Фольклорный коллектив «СПАДАРЫНЯ» | КУЛЬТУРА ГОРОДОКЩИНЫ

     

Фальклорны калектыў “Спадарыня” Бычыхінскага сельскага Дома культуры  (кіраўнік Валянціна Тарасава) быў створаны у 1986 годзе. Ён аб’ядноўвае шчырых прыхільнікаў беларускай песні і музыкі, старадаўніх танцаў і фальклорных традыцый роднага краю. У склад калектыву ўваходзіць 19 чалавек розных па ўзросту, прафесійнай прыналежнасці і інтарэсах.

      Рэпертуар калектыву  складаюць песні да святаў народнага календара        Каляды, Купалле, Зажынкі, Масленка, песні да вясельнага абраду і пазаабрадавыя , а таксама шматлікія музычныя творы і танцы: “Барыня”, “Кракавяк”, “Страдания”, “Полька”, “Вальс”, “Каробачка”, “Марш”, “Цыганачка” і інш.

          Дзейнасць калектыва “Спадарыня” скіравана на адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры, папулярызацыю народнай песні і самадзейнай творчасці, вывучэнне фальклорнай спадчыны свайго рэгіёна, выкарыстанне лепшых узораў музычнага, танцавальнага фальклору, вуснай паэтычнай творчасці, традыцый беларускай кухні пры правядзенні святаў народнага календара і абрадаў. Значная ўвага надаецца павышэнню выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў і мастацкага ўзроўню канцэртных праграм.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.