Гісторыя Гарадоцкага раёна

 Гарадок упамінаецца ў 1128 г. з нагоды ваеннага паходу Кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў Полацкую зямлю. “ В летом 6636 пасла князь Мсціслаў с братьею своею многі крівічы, четырьмі путьмі:… Всеволодка із Городка… повеле іці к Ізеславлю… ” у летапісах другой паловы 13 ст. згадваецца “Гарадок каля Полацка” ў сувязі з бітвай палачан з літоўскім войскам на чале з Мінгайлам, у ходзе якой Гарадок быў знішчаны. У 1551 г. упамінаецца ў “Рэестры” сярэбшчыны з гарадоў ВКЛ, згодна з якім “с места Гарадка” плацілі у казну “20 коп грошей… ”.

У канцы 16 ст. тут быў пабудаваны замак. У сярэдзіне 19 ст. вядомы гісторык Без-Карніловіч сведчыў, што на правам беразе р. Гаражанкі яшчэ захоўвалася чатырохвугольнае земляное ўмацаванне, а на узвышшы крутога левага берага “виден каменный фундамент, свидетельствующий о существовании каменного замка”. Ад яго (замак, горад) паселішча, па яго меркаванні, і атрымала сваю назву, і размяшчалася па абодвух берагах. У канцы 1570 г. упамінаецца Вялікі і Малы Гарадок. На пачатку 17 ст. – мястэчка ў Віцебскім павеце тагож ваяводства ВКЛ, дзяржаўная ўласнасць. У першай палове 17 ст. згадваецца праваслаўная Свята-Ільінская царква. Па некаторых звестках, Гарадок на той час меў герб – выяву льва на залатым полі.

 Паданне аб Гарадку ў кнізе “Віцебшчына у легендах і паданнях” апавядае аб тым, як выратавала ад жабрадства і галоднай смерці сваіх бацькоў малодшая дачка Гануся, якая атрымала ад іх самы бедны пасаг. Пасялілася яна з бацькамі на лапінцы зямлі, і зрабіла гародчык. Неўзабаве і да яе (Ганусі) жаніх пасватаўся, не такі багаты… І сказаў:”Ды мы з вашага гародчыка сапраўдны гарадок зробім”. Тую мясціну людзі з таго часу сталі Гарадком зваць.

 На тэрыторыі Гарадоцкага раёна захавалася шмат помнікаў старажытнай гісторыі: стаянкі, гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, якія адносяцца да эпох каменнага і жалезнага вякоў, да сярэднявечнага перыяду. Зараз вядома больш за 60 пунктаў, каля якіх выяўлены археалавічныя помнікі. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць раннія гарадзішчы… каля вёсак Буракова і Загорцы. Пры раскопках іх і на ўсіх іншых ранніх гарадзішчах, знойдзены рэшткі жалезаплавільных печаў і шлакі ад выплаўкі жалеза. У гарадзішчы каля вёскі Загорцы, якое мае плошчу 45х52м, знойдзены рэшткі згарэўшага наземнага драўлянага жылля з каменнымі прымітыўнымі ачагамі на земляной падлозе і рэшткамі абвугленых зернеў пшаніцы. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць знаходкі на месцы жылля двух першабытнага тыпу каменных зернацёрак. Знойдзена шмат костак хатніх і дзікіх жывёл. Жыхары гарадзішча, якія яшчэ не умелі выплаўляць жалеза, выраблялі ў пачатку розныя прылады (стрэлы, шылы, іголкі) галоўным чынам з касцей жывёл, з крэменю. У гэтым гарадзішчы знойдзены абломкі глінянага посуду з адбіткамі грубай тканіны, а таксама гліняныя прасліцы, у невялікай колькасці бронзавыя аздобы ( кольцы, бляшка і інш.), якія вырабляліся на месцы з прывазнога з Прыбалтыкі сырцу.

