Масленічны тыдзень святкуюць у многіх куточках Беларусі | “ОШМЯНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ”

17-23_3-4221889

Кожны дзень мае сваё асаблівае прызначэнне, якое вынікае з яго назвы. Панядзелак — Сустрэча, аўторак — Зайгрыш, серада — Ласунак, чацвер — Разгуляй, пятніца — Цешчын вечар, субота — Залоўчыны вячоркі і Даравальная нядзеля. Гарачыя бліны, разнастайныя вырабы мясцовых майстроў, энергічныя танцы ды заўзятыя песні напоўнілі гэтымі днямі і Ашмянскі край.
Для гасцей свята арганізатары мерапрыемства — супрацоўнікі раённага цэнтра культуры — арганізавалі ў горадзе тэматычны спектакль. У святочнай пастаноўцы не забыліся нікога. Быў тут і Ярыла — бог сонца, і Дара — багіня прыроды, маладосці і вясны, і Мяцеліца. Пад канец гулянняў ашмянцы па традыцыі спалілі пудзіла Масленіцы.

17-24_3-7622696

А ў аграгарадку Гальшаны арганізавалі кулачныя бойкі, хуткаснае паяданне бліноў і катанне з ледзяных горак. Казачныя персанажы Зіма, Вясна, Масленіца, Снежань, Студзень і Люты весялілі гасцей, частавалі блінамі ды вадзілі карагоды. Пудзіла Масленіцы тут прыбіралі ўсе разам, пасля чаго спалілі яго, каб «хутчэй зіма ўцякла і ўсё халоднае і злое забрала, а вясна, прыйшоўшы, усё добрае ды цёплае пакінула».
Ірына СІДАРОК

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.