5 чэрвеня у Гарадку адбудзецца раённае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас- 2016” | КУЛЬТУРА ГОРОДОКЩИНЫ
5 чэрвеня у Гарадку адбудзецца раённае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас- 2016”. У восьмы раз ладзіцца яно у гонар знакамітага земляка, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына. Праграма свята абяцае быць, як заўжды, цікавай і насычанай.
Распачнуцца ўрачыстасці ля помніка герою паэмы, дзе пройдзе акцыя “Чытаем паэму разам”, а таксама будзе дадзены старт велапрабегу па маршруце “Гарадок-Астраўляны”. Яго удзельнікі пабываюць на радзіме К.Вераніцына, змогуць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй , паўдзельнічаць у цікавых віктарынах, конкурсах, пачаставацца стравамі нацыянальнай кухні на спецыяльных тэматычных прыпынках падчас велепрабегу.
Асноўныя ж падзеі свята развярнуцца ў дзіцячым парку. Там размесціцца “Кірмаш ля Парнаса” з выставай шыкоўных вырабаў народных майстроў Гарадка, Полацка і Ліёзна, продажам сувенірнай прадукцыі, майстар-класамі па унікальных рамёствах.
Шмат цікавага і займальнага прапануюць удзельнікам свята “Гасцінныя панадворкі” — аформленыя у нацыянальным стылі пляцоўкі з гульнямі, забавамі, выступленнем самадзейных артыстаў і частаваннем адмысловымі стравамі беларускай кухні. У арганізацыі работы пляцовак прымуць удзел сельскія Саветы раёна, а таксама ААТ “Птушкафабрыка-Гарадок” і каледжы города.
На галоўнай канцэртнай пляцоўцы адбудзецца выступленне знакамітых паэтаў і творчых дзеячаў , а таксама вялікі канцэрт лепшых творчых калектываў горада і раёна, а таксама народнага хора “Світанак” Шумілінскага Цэнтра культуры і вакальнага калектыва “Надзея” з горада Усвяты Расійскай Федэрацыі.
Адным словам, будзе цікава, весела і шчыра.
Запрашаем усіх наведаць “Гарадоцкі Парнас”!
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.