Казловіцкая сельская бібліятэка – пераможца ХХV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” | Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

8 чэрвеня 2017 года Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 128 “Аб выніках XХV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»”.
У намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» дыпломам І ступені ўзнагароджана Казловіцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Калінкавіцкага раёна» Гомельскай вобласці і атрымала грашовую прэмію (50 базавых велічынь).
Лепшай сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк у намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» стала Казловіцкая сельская бібліятэка ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Калінкавіцкага раёна» — бібліятэкар Манько Тамара Міхайлаўна. Матэрыял, сабраны падчас скрупулёзнай даследча-пошукавай работы бібліятэкара, адлюстроўвае ўсе гістарычныя этапы ў развіцці вёскі Казловічы. З мэтай прадстаўлення побыту і культуры вяскоўцаў, вяртання памяці аб зямлі, якая з’яўляецца іх вытокам і калыскай, у 2016 годзе пры бібліятэцы створана «Этнахатка сялянскага побыту». Яна аформлена ў выглядзе старадаўняй хаты з прадметамі побыту, прыладамі працы той далёкай пары. Гэта дапамагае ўзнавіць аблічча мінулых эпох, а дакументы, фатаграфіі, успаміны землякоў раскрываюць гісторыю развіцця вёскі. Этнахатка налічвае звыш 300 экспанатаў, якія выклікаюць вялікую цікавасць ў чытачоў і ўдзячнасць бібліятэкару — стваральніку Этнахаткі.



Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.