 Гарадзішча Буракова ў навуку ўвайшло даўно. На працягу 1964-1965гг праводзіліся раскопкі на паўночным канцы пасяленне Буракова, у выніку чаго атрыманы цікавыя факты.Так, напрыклад, пры паверхневым аглядзе відаць, што гэта пасяленне ніколі не мела абарончых збудаванняў у выглядзе валоў і равоў: яны былі скрыты ці поўнасцю засыпаны. Таму яго і аднеслі да тыпу неўмацаваных гарадзішчаў. Вялікі навуковы інтарэс уяўляюць рэшткі ўскрытай на гарадзішчы жалезаапрацоўчай майстэрні слуповай канструкцыі. На падлозе майстэрні знойдзены дзве каменныя кавалды, сцены і аснова сырадутнай печы па выплаўцы жалеза, шлакі, кавалачкі жалеза і іншыя адыходы. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы таксама мелі слупавую канструкцыю. Па сярэдзіне  будынкаў , на зямляной падлозе, знаходзіліся  прымітыўныя  каменныя ачагі.Як у жыллі, так  і за межамі знойдзена мноства розных прадметаў, але асноўная маса складалася з рэшткаў глінянага ляпнога ад рукі посуду, упрыгожанага па  паверхні разнастайнай формы і велічыні ямкамі, скразнымі адтулінамі па самым венчыку і папярэчнымі лініямі. Увесь  посуд грубы па  вырабу, слабага  абпалу.Апрача  таго,з гліны рабілі прасліцы- невялікія плоскія кружочкі з адтулінамі ў цэнтры, якія ужываліся для прадзення.   Аб развіцці  жывелагадоулі і палявання сведчаць знаходкі касцей ад хатняй і дзікай жывёлы.Вялікую ролю ў жыцці старажытнага насельнічтва адыгрывала  таксама і земляробства.Да ліку прылад працы земляробства трэба  аднесці жалезныя з вузкім  лязом сякеры, якія ўжываліся галоўным чынам для высякання і раскарчоўкі  лесу пад ворыва, сярпы, каменныя зернацёркі для размолу зерня і інш.Сярод  вырабаў з косці ёсць  наканечнікі стрэл, шылы і іголкі. Знаходка гэтых  прадметаў гаворыць аб тым, што разам  з жалезнымі вырабамі працягвалі бытаваць і больш архаічныя касцяныя прылады, вядомыя  яшчэ ў час старажытнага каменнага веку. Бронзавых вырабаў на гарадзішчы Буракова знойдзена  параўнальна мала, і ўсе яны прадстаўлены ўпрыгажэннямі.

 У  наваколлі в. Дарахі ў радыусе 2-3 км на паўднўвым беразе Сенніца даволі кампактна размяшчаюцца  11 курганных могілкаў, у якіх налічваецца да 150 курганоў.Ёсць некалькі адзінкавых насыпаў.Наберазе возера знойдзны тры паселішчы:                                                                                                                                 

  Паселішча-1 Лысая Гара- за 0,6 км на ўсход ад вёскі на невялікім узвышшы ,плошчай 0.5 га  на беразе возера Сенніца, пры ўпадзенні ў  яго ручая.Даследавалася ў 1972-1973гг.Раскапана 104 кв .м  культурнага слоя  таўшчынёй 0,3-0,6  м.У мацерыку выяўлены  невялікія ямы, верагодна , ад слупоў. Знойдзны ляпны посуд трэцяй чверці 1-га тыс. Н. э. І кераміка феадальнага перыяду, некалькі перапаленых  костачак, жалезны  шлак.Паселішча -2 – у напрамку на в. Дубакрай на беразе возера за  1,2 км на паўночны захад ад в. Дарахі нп ўзвышшы  2 га  сярод балота.Культурны  слой захаваўся  каля падэшвы гары.У 1978 г. даследавана 40 км, м  таўшчынёй 1м.  Выяўлены  камяні, магчыма ад печы.Знойдзена  456 кавалкаў ляпной керамікі другой і трэцяй чверці 1-га тыс. н. э., гліняная прасліца, два  жалезныя шылы, фрагмент сярпа, жалезныя шлакі.На балоце каля селішча выяўлены камень ад жорнаў дыяметрам 38 см з высвідраваным паглыбленнем.                                           

  Паселішча -3-Чорная  Зямля плошчай 1-га  знаходзіцца за  1,5 км на паўночны захад ад  Дарахоў на беразе Сенніцы.Таўшчыня культурнага слоя 0,8 м. У шурфе (2?1) знойдзена 60 кавалкаў ад гаршкоў 11ст. На раллі выяўлена ляпная кераміка.Да  гэтага паселішча адносіцца  курганны  могільнік дарахі 5.Устаноўлена, што курганныя моггльнікі належаць да трох перыядаў складанай этнічнай гісторыі Беларускага Падзвіння:трэцяй чверці  1-га тыс. н.э.,7-9 і 10-11стст.Усяго  даследавана  40 курганоў.

 Гарадоцкі павет у дарэвалюцыйны перыяд. 

