Раённая конкурсная інтэлектуальная гульня «Эрудыт -2017» (паўфінал) — Детский центр культуры «Росток» г.Молодечно
16.11.2017 г. у ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” адбыўся паўфінал раённай конкурснай інтэлектуальнай гульні “ЭРУДЫТ – 2017”.

2017 год у Беларусі абвешчаны Годам навукі, таму тэма паўфінальнай гульні: “Славутыя навукоўцы Маладзечанскага раёна XIX ст. і іх дзейнасць”. У інтэлектуальнай гульні прынялі ўдзел 15 каманд з усіх дзяржаўных устаноў сярэдніх агульнаадукацыйных школ горада Маладзечна, акрамя ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Маладзечна” і ДУА “Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна”. А таксама прынялі ўдзел ДУА “Гарадзілаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”, ДУА “Лебедзеўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”, ДУА “Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”.


Каб вызначыць фіналістаў, на інтэлектуальную сустрэчу было запрошана кампетэнтнае журы: старэйшыя навуковыя супрацоўнікі дзяржаўнай установы “Мінскі абласны краязнаўчы музей” Шылько Вольга Мікалаеўна і Сухіна Наталля Уладзіміраўна.

Барацьба была гарачай, і ўсе каманды паказалі добры ўзровень ведаў па тэме гульні. Па выніках паўфінала з 15 каманд-удзельніц у фінале сустрэнуцца 6 каманд:
- “Праметэй” — ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купала г. Маладзечна”;
- “Лидер” — ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Маладзечна”;
- “Тутэйшыя” — ДУА “Гімназія № 7 г. Маладзечна”;
- “Легіён” — ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Маладзечна”;
- “Философы” — ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна”;“Дружба” — ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна” . Фінальная гульня адбудзецца 30 лістапада ў 15.00. Тэма фінальнай гульні: “Славутыя навукоўцы Маладзечанскага раёна XX ст. іх дзейнасць”. Жадаем усім поспехаў, дзякуй за ўдзел!
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.