Акцыя
Подробности Категория: Тарас на Парнасе
Дзяржаўная ўстанова культуры
«Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк»
Міжнародная акцыя
«Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?…»
прысвечаная творчасці беларускага пісьменніка-земляка
Канстанціна Вераніцына, аўтара сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе»
Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк праводзіць международную Акцыю «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?».
Акцыя прымеркавана да 10-годзя святкавання раённага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі и фальклора «Гарадоцкі Парнас», прысвечанае творчасці беларускага пісьменніка-земляка, аўтара сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».
Акцыя праводзіцца з мэтай захавання і папулярызацыі творчай спадчыны нашага земляка Канстаніціна Вераніцына.
Акцыя стартуе з 15 красавіка 2018 года (у дзень напісання паэмы) і працягнецца да 21 красавіка 2018 года. У фармаце Акцыі ўдзельнікі-партнёры арганізуюць і праводзяць: паэтычныя марафоны, громкія чытанні, адкрыты мікрафон, тэатралізаваныя прадстаўленні, гутаркі, літаратурныя віктарыны і іншыя мерапрыемствы.
Акрамя таго ўдзельнікам Акцыі прапануецца узяць удзел у конкурсе відэаролікаў (Палажэнне аб конкурсе на беларускай і рускай мовах). Лепшыя з іх будуць дэманстравацца на раённым свяце народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклора «Гарадоцкі парнас», які адбудзецца ў чэрвені 2018 года.
Каб узяць удзел у Акцыі, неабходна не пазней 30 сакавіка 2018 года запоўніць заяўку (форма заяўкі на беларускай і рускай мовах) і даслаць на нашу электронную пошту: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Таксама прапануем вашай увазе спіс літаратуры і спасылкі на паэму К. Вераніцына на беларускай і рускай мовах.
Пасля правядзення Акцыі ўстанова-удзельнік дасылае арганізатарам інфармацыю, фотаздымкі, відэаролікі аб праведзенай акцыі не пазней 30 красавіка 2018 года па электроннай пошце Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
Усім удзельнікам будуць высланы падзякі і дыпломы, а самыя актыўныя будуць запрошаны на юбілейнае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклора “Гарадоцкі Парнас”, які адбудзецца ў чэрвені 2018 года.
Кантактная іфармацыя, адказныя выканаўцы:
тэл. 8 (02139) 4-17-74 Іванова Вольга Аляксандраўна, намеснік дырэктара;
тэл. 8(02139) 4-11-76 Зайцава Людміла Мікалаеўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Афіцыйны сайт: gcb.belcult.by
Электронная пошта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.