Плошча павета складала 3107,1 кв. вярсты, налічвалася 94 сельскія вобшчаствы, 1744 паселішчы. У склад яго ўваходзіла 21 воласць: Болецкая, Бяскатаўская, Вайханская, Віраўлянская, Вышацкая, Вярэцкая, Горкаўская, Дубакрайская, Дубінінская, Зайкаўская, Казьянская, Мішневыцкая, Обальская, Паташанская, Руднянская, Селішчанская, Стайкаўская, Старынская, Уладзімірская, Ціясцянская, Халамерская. Насельніцтва абкладвалася шматлікімі падаткамі і выплатамі. Не ўсе маглі іх сваечасова ўносіць. Меліся нядоімкі. У 1886 годддзе па павету яны складалі 26 514 руб. 47 кап., па гораду 2 518 руб. 54 кап. Людзі неслі значныя матэрыяльныя страты ў выніку розных нясшчасных выпадкаў. У 1886 г. у павеце здарыліся 63 пажары, якія нанеслі страты жыхарам у памеры 19 797 руб. Агонь знішчыў 138 двароў. У 1895 г. у выніку 73 пажараў у павеце згарэлі 96 дамоў, а ў 1905 г. авд агню пацярпелі 615 пабудоў. Абсалютная большасць насельніцтва жыла ў сельскай мясцовасці.  Пасля адмены прыгоннага права, нягледзячы на феадальныя перажыткі, галоўны з якіх – памешчыцкае землеўладанне, развіваліся капіталістычныя адносіны. У паслярэформенны перыяд у памешчыцкіх маёнтках Віцебшчыны існавалі адработачнае і змешанае сістэмы гаспадарання. Пераважна паршае з іх. За арэнду ворнай зямлі, іншых угоддзяў сяляне са сваім інвентаром апрацоўвалі землі памешчыкаў. У многіх маёнтках адпрацоўкі спалучаліся з наёмнай працай. У гэты час змянілася спецыялізацыя памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак. У 60-70-ыя гг. Яны аддавалі перавагу вырошчванню збожжавых культур. У наступныя дзесяцігоддзі ў выніку сусветнага аграрнага крызісу рэзка знізіліся цэны на хлеб. Сельскія гаспадары пачалі скарачаць пасяўныя плошчы пад збожжавыя культуры і пашыралі вытворчасць бульбы і льну. Атрыманае валакно і семя ішлі на продаж і складалі галоўны прыбытак гаспадарак. Памешчыкі губерні пераходзілі да развіцця жывёлагадоўлі, арганізоўвалі малочную гаспадарку.

У памешчыцкіх гаспадарках разводзілася пародістая жывёла. З пачатку 20 ст. з Полацкага павета разам з прылягаючымі да яго валасцямі Гарадоцкага і Дрысенскага паветаў вывозілася 182 000 пудоў садова – агародніннай прадукцыі. Садаводства шырока вялося ў маёнтку Мяжа. З агародніны і ягад тут выраблялі віно. Узмацніўся працэс расслаення сялян. Сярод іх былі тыя, што куплялі зямлю, участкі розных памераў, нават да 1 000 дзесяцін і больш. Гэта ўжо былі прадстаўнікі сельскай буржуазіі. У 1877 г. у Гарадоцкім павеце прыватнауласніцкія землі складалі 1 000 29 дзес. (35,2%), надзельныя 13 00 96 дзес. (45,8%); астатнія 19 % або 53 799 дзес зямлі, належылі дзяржаве, царкве і інш.Сялянне церпелі ад беззямелля і малазямелля.Ім прыходзілася  арандаваць землі ў памеўчыкаў за адробкі і грашовую плату.Арэнда на кароткі тэрмін і дробнымі ўчасткамі  абыходзіліся сялянам даражэй.У павеце за права зняць адзін ураджай хлеба плацілі па 10-12 руб .за дзесяціну, а па доўгатэрміновых дагаварах -4-6 руб.            Адчувалася  аграрная  перанаселенасць.У канцы 19 ст. лішак  рабочых рук у павеце складаў 17950 чалавек.Часта  насельніцтва  займалася промысламі,адыходніцтвам,наймалася  па працу да  памешчыкаў і замежных селян.Асобныя жыхары вёсак адпраўляліся ў прамысловыя гарады Расіі,перасяляліся ў  Сібір.

