БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ — BELCULT.BY
Праезд: ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку:Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна,Заходнія могілкі.
Афіцыйны сайт: www.etna.by
E-mail: info@etna.of.by
Тэлефон для даведак:
+375 (17) 209-41-63 (акрамя суботы і нядзелі); +375 (17) 507-69-37 (акрамя панядзелка і аўторка);
+375 (29) 697-89-01 (Velcom);
З 1 лістапада 2014 года экспазіцыя музея для наведвальнікаў працуе:
з 10.00 да 17.00, каса працуе з 10.00 да 16.30.
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак, дзяржаўныя святы
МАПА ПРАЕЗДУ

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі. Як музей, што дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з’яўляецца ландшафт. Беларускі скансэн адносна малады ў параўнанні з аналагічнымі музеямі свету.
Ідэя стварэння музея народнай архітэктуры і побыту пад адкрытым небам упершыню была выказана ў 1908 годзе вядомым мастаком Фердынандам Рушчыцам, аднак Першая сусветная вайна, а потым Другая сусветная вайна перашкодзілі ажыццяўленню яго задумы.
У 50-60-я гады на Беларусі інтэнсіўна вялося новае будаўніцтва, ствараліся аграпрамысловыя комплексы, паляпшыўся дабрабыт сяла, вызначаліся неперспектыўныя пасяленні. Узнікла рэальная пагроза страты помнікаў драўлянага дойлідства і народнай матэрыяльнай культуры.
З 1961 года на старонках рэспубліканскага друку з’яўляецца шэраг артыкулаў аб неабходнасці захавання помнікаў народнай архітэктуры і стварэння музея пад адкрытым небам.
9 снежня 1976 года Урадам Рэспублікі была прынята Пастанова № 367 “Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту”, а для яе рэалізацыі загадам Міністэрства культуры арганізавана Рабочая група па стварэнню музея. У склад Рабочай групы ўвайшлі архітэктары, гісторыкі і этнографы. Пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах рэспублікі з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў музейнага значэння.
Музейны комплекс павінен быў уключаць больш 250 помнікаў і 50 тыс. экспанатаў, вытворча-гаспадарчую зону, аб’екты інжынернага забеспячэння, унутрымузейныя дарогі, аб’екты добраўпарадкавання.
На працягу 1987 — 1994 гадоў для наведвальнікаў былі адчынены тры навукова-экспазіцыйных сектары: «Цэнтральная Беларусь» і часткова сфарміраваныя «Паазер’е» і «Падняпроўе». Сёння ў склад экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ўваходзяць каля 40 аб’ектаў, частка якіх знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.