Да 135-годдзя Янкі Купалы. «Як на свет нарадзіўся Янка» | Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Я. Купала
З такіх знакамітых радкоў пачаўся літаратурны партрэт, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы, які прайшоў у Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы сярэдняй школы №1. Яны з задавальненнем прымалі ўдзел ў конкурсе вершаў «І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы». Сярод выступаючых не было пераможцаў, бо ўсе вучні былі актыўнымі і, бадай, таленавітымі. Таму ўсе атрымалі ўзнагароды. Прагучалі вершы «Мужык», «Песня-байка», «Вясна», «А хто там ідзе?».
У прыгожым кутку нашай краіны размясцілася Вязынка. Сярод маляўнічай прыроды гэтага краю па-над невялічкай рачулкай у вёсцы Вязынка стаіць хатка. Менавіта тут, у гэтай хатцы, нарадзіўся Янка Купала. Апынуцца ў гэтых мясцінах прысутным дапамаглі кадры з відэафільма «Вязынка».
Таксама быў прадэманстраваны медыяфільм «Невядомы Купала», у якім была раскрыта не толькі творчасць пісьменніка, але і малавядомыя старонкі жыцця Янкі Купалы.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу-агляд «Жыць будзе край — Купала будзе жыць».


Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.