У чачэрскай библіятэцы – кнігі дарагія сэрцу — ОТДЕЛ ИДЕОЛОГИЧЕСКОЙ РАБОТЫ, КУЛЬТУРЫ И ПО ДЕЛАМ МОЛОДЁЖИ ЧЕЧЕРСКОГО РАЙИСПОЛКОМА

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшло шмат мерапрыемстваў і цікавых падзей  з удзелам юных чытачоў.

Прыемна, што хлопчыкі і дзяўчынкі добра ведаюць  жыццё і творчасць беларускага першадрукара Францыска Скарыны,  выдатных пісьменнікаў роднай зямлі і актыўна праяўляюць сябе ў разнастайных конкурсах і віктарынах. Адбыліся гістарачны  відэапрагляд “Чалавек прыдумаў кнігу”, дзень юбіляраў “Два волаты, два песняры беларускай зямлі”, прысвечаны Янку Купалу і Якубу Коласу, паэтычны бенефіс да 105-годдзя Максіма Танка, літаратурны альманах да 85-годдзя Івана Пташнікава і інш. Супрацоўнікі бібліятэкі праводзілі сустрэчы і ва ўстановах адукацыі горада.

Да даго ж у файе бібліятэкі арганізавана цікавая выстава, дзе сабрана шмат матэрыялай да слаўнага юбілею кнігадрукавання. Выстаўленныя выданні карыстаюцца попытам  у чытачоў. А гэта значыць, што кніга, негледзячы на сучасныя тэхналогіі, па ранейшаму дарагая і для дарослых, і для дзяцей.

«Чачэрскі веснік»

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.