Масленічны тыдзень святкуюць у многіх куточках Беларусі | “ОШМЯНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ”

Кожны дзень мае сваё асаблівае прызначэнне, якое вынікае з яго назвы. Панядзелак — Сустрэча, аўторак — Зайгрыш, серада — Ласунак, чацвер — Разгуляй, пятніца — Цешчын вечар, субота — Залоўчыны вячоркі і Даравальная нядзеля. Гарачыя бліны, разнастайныя вырабы мясцовых майстроў, энергічныя танцы ды заўзятыя песні напоўнілі гэтымі днямі і Ашмянскі край.
Для гасцей свята арганізатары мерапрыемства — супрацоўнікі раённага цэнтра культуры — арганізавалі ў горадзе тэматычны спектакль. У святочнай пастаноўцы не забыліся нікога. Быў тут і Ярыла — бог сонца, і Дара — багіня прыроды, маладосці і вясны, і Мяцеліца. Пад канец гулянняў ашмянцы па традыцыі спалілі пудзіла Масленіцы.
Сейчас читают

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.