Дзень беларускай кнігі | Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

У рамках тыдня беларускага пісьменства і друку ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень беларускай кнігі «Тут кніжка беларуская не госця — гаспадыня»

У чытальнай зале была аформлена кніжная выстава «Слава кніжцы беларускай», на якой была шырока прадстаўлена літаратура пісьменнікаў Гомельшчыны.

  

У пачатку мерапрыемства адбылася экскурсія па бібліятэцы, у выніку якой прайшло знаёмства з краінай ведаў. Каб звярнуць увагу на новыя беларускія выданні  і далучыць моладзь да прыгажосці роднай мовы праз любімыя творы знакамітых беларускіх аўтараў, якія сваім літаратурным талентам узбагацілі нашу культуру, для вучняў 9 класа школы №1 прайшла гадзіна роднай мовы “Беларускаму слову пакланюся”,  прысвечаная творчасці  пісьменнікаў- юбіляраў 2016 года: Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Вядучая паведаміла аб асноўных момантах жыццёвага і творчага шляху пісьменнікаў. Затым адзначыла, што сваёй дзейнасцю  Іван Мележ і Іван Шамякін  выказалі адносіны да роднай мовы. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Каб больш зацікавіць вучняў беларускім словам і творчасцю пісьменнікаў, была праведзена віктарына, адказаўшы на пытанні якой,  вучні  змаглі атрымаць прызы.

Мерапрыемства завяршылася аглядам літаратуры з разгорнутай кніжна-ілюстрацыйнай выставы,  прысвечанай  жыццю і творчасці вядомых пісьменнікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.