Традыцыйная культура рэгіёна
Вусная народная творчасць нашага краю — гэта невычарпальная крыніца ведаў, аптымізму, гумару. Жанры мясцовай вуснай народнай творчасці разнастайныя: прымаўкі, прыказкі, загадкі, прыкметы, легенды, паданні, быліны, забаўлянкі, казкі, замовы, пацешкі, заклічкі, прыгаворкі і інш. Вельмі шырокі пласт народнай культуры — песні і прыпеўкі.
Тэрыторыя Гарадоцкага раёна заселена носьбітамі паўночнабеларускіх гаворак. Наша мова вельмі блізкая да мовы жыхароў Куньінскага і Усвяцкага раёнаў Пскоўскай вобласці, Веліжскага раёна Смаленскай вобласці. Этнографы здаўна заўважылі гэта. А.М. Семянтоўскі ў 1872 г. пісаў, што ў Гарадоцкім павеце замест [ш] вымаўляюць [с], замест [ч] і [т] выкарыстоўваецца [ц] і замест [ф] — [х]. У 1895 г. гэта ж заўважыў і занатаваў М.Я.Нікіфароўскі. I ў нашы дні ў многіх вёсках можна пачуць «цыгун» замест «чыгун», «руцэшка» замест «ручэшка» (пасма льну пры яго ўбор-цы). Этнографамі запісана шмат дыялектызмаў. Яны і зараз адрозніваюць вусную мову жыхароў краю ад гаворак насельнікаў іншых беларускіх тэрыторый. А ў пачатку XX ст. аблокі называлі ў Гарадку булакамі, ластаўку — каршняком (в. Аўзейкава), сыраежкі — акубкамі (у Езярышчы).
Роднае слова — гэта першае, з чым сустракаецца чалавек у жыцці. Старымі забаўлянкамі карыстаюцца ў нашых вёсках і да сённяшняга дня.
Ладкі-ладкі,
Паповы рабяткі,
Гарох малацілі,
Цапы паламалі,
За печ закідалі.
Поп зваліўся з печы,
Пабіў сабе плечы,
Папіха з палаць,
Пабілась аб краваць.
Курыца з паліцкі
Разбіла гаршчочкі-міскі,
Пятух з ямкі
Пабіў усе шклянкі.
(Запісана ад Сняжковай з в. Сілкі Прудніцкага с/с)
Высокай мастацкай формай, глыбінёй зместу вызначаюцца загадкі. Яны развіваюць кемлівасць, адлюстроўваюць жыццёвы вопыт людзей. Іх можна падзяліць па зместу на некалькі значных тэм: прырода і чалавек, гаспадарка і быт, культура, загадкі-жарты. Вось якія творы сабрала Н.А.Каніна ў в. Палешына: «У лес ідзе — дамоў глядзіць, дамоў ідзе — у лес глядзіць» (сякера за поясам), «Даўжэй клеці зашчэпка» (сарока). Вось прыкла-ды загадак, якія асабліва любяць жыхары в. Вярэчча: «Без чаго чалавек не можа жыць?» (без імя), «Якога дрэва болын у лесе?» (круглага), «Калі ідзеш па мосце, што пад нагамі?» (падэшвы), «Што лёгка падымеш, а далёка не кінеш?» (пух). Вось загадкі, запісаныя ў в. Палешына: «Пяць козак смокчуць стажок, а пяць у поле ідуць» (пальцы і кудзеля), «У аднаго парсюка два лычы» (начоўкі).
Захавалася шмат прыказак і прымавак. Некаторыя з іх звяртаюць нашу ўвагу на былы сацыяльны ўклад і гістарычныя падзеі і інш.: «Панскай работы не пераробіш», «Да Юр’я хлеба і ў дурня» (в. Палешына, запісана Н.А.Канінай), «Не адзін Гаўрыла ў Полацку» (в. Лажані), «Пану верна не служы, жонцы праўду не кажы» (в. Рудня), «Горка рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды йдуць» (Гарадок, запісаў Палескі ў 30-ыя гады), «Не той чарвяк, што мы ядзём, а той, што нас з’есць» (в. Седуны).
3 глыбіні стагоддзяў даходзяць да сучаснікаў памяркоўныя словы продкаў: «Які пень, такі і клін, які бацька, такі і сын», «Свайго добрага не хвалі і чужога дрэннага не заганяй», «Не выгаляй глазы на чужое» (так кажуць паўсюдна на Гарадоччыне), «Салому еш, а фасон дзяржы» (в. Астраўляны). У в. Хвошна запісана М.Я.Нікіфароўскім прыказка, якая нарадзілася не ад добрага жыцця: «Ніхто не відаў, як Бог напітаў, а калі хто і відзеў, дык не сабідзеў».
