у намінацыі “Фальклорны ансамбль”; быў запрошаны на кірмаш народных умельцаў “Kazikomuge” у г.Вільнюс Літоўскай Рэспублікі, а так сама на свята “Дажынкі” у г.Сувалкі Польскай Рэспублікі.
-жаночая вакальная група «Выток» сельскага клуба аг. Мураваная Ашмянка прыняла ўзел у тэлевізійнай перадачы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ у рамках праекта «Наперад у мінулае».
Не менш важным для нас было і тое, што некаторыя абласныя і рэгіянальныя фестывалі, агляды-конкурсы адбыліся на базе нашага раёна, гэта:
-занальны тур конкурса маладых спецыялістаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Ашмянскага, Астравецкага, Смаргонскага раёнаў “Малады спецыяліст 21 веку”;
-рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”.
-II абласны агляд-конкурс інструментальнага жанру;
-абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”;
Нараўне з высокім узроўнем падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў стаіць задача выканання плана пазабюджэтнай дзейнасці. У 2015 годзе гэта 1 415 474 000 рублёў. Ашмянскім раённым цэнтрам культуры выкарыстоўвацца звыш 30 формаў пратных паслуг. Гэта канцэрты народных і прафесійных калектываў, танцавальныя вечары, відэамерапрыемствы, работа надуўных батутаў, урачыстыя мерапрыемствы да прафесіійных святаў, шоу-праграмы і многае іншае. Нажаль гэты паказчык у справаздачным годзе быў выкананы толькі на 88,6 %. Зароблена 1 226 444 700 рублёў.
Таму перад намі стаіць важная задача выправіць становішча ў бягучым годзе. Для гэтага нам неабходна ўвесці шэраг новых форм платных паслуг, удзяліць больш увагі рэкламнай кампаніі нашых мерапрыемстваў, кіраўнікам клубных устаноў больш граматна і адказна ставіцца да складання плану дзейнаці установы, правесці анкеціраванне насельніцтва розных узроставых катэгорый, каб зрабіць аналіз задаволенасці патрэб нашых гледачоў, больш адказна ставіцца да рэалізацыі білетаў на канцэрты прафесійных выканаўцаў, павялічваць колькасць платных мерапрыемстваў на базе сельскіх клубных устаноў.
Як сказаў Рыгор Ландау «У культуры падставай служыць вяршыня». І каб як мага бліжэй дацягнуцца да гэтай вяршыні, неабходна ставіць перад сабой мэту і пазбаўляцца ад праблем. Працуючы такой моцнай і таленавітай камандай мы павінны выканаць неабходныя паказчыкі. Іначай быць не можа. Таму жадаю усім нам моцнага здароўя, натхнення, цярпення і аптымізму. Дзякуй за увагу.


Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.