КРАЕВЕДЧЕСКИЙ КАЛЕНДАРЬ 2018 — Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

Агульныя даты

90 гадоў (1928) з часу заснавання калгаса “Чырвоны маяк”- “Ленинская искра» — зараз УП «Якімавічы-агра».

90 гадоў з часу заснавання (1928) Калінкавіцкай мэблевай фабрыкі як арцелі “Энергапраца” па вытворчасці гнутай мэблі (“венскіх крэслаў”). Адзінае на Беларусі прадпрыемства па выпуску крацістай гнуткаклеянай мэблі. У складзе ЗАТ “Мазырлес”.

80  гадоў з часу стварэння (1938) мэблевага камбіната (раней – арцель “Зорка”).

80 гадоў (1938) з часу адкрыцця сярэдняй школы №1.

80  гадоў з пачатку дзейнасці раённага вузла тэлефоннай сувязі.

45 гадоў (1973) з часу заснавання Палескага сельскагаспадарчага тэхнікума, цяпер – установа адукацыі “Палескі дзяржаўны аграрны каледж ім. В. Ф. Міцкевіча”.

40 гадоў (1978) з часу заснавання эколага-натуралістычнага цэнтра. У лютым 2012 года атрымаў статус ДУА «Калінкавіцкі раённы эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі».

50 гадоў (1968) Гарочыцкаму сельскаму Савету.

100 гадоў з дня нараджэння Ежака Паўла Кузьміча (1918-?), ганаровага грамадзяніна г. Калінкавічы (1969). Вызначыўся ў баях за Калінкавічы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Багдана Хмяльніцкага 3 ступені, ордэнам Чырвонага Сцяга і інш.

Студзень

2 – 80 гадоў з дня нараджэння Елісеева Леаніда Аляксеевіча (2.01.1938 —  2011), беларускага мастака (пейзаж, разьба па дрэве), члена Беларускага Саюза мастакоў (1996). Удзельнік мастацкіх выстаў (з 1982). Жыў у Калінкавічах. Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, краязнаўчых музеях Калінкавічаў і Жлобіна, прыватных калекцыях.

4 – 70 гадоў з дня нараджэння Козінцава Станіслава Мікалаевіча (н. 4.01.1948, г. Калінкавічы), ваеннага дзеяча.

       За час службы на падводных лодках і камандавання імі і дывізіяй нёс баявую службу ў марах Паўночнага Ледавітага акіяна, на Атлантыцы і ў Міжземным моры. Контр-адмірал (1992). З верасня 1992 па 2000 г. — начальнік факультэта ўзбраення 6-х Вышэйшых спецыяльных афіцэрскіх класаў Ваенна-Марскога Флота. Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, медалямі.

26 –   60 гадоў з дня нараджэння Красачкі Пятра Альбінавіча (н.26.01.1958, г. Калінкавічы), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1997). Доктар біялагічных навук (2009). Прафесар (1999). З 1991 года працуе ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі”, з 2014 г. – дырэктар. Аўтар больш за 850 навуковых прац, у тым ліку 25 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў, больш за 50 патэнтаў і заявак на вынаходніцтвы.

Люты

8 – 10 гадоў з часу адкрыцця Музея памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (у будынку райваенкамата). У фондах музея сабраны дзесяткі экспанатаў: асабістыя рэчы салдат, карты, фотаздымкі, дакументы і лісты, вучэбныя міны і гранаты, баявая зброя, узнагароды ўраджэнцаў Калінкавіцкага раёна, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Афганістане.

 18 – 115 гадоў з дня нараджэння Языковіча Фёдара Міхайлавіча (18.02.1903 – 07.04.1981), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў у баі. Яго імем названы вуліцы ў Калінкавічах, Мазыры, Акцябрскім. На месцы яго гібелі пастаўлены абеліск. 

Сакавік

35 гадоў з дня заснавання саўгаса «Родина» (1983), цяпер РСУП «Родина» (в. Варатын).

