Візітная картка Гарадоцкага раёна
Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць
Гарадоцкі раён – маляўнічы куток зямлі, па тэрыторыі адзін з буйнейшых у рэспубліцы, размешчаны ў паўночна-усходняй часцы Беларусі і займае каля 3000 км². На поўначы мяжуе з Невельскім і Усвяцкім раёнамі Расійскай Федэрацыі, на паўднёвым усходзе з Віцебскім раёнам, на захадзе з Шумілінскім і Полацкім раёнамі. Праз тэрыторыю раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная шаша Санкт-Пецярбург – Адэса, аўтадарога Невель – Полацк. На тэрыторыі Гарадоцкага раёна пражывае 23667 тысячы чалавек, з іх гарадскога 14865.
У склад ўваходзяць г.п. Езярышча, 369 населеных пунктаў, Езярышчанскі пасялковы Савет і 10 сельскіх Саветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Гуркінскі, Даўгапольскі, Межанскі, Пальмінскі, Першамайскі, Руднянскі, Стадалішчанскі.
Цэнтр раёна – горад Гарадок з насельніцтвам 13558 чалавек, размешчаны ў 30 кіламетрах ад абласнога цэнтра горада Віцебска. Раённым цэнтрам Гарадок стаў у 1924 годзе. У сярэднявечча гарадоцкія землі ўваходзілі ў склад Полацкага княства, а з 14 стагоддзя – Вялікага княства Літоўскага. Пагранічнае становішча іх абумовіла ўзвядзенне тут магутных умацаванняў. Заснаваны на паўвостраве возера Езярышча замак падчас ваенных дзеянняў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай не адзін раз разбураўся, затым зноў аднаўляўся. Канчаткова ён прыйшоў у заняпад у 17 стагоддзі. З гэтага часу пачынаецца ўздым Гарадка, які адзначаны на карце С.Пахалавіцкага 1579 года. У 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Гарадок далучаны да Расійскай імперыі. У 1777 годзе атрымаў статус горада і стаў цэнтрам Гарадоцкага павета Полацкай губерні, з 1796 года – Беларускай, з 1802 – Віцебскай. Савецкая ўлада тут была ўсталявана 26 кастрычніка 1917 год.
Вядучая роля ў эканоміцы рэгіёна належыць сельскай гаспадарцы. У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзіць 9 сельскагаспадарчых арганізацый, 5 камунальных унітарных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 3 акцыянерных грамадства: ААТ “Птушкафабрыка Гарадок”, ААТ “Гарадоцкі райагропрамснаб”, ААТ “Гарадоцкі ільназавод”, філіял “Віраўлянскі” замежнага прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства “Дзецкасельскі – Гарадок” і сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства “Улішыцы – Агра” транспартнага унітарнага прадпрыемства “Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі”, камунальнае унітарнае прадпрыемства “Сцяпанавічы”, камунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства ім. Дзямітрава, камунальнае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства ім. Свярдлова, сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Паўночны”. Перапрацоўчую прамысловасць прадстаўляе вытворчы цэх г. Гарадок ААТ “Малако” г. Віцебска.
Жывёлагадоўля з’яўляецца асноўнай таварнай галіной сельскай гаспадаркі раёна. Раслінаводства арыентавана, у першую чаргу, на забеспячэнне кармавой базы жывёлагадоўлі. Гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжа, рапсу і лёну.
Найбуйнейшым прадпрыемствам горада з’яўляецца ААТ “Птушкафабрыка Гарадок”. Кіраўнік – Калодзіч А.Г. – ААТ “Птушкафабрыка Гарадок” – буйны вытворца птушкагадоўчай прадукцыі Віцебскай вобласці. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці і рэалізацыі яек курыных і перапёлчыных, перапрацоўцы мяса птушкі і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. “Птушкафабрыка Гарадок” – гэта шматгаліновае сельскагаспадарчае прадпрыемства прамысловага тыпу. Прадпрыемства займаецца вытворчасцю мяса індычкі ў аддзяленні Хайсы Віцебскага раёна.