Цікавыя выслоўі бытуюць у Палешыне: «То не бяда, што ў жыце лебяда, няма больш бяды: ні жыта, ні лебяды», «На базары і бык цельны», «Лёгка бярэцца, ды цяжка аддаваць», «Сава не ўродзіць сакала» (в. Палешына, збірала Н.А.Каніна).
Асаблівую цікавасць выклікаюць прымаўкі і прыкметы каляндарнага года. Каляндар даўней сяляне вялі па святах, па іх вызначаўся тэрмін палявых работ. Па з’явах прыроды і назіраннях прадказвалі, якое будзе надвор’е. Але сустракаюцца і такія прыкметы, што лепей назваць забабонамі. Можа, так трэба назваць наступную прыкмету, прыведзеную ў кнізе «Очерки простонародного жнтья-бытья в Внтебской Белорусснн» М.Я. Нікіфароўскім у 1895 г., наўрад ці аднясеш яе зараз да метэаралагічных: «Еслн за ужлном все кушанья потреблены без остатка, то на другой день следует ожидать ведреной погоды, получнлнсь остаткн — погода будет ненастная (заурядная прнмета в с. Хвошне н Войханы, Городокскнй уезд)». Шырока бытуюць у нашай мясцовасці прыкметы і выслоўі-парады, многія з якіх даносяць вопыт продкаў:
На Саракі трэба сорак калоў ачасаць і сорак галышоў з’есці (в. Камета).
Навальніца на голы лес — да неўраджаю (в. Лажані).
Пашчасціць таму, хто на Благавешчанне ўбачыць бусла (в. Паташня).
Кукуе зязюля — добра, калі ў кішэні ёсць грошы (в. Паташня).
Чуецца голас продкаў у парадах, забараняючых якія-небудзь дзеянні: не абмятай ногі дзяўчыне, чакай дрэннага, калі цыбуля не збераглася за зіму, калі еў у лесе познія суніцы, калі насвістваў у хаце, калі варожыш у адзіноце, калі падаеш руку праз парог, ідзеш у лес на Узвіжанне (в. Янова, Обаль, Стадолішча, Прудок, г. Гарадок)
Запісаны краязнаўцамі і мясцовыя жарты, анекдоты мінулых гадоў:
— Свацця, дай малака.
— Карова не доіцца.
— Дык тады дай хоць смятаны (в. Асраўляны). Во парсюк у мяне быў: праз парог не пералезе. А як прыйшлі калоць, дык ён у дзірачку пад парогам — шусь (в. Астраўляны).
— Скажы, Аўдуля, як гэта Лёньку Вольгінага завуць?
— Антонам, кажысь (в. Янова).
Як мы з кумам біліся, ды я яго мяшком — бух! бух! А ён мяне абушком — цюк! цюк! Дык ён спалохаўся ды бягом! А мяне, як пана, на насілках панеслі (в. Астраўляны).
Існуюць былічкі, адну з якіх запісала Рысева М.П. Кажуць, прыняла павітуха траіх хлопчыкаў і бачыла, што ў гэты час у хаце рабілася. У першай — ружжо чысцілі, у другой — лодку рабілі, у трэ-цяй — вяроўкі вілі. Лёс нарадзіўшыхся і прадказваць было лёгка.
Казкі нашага краю вучылі дабрыні, асуджалі сквапнасць.
Казка, запісаная ў вёсцы Халамер’е
Жылі дзед і баба. Жылі яны ўдвух. Ну так жылі яны, жылі. Пост адыходзіць большы, вось гэты, к Паске, сем тыдняў.
Яны ляглі спаць. Загавелі. (Раней жа загаўляліся: ужо мяса там з’ядуць ці што, а калі нешта засталося, гэта ўжо не ядуць — пост.) Спалі яны, спалі — прачнуліся. (Раней жа запалак не было, раздувалі ўсё агонь з жару, з вугольчыка. Насыпаюць у ямкі вуголля, у печкі ямкі былі такія панароблены. Туды попелу наверх накапаюць, і заўсёды там агонь ёсць. Гэта раней так было, бо не мелі запалак.)
Прачнуліся дзед з бабай. У ямцы той хо-лад: нічога ў іх няма.
— Баба, у брата святло гарыць, пайду я, — гаворыць дзед, — жарынку прынясу раздуць, каб агонь быў.
Пайшоў да брата, а брат кажа:
— Што ты, брат, здурнеў?! Сёння Паска, ая табе буду жар даваць.
Ну што ж, не даў яму брат жарынку. Ідзе дамоў, глядзіць: гарыць у полі далёка-далёка агеньчык.
— Пайду я, — кажа, — прынясу адтуль вугалёк раздуць святло, няма ж святла.
Вось дзед пайшоў. А там сядзіць дзядулька з кіёчкам каля агню каля гэтага. Ён прыйшоў і гаворыць:
— Дзень добры, дзядулька. Той паглядзеў і кажа:
— Дзень добры! Што ж ты ходзіш, дзед? — Гэта той кажа, што каля агню сядзеў.