 У паслярэформенны час захавалася рамесная вытворчасць. У першай палове 60-ых гг. У Гарадку працавалі 215 майстроў, 114 рабочых і 61 вучань. Найбольш шматлікімі былі спецыяльнасці пекараў, мяснікоў, шаўцоў, краўцоў, гарбараў, кавалёў, ганчароў. У справаздачы Віцебскага губернатара за 1894 г. адзначаецца занятых рамеснай справай у Гарадку 278 чалавек і 2481 – у павеце. Праз 3 гады у 1897 г., у горадзе налічвалася 233 майстры, 76 рабочых і 54 вучня. Прамысловы пераварот прывёў да развіцця машыннай вытворчасці. Найбольшая колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў знаходзілася ў сельскай мясцовасці, была набліжана да пераапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны. У 1862 г. у Гарадку існавалі 3, у павеце – 11 фабрык і заводаў, а ў 1896 г. – 10 і 44 адпаведна. За 30 г. адбыўся рост іх колькасці ў Гарадку ў 3, у межах павета – у 4 разы. Гэта былі мылаварныя, гарбарныя, вінакурныя, мукамольныя, цагляныя прадпрыемствы; з’явілася вытворчасць сінельнанабойных тканін і сельтэрскай вады. Буйнейшым па ліку рабочых і вырабляемай прадукцыі заставаўся шклозавод “Ноўка”. Астатнія фабрыкі і заводы з’яўляліся дробнымі, на іх працавалі 1-2 рабочых. У канцы 19 ст. на прадпрыемствах, размешчаных у Гарадку,- 33 рабочых, на размешчаных у павеце – 116. Уладальнікамі дробных прадпрыемстваў з’яўляліся дваране і заможныя сяляне, у горадзе – мяшчане, у большасці сваёй з ліку яўрэйскага насельніцтва.

 Крызіс 1900-1903 гг. Прывёў да скарачэння рамеснай вытворчасці, адбываўся рост фабрычна – заводскай прамысловасці. У 1904 г. у Гарадку дзейнічалі 16 фабрык і заводаў, на якіх былі заняты 57 рабочых. Заробак чорнарабочага ў месяц складаў 5 руб. мужчынам і 3-4 руб. жанчынам. Праца прыслугі ацэньвалася; 3-4 руб. жанчыне і 8 руб. мужчыну. У 1912 г. у Гарадку налічвалася 240 гандлёвых і прамысловых устаноў. Праводзіліся 3 кірмашы. На іх прывозілася тавару на 1 900-2 400 руб. Прадаваліся гатовае аддзенне, сані, яйкі, куры, жывёла. У 1905 г. пачалася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Узмацніўся сялянскі рух. У Гарадоцкім павеце ён выражаўся ў патравах памешчыцкіх угоддзяў, всечках лесу – памешчыцкага і казённага. У Гарадку і павеце распаўсюджваліся пракламацыі. У час рэвалюцыі, у 1906 г., з’явіўся царскі указ аб аграрнай рэформе, ініцыятарам якой быў П. А. Сталыпін. У 1908 г. у Гарадоцкім павеце на хутары адышлі жыхары двух населеных пунктаў з 30 дварамі. У 1911 г. пажадалі весці хутарскую гаспадарку сяляне  вёскі Завань. Далейшае ажыццяўленне Сталыпінскай зямельнай рэформы было спыніна першай сусветнай вайной. Ад заняткаў было адарвана вялікае колькасць рабочых рук.Даныя перапісу 1917г. сведчачь, што ў Віцебскай  губерні з вёсак прызвалі ў войска 52,2% працаздольных мужчын.

 Насельніцтва прыцягвалася да розных відаў работ: узвядзення абарончых будаванняў, перавозкі воінскіх грузаў, прагону гуртоў жывёлы, рамонту і пракладкі дарог. Да канца 1915 г. Гарадоцкі павет не мог паставіць на гэтыя работы ніводнага чалавека. Улады рабілі прымусовы набор сялян. У Гарадку мясцовая паліцыя забірала на акопныя работы выпадковых людзей, што прыязджалі на базар, у асноўным з беднага насельніцтва. Іншых хапалі на вуліцах і з дамоў. Пачаў адчувацца недахоп прадуктаў харчавання. Насельніцтва на ўсе цяжкасці ваеннага часу адказвала пратэстам. З 19 па 23 ліпеня у чатырох паветах Віцебскай губерні  –  Віцебскім, Гарадоцкім, Дрысінскім і Полацкім – запасныя разграмілі 24 вінныя і прадуктовыя рамы.У Гарадоцкім павеце быў зроблены напад на валасную касу. Сялянне адмаўляліся выконваць нарады на перавозку ваенных грузаў.Так паступілі ў снежні 1915 г. жыхары некалькіх валасцей павета.Тыя ж ,каго паліцыя змагла сабраць, раз’ехаліся ,бо ў Гарадку не аказалася стражнікаў для іх аховы.Адбываліся выступленні  селян у час  мабілізацыі ў армію. 27 верасня 1915 г. навабранцы разграмілі 5 прадуктоваых крам на станцыі Езярышча.Такія ж выступленні салдат мелі  месца на чыгуначнай станцыі таксама ў  Залуччы і былі  выкліканы адсутнасцю прадуктаў харчавання і ростам  цэн на іх.  Але ж сярод жыхароўпавета былі і  добраахвотнікі , якія самі  вызваліся ісці на вайну. Імперыялістычная вайна рэзка пагоршыла стан  сельскай гаспадаркі,прамысловасці,выклікала незадаволенасць працоўных слаёў насельніцтва,абвастрыліся ўсе супярэчнасці.У краіне  нарастаў рэвалюцыйны крызіс.