 7 – 55  гадоў  з часу надання (7.03.1963) Калінкавічам статуса абласнога падпарадкавання. У пісьмовых крыніцах горад упершыню ўпамінаецца ў 1560 годзе.

Красавік

70 гадоў з часу заснавання  ДСУ-10 (1948).

12 – 65 гадоў з дня нараджэння Кундаса Сямёна Пятровіча (н. 12.04.1953, в. Замашчаны Калінкавіцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне электроннай тэхнікі і тэхналогіі. Доктар тэхнічных навук (1998). Прафесар (2000). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000). Аўтар звыш за 500 навуковых і навукова-метадычных публікацый, 30 патэнтаў і вынаходніцтваў.

Май

3 – 70 гадоў з дня нараджэння Некрашэвіча Леаніда Міхайлавіча (12.05.1948, в Убалаць), беларускага спевака (барытон). Заслужаны артыст Беларусі (1999). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1977). Артыст-вакаліст Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Кавалер ордэна Францыска Скарыны (2008).

8 – 80 гадоў з дня нараджэння Мілюкова Анатоля Іларыёнавіча (н. 8.05.1938, в. Вішар Калінкавіцкага раёна), ганаровага грамадзяніна Калінкавічаў (1993). Доктар эканамічных навук (1980). Прафесар. Акадэмік Акадэміі менеджменту, загадчык кафедры Фінуніверсітэта пры Урадзе РФ. Віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі расійскіх банкаў. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Жыве ў Маскве.

9 – 95 гадоў з дня нараджэння Князева Аляксея Арсенцьевіча (9.05.1923 – 3.12.1943), удзельніка вызвалення Гомельшчыны, Героя Савецкага Саюза (1944). Загінуў у баі за вёску Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна, дзе і пахаваны. Яго імем названа вуліца ў Калінкавічах. Узнагароджаны медалём “Залатая зорка”, ордэнам Леніна, медалём “За атвагу”.

9 — 10 гадоў з часу адкрыцця Мемарыялу Герояў. Мемарыял складаецца з 7-метровай бетоннай стэлы і абгінаючай яе сцяны, на якой размешчаны 27 партрэтных малюнкаў Герояў Савецкага Саюза.

Ліпень

370 гадоў з дня нараджэння Нягрэя Віктара Якаўлевіча (3.07.1948, в. Міхнавічы), беларускага вучонага ў галіне транспарту. Доктар тэхнічных навук (1988). Прафесар (1991). З 1974 г. – у БелДУТ. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, знакамі “Ганаровы чыгуначнік”, “Выдатнік беларускай чыгункі” і інш.

Жнівень

24 90 гадоў з дня нараджэння Юрчанкі Уладзіміра Данілавіча (н. 24.08.1928, в. Нахаў Калінкавіцкага раёна), Героя Сацыялістычнай працы (1971). Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём “Серп і молат”. Працаваў у калгасе “Ведрыч” Рэчыцкага раёна.

 Верасень

150 гадоў (1968) з дня адкрыцця станцыі юных тэхнікаў. Цяпер — дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы», шматпрофільная ўстанова дадатковай адукацыі.

12100 гадоў з дня нараджэння Дзенісовіч Надзеі Мікалаеўны (12.09.1918, в. Блудзім, Дзенісовічы), удзельніцы партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У яе гонар вёска Блудзім была перайменавана ў Дзенісовічы; на будынку школы, дзе яна вучылася, устаноўлена мемарыяльная дошка. Ёй прысвечана дакументальная аповесць І. Катлярова і П. Далбы ”Сирень на пепелище”.

17100 гадоў з дня нараджэння Качана Якава Іосіфавіча (17.09.1918, в. Лампекі Калінкавіцкага раёна), беларускага журналіста. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).

