Дзень беларускай кнігі | Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

У рамках тыдня беларускага пісьменства і друку ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень беларускай кнігі «Тут кніжка беларуская не госця — гаспадыня»
У чытальнай зале была аформлена кніжная выстава «Слава кніжцы беларускай», на якой была шырока прадстаўлена літаратура пісьменнікаў Гомельшчыны.

У пачатку мерапрыемства адбылася экскурсія па бібліятэцы, у выніку якой прайшло знаёмства з краінай ведаў. Каб звярнуць увагу на новыя беларускія выданні і далучыць моладзь да прыгажосці роднай мовы праз любімыя творы знакамітых беларускіх аўтараў, якія сваім літаратурным талентам узбагацілі нашу культуру, для вучняў 9 класа школы №1 прайшла гадзіна роднай мовы “Беларускаму слову пакланюся”, прысвечаная творчасці пісьменнікаў- юбіляраў 2016 года: Івана Мележа і Івана Шамякіна.




Вядучая паведаміла аб асноўных момантах жыццёвага і творчага шляху пісьменнікаў. Затым адзначыла, што сваёй дзейнасцю Іван Мележ і Іван Шамякін выказалі адносіны да роднай мовы. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.
Каб больш зацікавіць вучняў беларускім словам і творчасцю пісьменнікаў, была праведзена віктарына, адказаўшы на пытанні якой, вучні змаглі атрымаць прызы.
Мерапрыемства завяршылася аглядам літаратуры з разгорнутай кніжна-ілюстрацыйнай выставы, прысвечанай жыццю і творчасці вядомых пісьменнікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна.
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.