Калядная зорачка над станцыяй Ашмяны | “ОШМЯНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ”
Каб азнаёміць дзяцей з асаблівасцямі святкавання Каляд і Шчодрага вечара на Беларусі і далучыць іх да ўдзелу ў старадаўніх гульнях і забавах работнікі сельскага клуба аграгарадка Станцыя Ашмяны правялі 13 студзеня пазнавальна-забаўляльну праграму «Калядная зорачка». У госцi да цеткi Ганны, што прымала гасцей, завiталі суседскiя дзяўчынкi, каб павiншаваць яе са святам Раства Хрыстова. Гаспадыня шчодра частвавала дзетак прысмакамi ды павяла размову пра свае дзяцiнства. Вось дзе ж паліліся успамiны..! І як некалiсь калядавалi, і як забаўлялiся, і як гульнi спраўлялi. Ды гэдак зацiкавiла дзяцей, што прыйшлося не толькі на самой справе у цудоўныя гульнi гуляць і старыя забавы спраўляць, а яшчэ і іншых гасцей сустракаць!
Сейчас читают


Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.