25100 гадоў з дня нараджэння Лельчука Сямёна  Абрамавіча (25.09.1918, г. Калінкавічы – 1941), яўрэйскага паэта. Пісаў на мове ідыш. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

2545 гадоў з часу заснавання (25.09.1973) Палескага сельскагаспадарчага тэхнікума, цяпер – установа адукацыі “Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя В.Ф. Міцкевіча”. Заснаваны ў Калінкавічах як саўгас-тэхнікум. У 2008 годзе прысвоена імя В. Ф. Міцкевіча. У 2008 годзе на базе каледжа заснаваны Палескі філіял Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Кастрычнік

80 гадоў з часу адкрыцця Дудзіцкай сярэдняй школы (1928). У 1928 годзе пачала працаваць школа-сямігодка. У час Вялікай Айчыннай вайны школа спыніла сваю працу. І толькі ў лютым 1944 года яна адчыніла свае дзверы вучням. У верасні 1978 года быў пабудаваны новы будынак. У гэтым годзе будынку школы — 40 гадоў.

35 гадоў з часу адкрыцця Варатынскай сярэдняй школы (цяпер Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Варатынскі дзіцячы сад — сярэдняя школа»). Гісторыя школы пачалася значна раней. Цяперашні будынак ўступіў ў эксплуатацыю ў 1983 годзе.

Лістапад

4 – 25 гадоў з дня адкрыцця праваслаўнай царквы ў г. Калінкавічы (Свята-Казанскі храм). 4 лістапада 1993 года, у свята Казанскай іконы Божай Маці, адбылося асвячэнне новага храма. Чын асвячэння ўзначаліў біскуп Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх, яму саслужыў біскуп Тураўскі і Мазырскі Пётр.

17 – 65 гадоў з дня нараджэння Шчэрбіна Вячэслава Канстанцінавіча (17.11.1953, в. Рудня Антонаўская), беларускага мовазнаўцы. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998). У 1982-1990 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа, у 1990-2003 гадах — вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст, памочнік прэзідэнта НАН Беларусі. З 2003 года — загадчык аддзела навуказнаўства, з 2014 года – загадчык сектарам інавацыйнага развіцця галін Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1983). Аўтар больш за 430 навуковых публікацый.

Снежань

25 — 40 гадоў з часу ўвядзення (1978) першай чаргі завода заменнікаў малака (ЗЗЦМ), цяпер —  УП “Калінкавіцкі малочны камбінат”. У 1979 годзе ўведзена ў строй другая чарга. У 2002 годзе на базе прадпрыемства створана сумеснае беларуска-польскае прадпрыемства «Белсыр» па вытворчасці сыроў.

50 гадоў гастраному “Юбилейный” (1968).

15 – 90 гадоў з дня нараджэння Ісаенкі Уладзіміра Фёдаравіча (15.12.1928 – 30.06.2010), беларускага археолага, гісторыка. Працаваў у Юравіцкай школе Калінкавіцкага раёна. Вывучаў днепра-данецкую культуру Палесся. У басейне р. Прыпяць выявіў больш за 400 археалагічных помнікаў, даследваў 14 стаянак, у тым ліку Юравічы Калінкавіцкага раёна.

18 — 95 гадоў з дня нараджэння Есіна Мікалая Ільіча (18.12.1923-21.02.1988), ганаровага грамадзяніна г. Калінкавічы (1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Есін Мікалай Ільіч нарадзіўся 18 снежня 1923 года ў вёсцы Лепуноўка Тульскай вобласці. Паспяхова ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Вызначыўся ў баях за Калінкавічы. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі, у тым ліку «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг».

Старонкі гісторыі

Калінкавіцкага раёна

 Каляндар дат і падзей на 2017 год

300 гадоў з часу (1717 – 1746), калі быў пабудаваны Ражджаства-Багародзіцкі жаночы манастыр у в. Юравічы Калінкавіцкага раена, помнік архітэктуры позняга барока.

135 гадоў з часу (1882), калі пачаўся рух цягнікоў па Палескай чыгунцы Брэст – Пінск – Гомель, заснавана станцыя Калінкавічы, адкрыта лакаматыўнае дэпо.