 Рэвалюцыйныя падзеі  і ўстанаўленне  савецкай улады.

 У выніку  Лютаўскай рэвалюцыіі, якая ліквідавала самадзяржаўе,у краіне склалася двоеўладде: Саветы –орган улады працоўных і Часовы ўрад, які абараняў інтарэсы буржуазіі.У пачатку сакавіка весткі пра гэтыя падзеі дасягнулі Беларусі.У гарадках і мястэчках прайшлі  мітынгі, дэманстрацыі.Працоўныя  Гарадка вызвалілі з турмы 90 зняволеных, арыштавалі  турэмную  адміністрацыю.Пачалі  стварацца Саветы рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.Часовы  ўрад назначыў у губерні і паветы  сваіх камісараў, да якіх пераходзіла  мясцовая  ўлада. Гэтую  пасаду ў Гарадоцкім павеце з  15 мая займаў Вальдэмар Генрыхавіч Дзідрых,аграном,салдат 298-га пяхотнага запаснога палка.   У першыя дні сакавіка быў арганізаваны Савет рабочых сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў у Гарадку. У маі адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Каля 500 чалавек прадстаўлялі інтарэсы сельскіх жыхароў павета. Было вырашына неадкладна арганізаваць Саветы ва ўсіх валасцях і таварыствах, стварыць “… Гарадоцкі павятовы Савет сялянскіх дэпутатаў і прыняць меры да распаўсюджвання сярод сельскага насельніцтва думкі аб неабходнасці для усіх грамадзян – землеуладальнікаў аб’яднацца ў сялянскія саюзы для больш паспяховага вырашэння зямельных і інш. сялянскіх патрэб”. Выпрацаваны з’ездам парадак арганізацыі сялянскіх Саветаў даваў права ўдзельнічаць у выбарах сельскаму працоўнаму насельніцтву, дасягнуўшаму 18 – гадовага ўзросту, незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання. Ад кожнай воласці і ад гарадскога земляробчага насельніцтва ў павятовы Савет сялянскіх дэпутатаў выбіралася па 3 дэпутаты. У сакавіку-красавіку 1917 г. у павеце, як у цэлым па Беларусі, пашыраецца сялянскі рух. З маёнтка Азёркі Гарадоцакга павета паведамлялася, што сяляне яго разараюць. У сакавіку начальнік штаба 1-ай арміі Заходняга фронту генерал Доўбар-Мусніцкі накіраваў у павятковыя цэнтры Віцебскай губерні, у ліку якіх быў і Гарадок, вайсковую каманду з мэтай падаўлення сялянскіх выступленняў. Віцебскі губернскі камісар тэлеграммай 27 мая 1917 г. паведамляў у Міністэрства ўнутранных спраў аб тым, што ў Гарадоцкім павеце асобныя валасныя камітэты сілай ліквідуюць казённую лясную ахову, адбіраюць землі ў прыватных уласнікаў. У чэрвене сяляне вырашылі канфіскаваць маёнтак Рудню, які належаў былому віцебскаму віце-губернатару, члену Дзяржаўнага Савета А. Ф. Розіну.

 У пратаколе 5-ай сесіі губернскага зямельнага камітэта аб аграрным руху ў Гарадоцкім павеце адзначалася: “Увогуле, у павеце насельніцтва не ўсюды лічыцца з пастановамі зямельных камітэтаў, дзякуючы таму, што на чале некаторых валасных камітэтаў стаяць так званыя “бальшевікі””. У мае ў Гарадок прыехалі 26 “ленинцев”, 5 чалавек засталіся ў горадзе, астатнія паехалі ў воласці.

