Лето-2017: Зеленочская сельская библиотека | Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

У пачатку ліпеня Зеляноцкая сельская бібліятэка запрасіла гасцей на свята «Дзе Купала начавала», прысвечанае народнаму святу — Купалле.

Як вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні, варажылі, шукалі папараць-кветку, скакалі праз агонь у старадаўнія часы — аб гэтым дзецям паведаміла бібліятэкар Зеляноцкай сельскай бібліятэкі Зіноўева Валянціна Канстанцінаўна.

Удзельнікі мерапрыемства былі апрануты ў беларускія нацыянальныя касцюмы. На працягу ўсяго свята праводзіліся гульні і конкурсы, гучалі беларускія народныя песні «Купалінка», “Ой, рана на Івана”.

Дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі, гадалі. Традыцыйна за­па­лілі і купальскае вог­нішча, вакол якога, як і ў даўнія часы, дзеці вадзілі карагоды і спявалі вясёлыя песні. 

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.