Літаратурная гадзіна «Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа» | Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

З нагоды юбілейнай даты народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ў літаратурнай гасцінай Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня яго нараджэння.

Вучням было прапанавана пазнаёміцца з творчым шляхам паэта як у дарэвалюцыйны, так і ў савецкі час.

Значнае месца ў творчасці Я. Коласа займаюць паэмы «Новая зямля», «Сымон-музыка», трылогія  «На ростанях», аповесці «Дрыгва», паэма «Хата рыбака». Прысутныя даведаліся, што пры напісанні паэмы «Новая зямля» Я. Колас шырока выкарыстоўваў біяграфічны матэрыял, ствараючы вобраз свайго бацькі, служыўшага ляснічым у князя Радзівіла. А ў трылогіі «На ростанях» пісьменнік адным з першым ў беларускай літаратуры паказаў нараджэнне новых зносін паміж горадам і вёскай.

Відэафільм «Па коласаўскіх мясцінах» прадэманставаў месцы, у якіх бываў пісьменнік у свой час у Беларусі, у Ташкенце, Маскве, Казані, на Каўказе, Украіне.

У завяршэнне для вучняў была праведзена віктарына «На кожнай сцяжынцы яго песня і голас».

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.