Прадукцыю ААТ “Птушкафабрыка Гарадок” ведаюць і любяць па ўсёй Беларусі. Упэўненымі крокамі яна заваёўвае і расійскіх пакупнікоў. На сённяшні дзень яйка курынае харчовае ўзбагачанае ёдам і селенам, перапёлчыны яйкі сталі ўладальнікамі залатых медалёў на шматлікіх міжнародных выставах. Асноўным рынкам збыту птушкагадоўчай прадукцыі з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, яйкі таксама экспартуюцца ў Расійскую Федэрацыю.
Адным з найбуйнейшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у раёне з’яўляецца КУСГП “Паўночны”. Свінагадоўчы комплекс “Паўночны” з’яўляецца буйным жывёлагадоўчым прадпрыемствам вобласці са скончаным вытворчым цыклам па гадоўлі і адкорму свіней. Асноўная галіна – вытворчасць свініны на прамысловай аснове.
Замежнае прыватнае унітарнае сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства “Дзецкасельскі – Гарадок” зарэгістравана ў снежні 2007 года ў Гарадоцкім раёне Рэспублікі Беларусь.У ліпені 2008 года адбылася рэарганізацыя прадпрыемства ў форме далучэння СВК “Віраўлянскі”, на базе якога створаны філіял прадпрыемства – “Віраўлянскі” (в. Віраўля, Гарадоцкага раёна). “Дзецкасельскі – Гарадок” займаецца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі. Гаспадарка спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі малочна-мясной жывёлагадоўлі, збожжа, рапсу. Рэалізацыя малака здзяйсняецца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Адначасова “Дзецкасельскі – Гарадок” у г. п. Езярышча Гарадоцкага раёна ажыццяўляе работу па арганізацыі аптова-лагістычнага цэнтра па дапрацоўцы і гандлі бульбай і агародніннай.
У раёне працуюць прамысловыя прадпрыемствы:
КУПП “Прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак”
Уласнасць – раённая камунальная. Від дзейнасці – вытворчасць цеплавой энергіі. Прадпрыемства аказвае паслугі: распілоўка драўніны, вытворчасць сталярных вырабаў, наладка электраабсталявання будынкаў; агульнабудаўнічыя працы пры каітальным рамонце будынкаў. Прадпрыемства выпускае: піламатэры, паддоны, шчыты і інш.
Рэспубліканскае казённае прадпрыемства “Цэнтр ўтылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння”
Уласнасць – рэспубліканская. Від дзейнасці: вытворчасць прамысловых выбуховых рэчываў. Прадпрыемства выпускае: тратыл-УД; альгетол-35; лом каляровых металаў; лом чорных металаў.
У раёне дзейнічае дзяржаўная лесагаспадарчая установа “Гарадоцкі лесгас”. Будаўнічую праграму выконвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гарадоцкая ПМК-51” – дырэктар Сарокін Віталь Генадзьевіч, камунальнае унітарнае прадпрыемства “Гарадокскае УКС” – кіраўніунік Тасмінская С.В., Атдзел архітэктуры і будаўніцтва Гарадоцкага райвыканкама начальнік аддзела Шчарбатых Алла Фёдараўна. Асноўнай арганізаыяй, якае забяспечвае гандлёвае абслугованне насельніцтва, з’яўляецца спажыўкааперацыя, якая аб’ядноўвае 88 магазінаў і прадпрыемствы грамадскага харчавання. У сферы гандлю працуюць 334 прадпрымальнікі. Бытавыя паслугі ў раёне аказваюцца РУПБО “Райбыт”.
У раёне функцыянуе 12 устаноў дашкольнай адукацыі, з іх 4 яслі-садкі, 4 дзіцячыя садкі, 4 вучэбна-педагагічных комплексаў “дзіцячы сад-школа”.
Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж рыхтуе спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю сярэдняга звяна. Кадры масавых прафесій для сельскай гаспадаркі рыхтуе Гарадоцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж.
