135-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа адзначылі ў Зеляноцкай сельскай бібліятэцы | Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района

Сёлета ў нашай краіне адзначаецца 135-годдзе вялікіх песняроў, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
З гэтай нагоды 15 ліпеня ў Зеляноцкай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Літаратурна-музычная вечарына “Паклон вам, беларускай зямлі Песняры!” была падрыхтавана і праведзена сумесна з Зеляноцкім сельскім домам культуры.
З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі «Вандраванне на радзіму Янкі Купалы і Якуба Коласа» чытачы даведаліся пра жыццё і творчасць паэтаў, слухалі вершы і песні на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Падчас мерапрыемства юныя ўдзельнікі чыталі вершы («Спадчына», «Сейбіт» Я. Купалы) і ўрыўкі з паэм класікаў беларускай літаратуры («Новая зямля» Я. Коласа, «Магіла льва» Я. Купалы).
Да мерапрыемства бібліятэкар падрыхтавала выставу “Волаты слова народнага”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці вялікіх Песняроў.
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.