110 гадоў з дня нараджэння Данілава Аляксея Дзмітрыевіча (1907 – 13.01.1944), Героя Савецкага Саюза (1944). Вызначыўся ў бітве за Днепр каля Камарына Брагінскага раена. Загінуў у баі за вызваленне Калінкавічаў, дзе пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў. Яго імем названа вуліца ў  г. Калінкавічы.

45  гадоў з часу адкрыцця  (1972) Паўднёва-Асташкавіцкага радовішча нафты ў Рэчыцкім і Калінкавіцкім раенах. У прамысловай распрацоўцы.

15 гадоў з часу адкрыцця (2002) Савіцкага радовішча нафты (27 км ад Калінкавічаў). Знаходзіцца ў разведцы.

60 гадоў з дня нараджэння Вішнеўскай Валянціны Пятроўны  (н. 1957, в. Малыя Аўцюкі), вучонага ў галіне аператыўнай псіхалогіі, псіхалагічнага забеспячэння супрацоўнікаў праваахоўных органаў, псіхалагічнай бяспекі ў надзвычайных сітуацыях. Доктар псіхалагічных навук (2005), Прафесар (2006).

Студзень

1 — 85 гадоў з дня нараджэння Каршукова Яўгена Іванавіча (н. 1.01.1932 в. Давыдавічы Калінкавіцкага ра-на), беларускага пісьменніка. Член СП Беларусі (1964).

3 – 70 гадоў з дня нараджэння Сталярова Мікалая Сяргеевіча (н. 3.01.1947, в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна), расійскага дхяржаўнага дзеяча , эканаміста. Генерал-маёр авіяцыі (1991), Заслужаны эканаміст РФ. Правадзейны дзяржаўны саветнік РФ першага класа. Аўтар больш за 150 навуковых работ.

6 — Лядвіг Эдуард Іванавіч (6.01. 1917, в. Чорнаўшчына Калінкавіцкага раёна — 2012). Намеснік камандзіра 99-й Калінкавіцкай партызанскай брыгады, камісар атрада 2-й Калінкавіцкай партызанскай брыгады. Пасля вайны працаваў у райкаме партыі, займаў кіруючыя пасады ў структурах грамадскага харчавання і аблспажыўсаюза. Званне ганаровага грамадзяніна Калінкавіцкага раёна прысвоена ў 2005 годзе.

 23 – 15 гадоў з часу (23.01.2002), калі герб і флаг г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна быў зарэгістрыраваны ў  Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь (№78).

 25 – 105 гадоў з дня нараджэння Барысенкі Уладзіміра Аляксандравіча (н. 25.01.1912, в.Пеніца Калінкавіцкага раена – 12.04. 1993), Героя Савецкага Саюза (1944).

Люты

2 – 75 гадоў з дня нараджэння Ганчарэнкі Уладзіміра Іванавіча (н.12.02.1942 в. Садкі Калінкавіцкага раена), дзяржаўнага дзеяча. Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь (1997).

6 – 10 гадоў з часу з’яўлення ўласнага гімна Калінкавіцкага раёна. Аўтарам слоў гэтага ўрачыстага музычнага твора з’яўляецца жыхар Калінкавічаў, член Саюза журналістаў Беларусі Віктар Галайда, музыку напісаў выкладчык музычнай школы Міхаіл Ларчанка.

Сакавік

2 — 95 гадоў з дня нараджэння Маскаленкі Якава Раманавіча (н. 2.03.1922, в.Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна – 18.03.1966), Героя Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём “Залатая зорка”.

16 – 40 гадоў з дня нараджэння Кульбіцкага Аляксея Уладзіміравіча (н. 16.03.1977, в.Савічы Калінкавіцкага раена), беларускага спартсмена (пажарна-выратавальны спорт). Майстар спорту Беларусі (1998) міжнароднага класа (2002). Чэмпіён свету ў камандным заліку (2002). Чэмпіен Еўропы ў баявым рагзортванні (2003).

Красавік

1 – 90 гадоў з дня нараджэння Мятлушка Кацярыны Афанасьеўны (1.04.1927, в. Казловічы Калінкавіцкага раёна – 20.09.1995), Героя Сацыялістычнай працы.