— Кармілец мой, — гаворыць, — няма ў мяне агеньчыка. Я, — гаворыць, — пайшоўда брата, а брат кажа: «Паска сёння», і не даў мне жарынку.
— Да, — гаворыць дзядуля, што ля агню сядзеў, — сёння Паска. Давай палу.
— Авой, дядок, у мяне ж пала згарыць, а ў мяне надзець нечага, толькі насавок гэта адзін.
— Не згарыць, дзед, не бойся. Налажыў яму жару гэтага сюды, у палу, і
сказаў:
— Нясі гэту жарынку, пакладзі ў печку і пакладзі ў хлявок, у клець — усюды пакладзі па жарынцы.
«Як жа я буду класці ўсюды? Ну вось ска-заў жа дзядуля, трэба рабіць». Прыйшоў дадо-му, паклаў гэтак усё. Як стала ў гэтага дзеда ўсяго шмат! I ежы, і адзення, ужо што толькі на свеце ёсць, апынулася ў хаце гэтага дзеда. Тады дзед кажа:
— Баба, пайду я брата ў госці запрашу.
— Ідзі, — кажа, — мы ж не пап’ем і не з’яздзім. Столькі дабра ў нас!
Прыйшоў да брата, гаворыць:
— Брат, хадзіце вы да нас у госці. Пасядзім разам.
Брат пераглянуўся з жонкай.— Ну, ладна, — гаворыць, — прыйдзем. Пайшоў дамоў дзед, які ў госці запрашаў— а яны ўжо паміж сабой гавораць:
— Пойдзем, — гавораць, — хоць пасмяём-ся: толькі прыходзіў па агонь, і ўжо прыйшоў у госці запрашаць.
Ну вось прыйшлі. Як глянулі на гэтага брата, што ў яго ёсць. Ай-яй-яй!.. Пілі, елі, гулялі. Пайшлі. Прышлі дамоў, і гаворыць брат жонцы ўжо:
— Ну, баба, і я заўтра так зраблю. Заліём усё, патушым усё, а я пайду к таму дзядулю ў поле.
Вось так і зрабілі. Прыйшоў брат у поле да таго дзядулі. Той паглядзеў і кажа:
— Што скажаш, чалавек?
— А, — гаворыць брат, — агеньчыка ў мяне няма, дык я і прыйшоў прасіць вугольчык.
— Ха-ха! Паглядзі назад, — гаворыць дзядуля, — колькі ў вас агню!
Паглядзеў брат, а ягоныя ўсе здабыткі гараць: і пабудовы, і хаткі — усё пагарэла. I агеньчыка дастаў.
Вось такая казка.
(Запісана супрацоўнікамі Дома рамёстваў ад Сеўруковай І.Г. у 1993 г.)
Песенька даўняя…
Песенька даўняя, песенька матчына:
«Старонка родная, радзімы край…»
Ільнінка кожная ў яе занесена,
Гарушка кожная — з яе ўзлятай!
Ты з гэтай песенькай рэдка сустрэнешся:
Усе грымлівыя гучаць цяпер.
Але нядоўга ўжо. Напеў той вернецца,
Усім спатрэбіцца, ты мне павер.
Пра белы росанькі, пра зграю воранаў,
Пра кроў гарачую ды на снягу…
I песню ціхую, песеньку матчыну
Ў натоўпе горада я зберагу.
Калі, здарожаны, з яе мелодыяй
Да маёй рэчанькі падыдзе ўнук,
Адмые стомленасць вадой халоднаю,
Шчаслівы ўзыдзе ён на зелен луг,
Песенька ціхая, песенька матчына:
«Старонка родная, радзімы край…»
I гэту простую, святую спадчыну
Таму, хто ўслед ідзе, ты перадай.
Народная песенная творчасць Гарадоч-чыны багатая. Многія творы дажылі да нашых дзён разам з абрадамі, часткай якіх з’яўляюцца. Гэта калядныя песні, масленкі, юраўскія, веснавыя, велікодныя, купаль-скія, пакосныя, жніўнью, восеньскія, сямейна-абрадавыя (радзінна-хрэсьбінныя, вясельныя) і інш.
Нашы вяснянкі — вясёлыя, гарэзлівыя, як песня «Ляцеў бабёр чэраз двор», што запісана ў нашым раёне Павецьевай Л.І. («Веснавыяпесні». Мн., 1979. С. 176).
У юраўскіх песнях выказваецца спадзяванне на добры ўраджай, бо вобразЮр’я — вобраз апекуна зямлі, жывёлы, людзей.
Юрый матку кліча:
— Падай, матка, ключык адамкнуць зямліцу, Выпусціць расіцу
На лён, на пшаніцу, На ранняе лета, На буйнае жыта…
(Запісана ў Гарадоцкім раёне
І.К.Цішчанкам, змешчана ў кнізе
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.