Раённая конкурсная інтэлектуальная фінальная гульня “ЭРУДЫТ – 2017” — Детский центр культуры «Росток» г.Молодечно
У ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” 30.11.2017 г. прайшла раённая конкурсная інтэлектуальная фінальная гульня “ЭРУДЫТ – 2017”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы дзяржаўных устаноў адукацыі горада Маладзечна.

Для беларусаў 2017 год лічыцца Годам навукі, менавіта таму тэма гульні гучала так: “Славутыя навукоўцы Маладзечанскага раёна XX ст. і іх дзейнасць”. У фінале інтэлектуальнага турніру ўдзельнічала 6 каманд: «Праметэй» — ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы”; «Лидер» -ДУА “Гімназія №6 г. Маладзечна”; «Тутэйшыя» -ДУА “Гімназмя №7 г. Маладзечна”; «Легіён» — ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Маладзечна”; «Философы» — ДУА “Гімназія №10 г. Маладзечна”; «Дружба» — ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”.
На фінальную інтэлектуальную сустрэчу было запрошана кампетэнтнае журы: старшыя навуковыя супрацоўнікі дзяржаўнай установы “Мінскі абласны краязнаўчы музей” Шылько Вольга Мікалаеўна і Сухіна Наталля Уладзіміраўна.

Удзельнікі гульні былі адзначаны дыпломамі фінаналістаў. Пераможцамі сталі ўдзельнікі каманды «Праметэй» ДУА “Сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы г. Маладзечна”, якія атрымалі статуэтку савы, як сімвала мудрасці, медалі за першае месца і памятныя падарункі. Усе каманды паказалі добры ўзровень ведаў, разам з тым аддалі даніну памяці славутым землякам.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.