14 – 55 гадоў з дня нараджэння Дулуба Аляксандра Іванавіча (н.14.04.1960, г. Калінкавічы), мастака. Член Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і станкавым жывапісе.

19 – 115 гадоў з дня нараджэння Сураўцава Барыса Мікалаевіча (19.04.1902 – 21.01.1944), Героя Савецкага Саюза (1942). Загінуў пры вызваленні Калінкавічаў, дзе пахаваны на брацкіх могілках. Яго імем названа вуліца ў Калінкавічах.

20 – 75 гадоў з дня  нараджэння Капылова Віктара  Паўлавіча      (н. 20.04.1942, г. Калінкавічы), беларускага трэнера – выкладчыка (барацьба  грэка-рымская). Заслужаны трэнер Беларусі (1987).

Май

19 – 90  гадоў з дня нараджэння Осіпавай  Ганны Сцяпанаўны        (н. 19.05.1927, в. Варатын Калінкавіцкага  раена), мастака. Член Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў галіне лакавай мініяцюры.

30 — 130  гадоў з дня нараджэння Басалыгі Канстанціна Мікалаевіча (н.30.05.1887, в. Дудзічы Калінкавіцкага раена – 9.09.1963), рэвалюцыянера, удзельніка рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. і Кастрычніцкай 1917 г.

Чэрвень

1 — 120 гадоў з дня нараджэння Батава Паўла Іванавіча (1.06.1897 – 19.04.1985),генерала арміі. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1945). Удзельнік вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ганаровы грамадзянін гарадоў Рэчыца, Калінкавічы, Светлагорск, г.п. Лоеў. Яго імем названы вуліцы ў Калінкавічах, Лоеве і в. Хамінка Лоеўскага раена. У музеі “Бітва за Днепр” (Лоеў) яму прысвечаны стэнд. У Рыбінску ўстаноўлены бюст П.І. Батава.

1 — 95 гадоў з дня нараджэння Белага Андрэя Анісімавіча             (н.17.06.1922, в. Навінкі Калінкавіцкага раена 2011),Героя Савецкага Саюза (1943). Вызначыўся падчас фарсіравання Дняпра каля Лоева.

28 – 60 гадоў з дня нараджэння Дулуб Тамары Паўлаўны (н. 28.06.1957, в.Сырод Калінкавіцкага раена), беларускай спартсменкі (веславанне акадэмічнае). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1980).

50 гадоў (1967) з часу адкрыцця завода жалезабетонных вырабаў.

Ліпень

9 – 80 гадоў з дня нараджэння Пурыса Барыса Ісаевіча  (н. 9.07.1937, г. Калінкавічы), беларускага вучонага ў галіне гідрадынамікі. Доктар тэхнічных навук (1991).

22 – 75 гадоў з часу (22.07.1942), калі в. Лозкі Калінкавіцкага раена была спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі і забіта 476 яе жыхароў.

Верасень

100 гадоў з часу адкрыцця СОШ № 4. Спачатку было вышэйшае начальнае вучылішча. У 1934 годзе – сярэдняя школа.

Кастрычнік

1 – 70 гадоў з дня нараджэння Пракопчыка Васіля Васільевіча (н. 1.10.1947, в. Рудня Гарбавіцкая Калінкавіцкага раена – 2.01.2004), беларускага вучонага ў галіне электраэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (2003). Прафесар (2003). З 1978 г. працаваў у Гомельскім тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога.

Лістапад

8 – 100 гадоў з дня нараджэння Жгуна Мікалая Пятровіча (8.11.1917 – 12.12.1989), ганаровага грамадзяніна г. Калінкавічы (1969). Удзельнік вызвалення Калінкавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені.

29 – 70 гадоў з дня нараджэння Шах Соф’і Мікалаеўны (29.11.1947, в. Лясец Калінкавіцкага раена), беларускай паэтэсы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990). 

