Літаратурная гасцёўня “У краіне беларускай мовы” | Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

21 лютага ў Юравіцкай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “У краіне беларускай мовы”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў Юравіцкай сярэдняй школы.
У гэты дзень госці Юравіцкай сельскай бібліятэкі сабраліся, каб яшчэ раз успомніць гістарычны шлях нашай роднай мовы.
Па гэтай тэме ў бібліятэцы былі аформлены кніжныя выставы, размешчаны выказванні беларускіх пісьменнікаў пра беларускую мову. Бібліятэкар Яшчанка Н.У. пазнаёміла аўдыторыю з гісторыяй узнікнення гэтага свята, якое адзначаецца штогод.
Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем слухалі вершы на мiлагучнай мове: родная беларуская песня…яна бывае тужлівая і вяселая, бадзёрая і самотная, ад яе хочацца плакаць і радавацца…Менавіта народная песня з’яўляецца крыніцай, адкуль мы чэрпаем роднае слова – прыгожае, мiлагучнае, ласкавае.
А таксама захапіліся прыгажосцю беларускіх народных песен, якія прагучалі на мерапрыемстве. Настаўніца пачатковых класаў Адамовіч А.К. расказала аб гістарычных асобах, якія мелі дачыненне да развіцця беларускай мовы.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала ўсім прысутным любіць родную мову і размаўляць па-беларуску. Калі людзі будуць бачыць і чуць нашу адданасць сваёй мове, размаўляць з усмешкай, з пяшчотай на вуснах, то на беларускай мове захочуць гаварыць і іншыя!!!


Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.