 У другой палавіне ліпеня ў Гарадку ўзнікла бальшевіцкая арганізацыя яна аб’ядноўвала прыкладна 10 чалавек. У верасні сюды прыбыў 10-ы аўтамабільны дэвізіён і 298-ы запасны пяхотны полк. Сярод салдат таксама знаходзіліся бальшевікі. На другі Усерасійскі з’езд Саветаў быў выбраны дэлегатам прапаршчык Хананян, прадстаўнік бальшавікоў. На пасяджанні савета 16 кастрычніка дэлегатамі з’езда быў прыняты наказ аб неадкладным перамір’і і прапанове ўмоў дэмакратычнага міру, поўнай дэмакратызацыі арміі перадачы да склікання Устаноўчага сходу ўсіх зямель сялянскім зямельным камітэтам аб нацыяналізацыі банкаў, транспарту, прамысловасці і кантролі Саветаў над размеркаваннем прадуктаў першай неабходнасці, аб перадачы ўсёй улады Саветам.  

 Жыхары Гарадка і вёсак павета пра Кастрычніцкую рэвалюцыю даведаліся ад тэлеграфістаў чыгуначнай станцыі. Напрыклад, у вёскі Пліткі , Вышадкі і Дубрава 26 кастрычніка гэтую навіну прывёз селянін, які сам пачуў аб падзеях у Петраградзе ад бычыхінскага тэлеграфіста. 8 лістапада 1917 г. Гарадоцкі павятовы Савет прыняў пастанову аб прызнанні савецкай улады і стварэнні ваенн-рэвалюцыйнага камітэта. На наступны дзень на яго арганізацыйным паседжанні старшынёй быў абраны А. Шульц, намеснікам Ф. Жукаў, сакратаром С. Труноў, яго намеснікам Беразоўскі. Камісарам выбралі Бяссонава, памочнікам Кузьмінскага.

 У лістападзе 1917 г. скасавана пасада павятовага камісара Часовага урада. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт назначыў кіраўнікоў гарадской і павятовай міліцыі. Імі сталі Рышман і Шульц. Былі прыняты меры па ахове Гарадка. На вуліцах горада ўстаноўлена 11 пастоў. Утвораны ваенна-рэвалюцыйны суд у складзе трох чалавек, а таксама спецыяльны ўзброены атрад пад  кіраўніцтвам  Храпкова і Асятрова для навядзення парадку ў павеце, дзе адбываліся грабежніцкія дзеянні, падпалы маёнткаў з удзелам салдат і мясцовых жыхароў.Ваенна-рэвалюцыйнаму  камітэту  даваліся шырокія паўнамоцтвы па барацьбе з контррэвалюцыйнымі дзеяннямі і раскрадальнікамі  народнага дабра. У рэзалюцыіі  Гарадоцкага павятковага Савета і павятковых галосных, аб’ яднанае пасяджэнне якіх  адбылося ў пачатку студденя 1918 г.,аб’яўлялася аб падтрымцы ўсіх дэкрэтаў,выдадзеных Саветам  Народных  Камісараў. 23-25 студзеня ў Гарадку праходзіў павятовы з’езд  Саветаў.У яго пастанове адзначана , што вышэйшай уладай у павеце з’яўляецца з’езд; у перыяд паміж з’ездамі- Савет. Пры Савеце былі створаны секцыі: зямельная,харчовая, культурна-асветніцкая, юрыдычная, па гарадскіх справах, ваенная і фінансавая.Фактычна з’езд замацаваў устанаўленне савецкай ўлады ў Гародоцкім  павеце. 14 лютага была  ліквідавана гарадская дума.Такім чынам, у лістападзе 1917- лютым 1918 г. у горадзе і павеце адбылося скасаванне органаў буржуазнай улады, ствараўся  новы апараткіравання.

