Фольклорный праздник «Масленка, Масленка — будзе лета красненька» — Детский центр культуры «Росток» г.Молодечно

15.02.2018 у ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” адбылося народнае гулянне для дзяцей “Масленка, Масленка – будзе лета красненька”.
Свята праходзіла ў адпаведнасці з усімі народнымі абрадамі і традыцыямі. Адкрыццём народнага гуляння было тэатралізаванае прадстаўленне, у якім удзельнічалі выхаванцы фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына”, краязнаўчага клуба “Беларуская хатка”, музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”, клуба беларускай гульні “Весялінка”.

На свята завіталі і з гасцямі весела гулялі Зіма, Баба-Снегавуха, Масленіца, Вясна.

Народнае гулянне не абышлося без традыцыйнага конкурсу “Міс Масленічка – 2018”, да якога падрыхтаваліся юныя прыгажуні. Галоўны тытул “Міс Масленічка – 2018” атрымала Рогач Лізавета, вучаніца 3 “Б” класа ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа №4”. Кожнага ўдзельніка конкурсу ўзнагародзілі дыпломам і салодкім пачастункам.

На працягу свята працавалі гульнёвыя пляцоўкі, на якіх каталіся на імправізаваных коніках, садзілі бліны ў печ з завязанымі вачамі, весела танцавалі.

Кожны жадаючы мог пачаставацца смачнымі блінамі.

Напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі сабраліся ў адзін вялікі карагод, каб сімвалічна спаліть маслянічнае пудзіла, якое ўвасабляла ў сабе стары год, зло, холад і ўсё дрэннае. Народнае гулянне прайшло шумна, смачна, весела, з гульнямі, танцамі і карагодамі.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.