Паседжанне літаратурнага аб’яднання «Рунь» — ЛОГОЙСКАЯ ЦЕНТРАЛЬНАЯ РАЙОННАЯ БИБЛИОТЕКА
У чытальнай зале Лагойскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ў сакавіку 2018 года адбылося чарговае паседжанне літаратурнага аб’яднання “РУНЬ”, якое насіла як рабочы так і святочны характар.
Першая частка складалася са свята паэзіі “Наш край родной в стихах и прозе”, якое было прысвечана Дню паэзіі і 940-годдзю г.Лагойска. Паэты літаратурнага аб’яднання, чыталі свае ўласныя вершы пра Лагойск. І.Барысевіч “Лагойскім паэтам”, Н.Мядзелец “На берегах Гайны”, “Родина”, “Возвращение”, “Исцеление”, А.Масцерава “Восеньскі фальстрот”, “Быць”, “Крумкачы на крыж касцёльнай вежы…”, В.Вярбіцкая “Мой Лагойск”, “Лагайчанка”, “Родны край”, Г.Прыёмка “Просите ангела-хранителя”.
Другая частка паседжання насіла рабочы характар, на якой было абсуджана выданне Лагойскай цэнтральнай раённай бібліятэкай будучага літаратурна-мастацкага зборніка паэтаў і празаікаў, членаў літаратурнага аб’яднання “РУНЬ” “У старажытным гарадку над Гайнаю…”, прысвечанага 940-годдзю г.Лагойска.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.