 Адначасова ў павеце праводзіліся мерапрыемствы па  ажыццяўленню дэкрэтаў савецкага  ўрада. Ужо 17 лістапада на пасяджэнні павятковага Савета разглядалася  пытанне аб ахове народнай маёмасці і правядзенні ў жыццё дэкрэта  аб зямлі. Новая ўлада прымала меры па аказанню харчовай і грашовай дапамогі бяднейшым сем’ям  у  Гарадку і павеце. Складаным было  становішча з харчаваннем. Выканкам Гарадоцкага павятковага Савета рабочых , сялянскіх і салдацкіх  дэпутатаў камандзіраваў сваіх прадстаўнікоў у Таўрычаскую і іншыя  губерні для закупкі хлеба. Адным  з іх быў Густаў  Якаўлевіч  Пржыбыдзяк. Маючы спецыяльнае пасведчанне , ён павінен быў  нагрузіць,адправіць  і суправаждаць хлебныя  грузы ў свой  павет. Размеркаванне хлеба, мукі і іншых прадуктаў было  нарміраваным. Пачаўся працэс  нацыяналізацыі прыватнай уласнасці. Дзяржаўнымі сталі аптэкі ,кінематограф. Рэквізаваліся  многія памяшканні  пад шпіталі, казармы, установы: пяць крам Альдшуцлера, дом і крамы Мінца, крамы  Прусава на  Базарнай плошчы (зараз  Леніна), дамы Сыркіна, Прусава, Хазанава, Рабіновіча, Рыўкіна, Гольдзіна, Пірацінскага, Шубік, Храпкова, Шульмана на  вуліцах 1-ай і  2-ой  Вялікіх і іх скрыжаванні  (зараз  Савецкай і  Пралетарскай ); на Стараневельскай  вуліцы (зараз Галіцкага) дамы, якія належалі  Гуткіну, Аскоцкаму,  Гайдуку, Ляснеўскаму , сінагога  па вул. Валадарскага. Рэквізаваны  млын Дворкіна планавалася  выкарыстаць для  ўстаноўкі дынама –машыны з мэтай выпрацоўкі электрычнасці. Дом Хазанава, размешчаны па вуліцы Валадарскага, прадназначаўся для  арганізацыі ў ім прытулку.

 У студзені 1918 г. вырашалася  пытанне аб  стварэнні новай арміі- “добраахвотніцкай “  народнай  гвардыі, прызначэнне якой- абараніць заваёвы не толькі ад знешніх ворагаў, але і ад унутраных..”Віцебскія  губернскі і гарадскі Саветы салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў зборным  пунктам для добраахвотных фарміраванняў Віцебскай губерні прызначылі  г. Гарадок. Ваенная секцыя Савета праводзіла запіс добраахвотнікоў, улік і прыём гарадоцкага конскага запасу і маёмасці, якія засталіся пасля расфарміравання 298-га запаснога палка 17-га армейскага корпуса. У сувязі з наступленнем нямецкіх войскаў і набліжэннем фронту да межаў Гарадоцкага павета ў валасцях ствараліся партызанскія атрады, узбраеннем якіх служылі вінтоўкі і кулямёты, прынятыя ад расфарміраваных часцей, а частка зброі была дастаўлена з Петраграда і Віцебска. Агульны сход грамадзян Віраўлянскай воласці вырашыў звярнуцца ў ваенную секцыю павятовага Савета з патрабаваннем выдзеліць 300 вінтовак для аховы тэрыторыі воласці ад наступлення немцаў.Гарадоцкі атрад добраахвотнікаў налічваў у гэты час 150 чалавек, з якіх 50 знаходзіліся непасрэдна «ввду непрнятеля» на станцыі Палата Мікалаеўскай чыгункі, з астатнімі навабранцамі праводзілі заняткі інструктары. Пагроза нямецкай акупацыі прымусіла ваенную секцыю Віцебскага губернскага Савета прыняць рашэнне аб перадачы коней, якія былі ў гарнізоне, у Віцебскі і Гарадоцкі паветы. Дазваляўся продаж іх сялянам і гараджанам для гаспадарчых патрэб. Бяднейшым сялянам давалася растэрміноўка да 2 месяцаў.