Снежань

3 – 50  гадоў з дня нараджэння Дарожкі Уладзіміра Рыгоравіча (н. 3.12.1967, г.Калінкавічы), ганаровага грамадзяніна г.Калінкавічы (1989).Служыў у войсках ПДВ у Афганістане, дзе быў цяжка паранены. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, медалямі.

5 – 120 гадоў з дня нараджэння Яраша Івана Апанасавіча (5.12.1897, в.Вужынец Калінкавіцкага раёна – 26.02.1942), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху ў Барысаўскім раене (Мінская вобласць) у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яго імем названа вуліца ў Барысаве.

20 –  60 гадоў, як арганізавана гарадское гандлевае аб’яднанне.

Старонкі гісторыі

Калінкавіцкага раёна

 Каляндар дат і падзей на 2016 год

Агульныя даты

110 гадоў з дня нараджэння Стомы Адама Акімавіча (1916, в. В. Аўцюкі Калінкавіцкага раёна – 11.12.1955), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці.

100 гадоў з дня нараджэння Васільева Мікалая Фёдаравіча (1916), Ганаровага грамадзяніна г. Калінкавічы (1984). Узнагароджаны 5 ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай зоркі.

95 гадоў з дня нараджэння Кірэйчук Марыі Мікалаеўны (1921, в. Шалыпы Калінкавіцкага раёна – 1941), удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны. Працавала медсястрой у Лельчыцкім раёне, пайшла дабравольцам на фронт, дзе і загінула. Яе імем названа вуліца на радзіме ў в. Шалыпы.

85 гадоў з часу (1931), калі пачалася радыёфікацыя Калінкавіцкага раёна.

80 гадоў з часу стварэння (1936) Калінкавіцкага лясгаса.

60 гадоў з часу стварэння Сыродскай сельскай бібліятэкі (1956).

60 гадоў з часу адкрыцця школы №5 (1956).

55 гадоў з пачатку дзейнасці Калінкавіцкага хлебазавода (1961).

40 гадоў з часу адкрыцця аўтабазы №17 (1976).

30 гадоў з часу адкрыцця Варатынскай сельскай бібліятэкі (1986).

30 гадоў з часу адкрыцця школы №9 (гімназіі) (1986).

15 гадоў з часу ўстанаўлення герба і сцяга г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна рашэннем райвыканкама (2001).

 

Студзень

1545 гадоў з часу адкрыцця Гарочыцкай, Бабровіцкай, Дудзіцкай, Гарбавіцкай, Зеляноцкай сельскіх бібліятэк (1961).

1975 гадоў з часу заснавання (19.01.1941) Калінкавіцкай раённай грамадска-палітычнай газеты “Калінкавіцкія навіны”. Заснавальнікі Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт, Калінкавіцкі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты. Выдаецца на рускай і беларускай мовах. Выходзіць тры разы на тыдзень.

Люты

22 – 95 гадоў з дня нараджэння Алісейкі Уладзіміра Цітавіча (22.02.1921, в. Косетаў Калінкавіцкага раёна – 9.05.1981), Героя Савецкага Саюза (1944). Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём Залатая Зорка, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі. Матэрыялы аб ім захоўваюцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі в. Ліпава Калінкавіцкага раёна.

Сакавік

26 – 25 гадоў з часу заснавання (26.03.1991) Калінкавіцкага краязнаўчага музея, рэгіянальнага культуралагічнага цэнтра. Адкрыты для наведвальнікаў 14.01.1994. У музеі працуе выставачная зала, чатыры пастаянныя экспазіцыі і дадатковая экспазіцыйная зала.

Красавік

890 гадоў з дня нараджэння Бабака Пятра Лук’янавіча (8.04.1926 г. в Беразнякі, Калінкавіцкі раён). Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Заслужаны будаўнік БССР (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-67.

Май

1930 гадоў з часу заснавання ПМК-101 (1986).

Чэрвень

1445 гадоў з часу адкрыцця гандлёвага дома “Бярозка” (1971).

