Грамадзянская вайна
Адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў павеце пачалося ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, былі канфіскаваны памешчыцкія і царкоўныя землі. У снежні 1917 г. Віцебскі губернскі з’езд Саветаў абмеркаваў парадак прыёму памешчыцкіх маёнткаў, паставіў задачы дакладнага ўліку ўсёй маёмасці. На павятовыя Саветы ўскладаўся абавязак па арганізацыі апрацоўкі ўсіх канфіскаваных зямель. Патрабавалася. весці ў маёнтках гаспадарку так, каб «…прыбытковасць зямлі не зніжалася, а павышалася, вядома, ні ў якім разе не мець на мэце эксплуатацыі сялян і рабочых, якія прыйдуць для работы на гэтыя землі».
Гарадоцкі ваенна-рэвалюцыйны камітэт 22 лістапада 1917 г. прапанаваў узяць на ўлік усю маёмасць прыватных уласнікаў, арганізаваць яе ахову. Патрэбна было адшукаць і адабраць разрабаваную маёмасць, вінаватых пакараць. На сялянскіх сходах ствараліся спецыяльныя ўліковыя камісіі, якія складалі вопісы памешчыцкай маёмасці, праводзілі раздзел зямлі. Гэтыя дакументы адлюстроўвалі не толькі колькасць канфіскаваных зямель, але і стан гаспадаркі, наяўнасць маёмасці. 3 вопісаў Зайкаўскага зямельнага камітэта, напрыклад, відаць, што маёнтак В.М.Глінскага, які кіраваў у павеце дзейнасцю земства, быў напаўразбураны; жывёлу і маёмасць пазней знаходзілі ў гаспадарках заможнай часткі жыхароў наваколля.
Вопісы зямельных камітэтаў утрымлівалі даныя аб царкоўных землях, якія сталі народнай уласнасцю. У Старынскай воласці ў распараджэнні святароў Сакалова
і Бялінскага — 164 дзесяціны, у Стайкаўскай воласці (святар Капусцінскі) — 105 дзесяцін, у Руднянскай (святар Валадуцкі) — 64 1/4 дзесяціны; святары Барысевіч і Пакроўскі мелі па 30 дзесяцін; у Бяскатаўскай царкве — 91 дзесяціна. У Прудку Маркаву манастыру належала зямля, млын, сад, вяндлярня. Мелі свае землі і цэрквы ў Гарадку.
Пры падзеле зямлі кіраваліся пэўнымі правіламі: прадугледжвалася 2,5 дзесяціны зямлі на рабочую душу і 1 дзесяціна на нерабочую, у першую чаргу надзяляліся зямлёй беззямельныя і малазямельныя сяляне. Першапачатковае забеспячэнне зямлёй толькі бяднейшага і малазямельнага сялянства не ажыццявілася, зямлю атрымалі ўсе сяляне, у тым ліку заможныя. Патрэбны быў яшчэ адзін перадзел і размеркаванне хутарскіх і адрубных гаспадарак.
У красавіку 1918 г. Гарадоцкі павятовы з’езд Саветаў прыняў рэзалюцыю, якая забараняла размяркоўваць кулацкія землі. Нягледзячы на гэта, да 14 мая быў праведзены агульны перадзел зямлі ў 70 з 76 вёсак Обальскай воласці.
У другой палове чэрвеня 1918 г. пачалі ўзнікаць камітэты беднаты. Іх задача заключалася ў размеркаванні хлеба, прадметаў першай неабходнасці, сельскагаспадарчага інвентару, садзейнічанні харчовым атрадам у канфіскацыі лішкаў збожжа ў заможнага сялянства. Частка рэквізаванага хлеба перадавалася вясковай беднаце.
Камбеды займаліся таксама мабілізацыяй сялян і аказаннем дапамогі Чырвонай Арміі, барацьбой з дэзерцірствам. Яны рабілі намаганні па стварэнню і гаспадарчай падтрымцы камун. Першыя камітэты беднаты ў Гарадоцкім павеце былі арганізаваны ў Вярэцкай, Віраўлянскай, Зайкаўскай, Обальскай валасцях.
У лістападзе 1918 г. у павеце дзейнічалі 997 вясковых, 21 валасны і 40 гра-мадскіх камітэтаў беднаты. Летам, пасля ўтварэння камбедаў, пачаўся новы этап размеркавання зямель. 12 ліпеня 1918 г. газета «Звязда» паведаміла аб тым, што
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.