“Зброяй сатыры, зброяй праўды”
туризм в разных странах
готовый интернет-магазин на joomla
Літаратурны вечар “Зброяй сатыры, зброяй праўды” да 120-годдзя з Дня нараджэння выдатнага беларускага сатырыка, байкапісца і драматурга К.Крапівы прайшоў 18 сакавіка ў літаратурна-музычнай гасцінай.
Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю сатырыка. Аматары літаратуры, настаўнікі, школьнікі, супрацоўнікі музея, бібліятэкары далучыліся да акцыі “Байкі Кандрата Крапівы чытаем разам”. У іх выкананні гучалі басні Крапівы “Плывец-тэарэтык”, “Мурашка і Жук”(супрацоўнікі краязнаўчага музея), былі прадстаўлены інсцэніроўкі фельетона “Каровін мужык”, байкі “Воўк і ягнюк па-новаму” (супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі). Выдатна праявілі свае акцерскія таленты ў інсцэніроўках па байках К.Крапівы вучні СШ №2. Дзякуючы прысутнасці пачуцця гумару, атмасферы цеплыні атрымалася сапраўднае свята!
спутниковые тюнеры
установка wordpress на хостинг
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.