15110 гадоў з дня нараджэння Ігнаценкі Рыгора Мікалаевіча (15.06.1906, в. Турцэвічы Калінкавіцкага раёна – 14.07.1969), аднаго з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Пінскай вобласці.

Ліпень

325 гадоў з часу адкрыцця новага маста праз раку Прыпяць, які злучае Калінкавіцкі і Мазырскі раёны.

15 —  85 гадоў з дня нараджэння Несенчука Анатроля Пятровіча (25.07.1931, в. Юравічы Калінкавіцкага раёна – 22.10.2014), беларускага вучонага ў галіне цеплатэхналогій. Доктар тэхнічных навук  (1988). Прафесар (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998). Аўтар звыш за 200 навуковых прац.

Жнівень

90 гадоў з часу заснавання цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (1926).

50 гадоў з часу стварэння трэста “Калінкавічыводбуд” (1966).

26 – 95 гадоў з дня нараджэння Маджара Уладзіміра Раманавіча (26.08.1921, в. Крукавічы Калінкавіцкага раёна – 3.07.1985), поўнага кавалера ордэна Славы. Яго імя носіць пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання БРСМ установы адукацыі “Крукавіцкі дзіцячы сад-школа” Калінкавіцкага раёна.

Кастрычнік

55 гадоў з часу заснавання (кастрычнік, 1961) Калінкавіцкай зверагаспадаркі.

23 – 100 гадоў з дня нараджэння Траццякова Якава Адамавіча (23.10.1916, в. Зябраўка Гомельскага раёна – 4.12.1985), поўнага кавалера ордэна Славы. Вызначыўся ў баі за в. Казловічы Калінкавіцкага раёна.

28 – 100 гадоў з дня нараджэння Ладуцькі Івана Іванавіча (28.10.1916 – 8.01.2011), удзельніка вызвалення Калінкавіцкага раёна, Ганаровага грамадзяніна г. Калінкавічы (1974), Героя Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года. Узнагароджаны 10 ордэнамі і 24 медалямі.

Лістапад

21 – 115 гадоў з дня нараджэння Панова Міхаіла Фёдаравіча (21.11.1901 – 10.05.1979), Ганаровага грамадзяніна г. Калінкавічы (1969). Герой Савецкага Саюза (1945). Генерал-лейтэнант танкавых войск. Удзельнік Гомельска-Рэчыцкай, Калінкавіцка-Мазырскай аперацый па вызваленню Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго імем названа вуліца ў Калінкавічах.

23 – 90 гадоў з дня нараджэння Бялянка Марыі Станіславаўны (23.11.1926, в. Юравічы Калінкавіцкага раёна – 1.07.1994), беларускага трэнера (веславанне на байдарках). Заслужаны трэнер Беларусі (1967). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту Беларусі (1980). Суддзя ўсесаюзнй катэгорыі (1977).

Снежань

8 – 90 гадоў з часу ўтварэння (1926) Юравіцкага раёна ў складзе Рэчыцкай акругі. Існаваў да 1931 г.

21 – 120 гадоў з дня нараджэння Ракасоўскага Канстанціна Канстанцінавіча (21.12.1896 – 3.08.1968), Маршала Савецкага Саюза (1944, 1945), двойчы Героя Савецкага Саюза (1944, 1945). Войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў вызваленні Гомеля і вобласці падчас Калінкавіцка-Мазырскай (1944), Гомельска-Рэчыцкай (1943), Рагачоўска-Жлобінскай аперацый (1944) у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровы грамадзянін г. Гомеля (1967). Яго імем названы вуліцы ў Гомелі, Жлобіне, Ельску, Нароўлі, Рэчыцы, Лоеве. У Лоеўскім музеі “Бітва за Дняпро” захоўваюцца дакументы і асабістыя рэчы К. К. Ракасоўскага.

 29 — 55 гадоў з дня нараджэння Антонава Генадзя Іванавіча (н.29.12.1961, г. Калінкавічы), расійскага вучонага ў галіне нейрахірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1999). Прафесар. Палкоўнік медыцынскай службы (2000). Заслужаны ўрач РФ.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.