Медыцынскія установы раёна
Гарадоцкая ЦРБ мае наступную арганізацыйную структуру: цэнтральная раённая паліклініка, дзіцячая кансультацыя, жаночая кансультацыя, хуткая медыцынская дапамога; стацыянар; Езярышчанскай РБ – на 30 тэрапеўтычных ложкаў, з іх 26 сацыяльная; Холомерская CУБ – на 25 тэрапеўтычных ложкаў, з іх 10 сацыяльных; 20 – ФАП, 4 – амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 2 – урачэбных амбулаторыі. У 2007 годзе ўведзены ў строй новы лячэбны корпус з сучасным абсталяваннем. Гарадоцкая ЦРБ разлічана на 164 ложкі, тэрапеўтычнае аддзяленне – 41 ложак, хірургічнае аддзяленне – 38 ложкаў, педыятрычнага аддзяленне – 22 ложкі, акушэрскае аддзяленне – 10 ложкаў, інфекцыйнае аддзяленне – 12 ложкаў. Таксама маецца аддзяленне рэанімацыі-анэстэзіялогіі на 6 ложкаў і аддзяленне сястрынскага дагляду на 20 ложкаў. Працэдурныя і маніпуляцыйныя кабінеты абсталяваны ў адпаведнасьці з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі, іх аснашчэнне і матэрыяльнае забеспячэнне дазваляюць аказваць якасную і высокакваліфікаваную дапамогу. Сястрынскія пасады звязаны з палатамі святлогукавой сігналізацыяй і селектарнай сувяззю.
Сетка клубных устаноў Гарадоцкага раёна:
Гарадоцкі гарадцкі Дом культуры, Езярышчанскі гп. Дом культуры, сельскія дамы культуры 16, сельскія клубы 13, музеі – 1, школы мастацтваў – 2, кадры – 188.
Ёсць Дом рамёстваў і фальклору, раёны краязнаўчы музей, дзіцячая школа мастацтваў, Езярышчанская дзіцячая музычная школа. 13 калектываў мастацкай самадзейнасці маюць ганаровае званне “народны”. Цэнтральная бібліятэчная сістэма аб’ядноўвае 24 бібліятэк. У іх ліку Гарадоцкая раённая бібліятэка, Езерышчанская гарпасялковая бібліятэка, Селішчанская бібліятэка-клуб.
Уражэнцамі Гарадокчыны з’ўляюцца такія вядомыя на беларускай зямлі і за яе межамі людзі, як Генадзь Якаўлевіч Шмань – пісьменнік, Зіновій Міронавіч Масарскі – дырыжор, прафесар Ленінградскай кансерваторыі, заслужаны артыст Літоўскай ССР, Анатоль Максімавіч Дарафееў – арнітолаг, прафесар былы міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Беларусі, Пятро Івановіч Лелюхаў – прафесар, доктар ваенных навук, генерал-маёр авіацыі, Леанід Сяргеявіч Пузырэўскі доктар эканамічных навук, Уладзімір Фёдаравіч Логінаў – доктар геаграфічных навук, прафесар, член-караспандэнт АН БССР
Аб прыродзе, гісторыі раёна расказваюць краязнаўчы музей, экспазіцыі музеяў, школ, аграрна-тэхнічнага каледжа.
Больш за 30% тэрыторыі раёна занята лесам. Агульная працягласць рэк працякаючых па тэрыторыі раёна, складае 695 км. Найбольш буйныя з іх – Обаль, Ловаць, Аўсянка, Лужаснянка. Самыя буйныя з 162 азёр – Езярышча, Лосвіда, Вымна. 56 азёр маюць рыбалоўнае значэнне
На тэрыторыі раёна знаходзяцца заказнікі: батанічныя – “Паташанскі”, “Вослепна”, біялагічныя – “Ловаць”, “Сурміно”, азёрна-іхтэалагічны – “Ціёста”, гідралагічны – “Карыцінскі Мох”, Езярышчанскі арніталагічны заказнік.
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.