 У студзені 1919 г. Заходняй ваеннай акругай, у склад якой уваходзілі Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні, пачалося фарміраванне батальёна з прадстаўнікоў вясковай беднаты. Батальён павінен быў увайсці ў склад палка, які фарміраваўся ў Самары. Гэты горад з’яўляўся апорным пунктам барацьбы з Калчаком. На тэрыторыі Віцебскай губерні фарміравалася другая рота вясковай беднаты (першая — у Ельні Смаленскай воласці, трэцяя — у Магілёве). Гарадоцкаму, Полацкаму, Невельскаму ваенкаматам даручалася фарміраванне па аднаму стралковаму ўзводу ў складзе камандзіра, яго намесніка, трох камандзіраў аддзяленняў, 54 байцоў, 4 грэнадзёраў, 3 разведчыкаў і 4 санітараў. У аснову фарміравання быў пакладзены прынцып добраахвотнасці. У прадпісанні Віцебскага губваенкамата гаварылася: «Усе гэтыя асобы набіраюцца мясцовымі арганізацыямі беднаты і павінны мець адпаведныя рэкамендацыі, набіраемыя асобы павінны з’явіцца ў павятовы камісарыят абмундзіраванымі, падрыхтаванымі і ўзброенымі…» Камандзірам роты вясковай беднаты 14 студзеня 1919 г. быў прызначаны супрацоўнік інструктарскага аддзела Віцебскага губваенкамата Фёдар Якаўлевіч Савіцкі. Арганізавана праходзіла фарміраванне ўзвода ў Гарадоцкім павеце. 11 студзеня 1919 г. аб’яднанае пасяджэнне Болецкага валаснога выканкама з прадстаўнікамі камуністычнай ячэйкі прыняло пастанову: «Рэкамендаваць у роту вясковай беднаты добра нам вядомых і сумленных асоб, якія прызываюцца на ваенную службу: в. Кашурына — Віктара Паўлавіча Смалякова, в. Галубова — Кірыла Мікітавіча Старавойценкі і Васіля Іванавіча Фаміна, в. Вокшава — Віктара Кузьміча Азаранку, в. Міненкі — Шліпа Максімавіча Паўлава і в. Ваўненкі — Рыгора Лявонавіча Лявонцьева».

 23 студзеня 1919 г. узвод вясковай беднаты Гарадоцкага павета быў сфарміраваны ў колькасці 70 чалавек і накіраваны ў Віцебск. Камандзірам узвода прызначаны Сямён Кліменцьевіч Глушнёў (в. Сячонка Зайкаўскай воласці), намеснікам камандзіра ўзвода — добраахвотнік Дарафей Іванавіч Кашэнка (в. Заўсыса Вайханскай воласці), камандзірамі аддзяленняў — Аркадзь Васільевіч Святлоў (в. Арэхава Старынскай воласці), Канстанцін Нікіфаравіч Нікіфараў (в. Пачынка Зайкаўскай воласці) і Аўраам Дзмітрыевіч Гутараў (в. Шарыпы Зайкаўскай воласці). Добраахвотна запісаліся ў фарміруемы ўзвод вясковай беднаты Герасім Спірыдонавіч Кісялёў (в. Швы Вярэцкай воласці), Мікалай Мікалаевіч Стрыжанаў (в. Рудня Руднянскай воласці), Ануфрый Нікіфаравіч Нікіфараў (в. Бліны Старынскай воласці), Мікалай Емяльянавіч Ларчанка (в. Усыса Вайханскай воласці), Якаў Ніканавіч Ніканаў (в. Грыбачы Старынскай воласці).У канцы студзеня рота вясковай беднаты была ўкамплектавана, але адпраўка яе ў Самару затрымлівалася, таму што не хапала ўзбраення, галоўным чынам кулямётаў. 14 лютага 1919 г. рота ў складзе 225 чалавек была накіравана па прызначэнню. Яна мела на сваім узбраенні 174 вінтоўкі, 7 шабляў, 28 кінжалаў. Прайшлі на Гарадоччыне партыйная і камсамольская мабілізацыі вясной 1919 г. У газеце «Нзвестня» Гарадоцкага выканаўчага камітэта Савета рабочых салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў ад 28 красавіка змешчаны спіс 27 камуністаў з Гарадка, адпраўленых на фронт: начальнік павятовай міліцыі Іван Цімафеевіч Маскалёў, загадчык аддзела ўпраўлення павятовага выканкама Антон Кандратавіч Буклоўскі, загадчык аддзела сацыяльнага забеспячэння Антон Барысавіч Сысоеў, загадчык аддзела распаўсюджвання друку Барыс Мікітавіч Суднік і іншыя. У маі 1919 г. Гарадоцкім камітэтам РКП(б) было мабілізавана на фронт яшчэ 60 камуністаў. Разам са сваімі старэйшымі таварышамі-камуністамі ішлі на фронт і члены Камуністычнага саюза моладзі; сярод іх добраахвотнік, камсамолец, 17-гадовы сялянскі хлопец з в. Рабыя Паташанскай воласці Сцяпан Цярэнцьевіч Логінаў.

 У пачатку 1920 г. праведзены «Тыдзень фронту». Гарадоцкая павятовая камісія па яго правядзенню 13 лютага перавяла ў адпаведную губернскую камісію 160908 руб. Жыхары павета збіралі падарункі для чырвонаармейцаў.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.